Архіў
Адфільтраваць па даце публікацыі
Прэзідэнтка ЕФЖ падтрымала палітвязынку Ларысу Шчыракову
Мая Север напісала ліст салідарнасці падчас свайго знаходжання ў Вільні на конкурсе «Вольнае слова-2024».
Лукашэнка заявіў, што Пачобут нібыта сам не хоча ехаць у Польшчу
На сённяшняй сустрэчы з прадстаўнікамі нацыянальных супольнасцяў, якія жывуць у Беларусі, Лукашэнка заявіў, што палітвязень Андрэй Пачобут, маўляў, сам не хоча памяняць беларускую турму на Польшчу.
Апеляцыйны суд у Сербіі адмяніў экстрадыцыю Андрэя Гнёта. Але журналіст застаецца пад арыштам
Справа Андрэя Гнёта будзе вернутая ў Высокі суд Бялграда дзеля новага разгляду. Хатні арышт беларускаму рэжысёру і журналісту працягнуты да 30 кастрычніка.
На аўтараў і гасцей белсатаўскага шоу «План:Б» завялі крымінальнаую справу
На аўтараў і гасцей белсатаўскага шоу «План:Б» заведзена крымінальная справа. Сілавікі ладзяць ператрусы ў сваякоў і ўдзельнікаў і ціснуць на іх ужо некалькі месяцаў, паведамляе «Белсат».
«Сумнеўна, што людзі туды пойдуць і панясуць тое, што самі здымаюць». Эксперты — пра «беларускі youtube»
Беларускія ўлады абяцаюць, што ўжо 12 верасня пачне працаваць нацыянальная відэаплатформа videobel.by – замена youtube, які не дагадзіў тым, што блакуе пэўны прапагандысцкі кантэнт. Новы сэрвіс робіцца, каб захаваць відэа дзяржаўных тэлеканалаў у адным месцы і даць магчымасць глядзець іх з любой кропкі свету. «Белсат» запытаўся ў экспертаў у галіне ІТ і медыя, ці сапраўды […]
Незалежныя выданні засталіся і ў Беларусі. Кіраўнік БАЖ Андрэй Бастунец — пра стан беларускага медыясектару
Беларускія недзяржаўныя медыя тры гады працуюць у выгнанні. Што адбываецца з грамадскай думкай ва ўмовах абмежаванага доступу да свабоднай інфармацыі, чаму прапагандысцкія ідэі, нават абсурдныя прывабныя для некаторых жыхароў Еўрасаюза і што адбываецца, калі свет перастае бачыць адценні жыцця. Беларуская служба Польскага радыё размаўляе пра гэта з кіраўніком Беларускай асацыяцыі журналістаў Андрэем Бастунцом.
«Першы інфармацыйны» пачынае вяшчанне з 17 верасня
Дзяржаўны тэлеканал «Першы інфармацыйны» пачне вяшчаць у абавязковым агульнадаступным пакеце тэлепраграм з 17 верасня 2024 года. Пра гэта паведамляе беларускае Міністэрства інфармацыі.
Журналістыка ў эміграцыі: як не страціць жанравую разнастайнасць?
У апошнія чатыры гады мы назіраем, як шматлікія жанры, якія не так даўно былі будзённасцю беларускай журналістыкі, апынуліся ў крызісе. Ці магчымы іх уздым або нам трэба прыняць тое, што з імі неабходна развітацца назаўсёды? Вольга Класкоўская спецыяльна для БАЖ апытала экспертаў, каб даведацца іх меркаванне на гэтую тэму.
Памёр вядомы расійскі тэлежурналіст Мікалай Сванідзэ
Вядомы журналіст Мікалай Сванідзэ памёр у сераду ўвечары ў Маскве. Пра гэта паведамляюць расійскія СМІ.
Маці журналісткі Вольгі Класкоўскай эвакуявалі з Беларусі
Маці журналісткі, былой палітзняволенай, Вольгі Класкоўскай з’ехала з Беларусі. Пра гэта Вольга паведаміла ў сваім тэлеграм-канале.
Прэмія Fetisov Journalism Awards (дэдлайн — 15 верасня)
Конкурс адкрыты для прафесійных журналістаў — прадстаўнікоў СМІ, прафесійных журналісцкіх арганізацый і журналістаў-фрылансераў.
«Называюцца кім заўгодна, абы здабыць хоць якую афіцыйную інфармацыю». З якімі выклікамі сутыкаюцца незалежныя медыі ў новых рэаліях
Беларускія СМІ ў выгнанні апынуліся ў новай рэальнасці. Ці змяніліся журналісцкія стандарты? Гэтае і шматлікія іншыя пытанні абмяркоўвалі на канферэнцыі «Беларускія медыі. Якасць кантэнту і пытанні самарэгулявання», арганізаванай Беларускай асацыяцыяй журналістаў.
Анлайн-трэнінг па лічбавай бяспецы ад Free Belarus Center (19 верасня)
Free Belarus Center запрашае прыняць удзел у анлайн-трэнінгу па лічбавай бяспецы.
CityDog.io шукае журналіста_ку ў аддзел навін
CityDog.io адкрывае вакансію журналісткі ці журналіста. Запрашаюць кандыдатаў з вопытам працы ў медыя, пажадана ў аддзеле навін.
З’явіўся новы падкаст пра беларускую фатаграфію «Адным кадрам»
Праект Беларуская фатаграфічная платформа запусціў падкаст «Адным кадрам». Ужо выйшаў першы эпізод.
Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці