Архіў
Адфільтраваць па даце публікацыі
Нікому там не патрэбныя? Як справы беларускіх блогераў і прапагандыстаў у Рутубе
У Расіі запаволілі працу YouTube. А да верасня яго могуць цалкам заблакаваць. На гэты выпадак там ёсць свае альтэрнатывы. RuTube і «УКантакце» — відэаплатформы, якія рэкламуюць расійскія ўлады і прапагандысты.
Папаўненне «экстрэмісцкага спісу» Мінінфарма: шэраг украінскіх інтэрнэт-рэсурсаў, акаўнт Франака Вячоркі, «Вечерний Жлобин»
Міністэрства інфармацыі Беларусі 6 жніўня папоўніла Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў. У пералік забароненых дададзеныя шэраг украінскіх інфармацыйных інтэрнэт-рэсурсаў, акаўнт Франака Вячоркі ў «ВКонтакте», Telegram-суполка «Вечерний Жлобин».
Telegram начал показывать «аудиторию» ботов и насчитал 264 пользователя у «Голоса». Как такое возможно
В новой версии Telegram появилась небольшая деталь — теперь у каждого бота видно количество пользователей. «Зеркало» объясняет, что это за цифры и влияет ли обновление на безопасность пользователей.
Жыхарку Эстоніі, якая працавала на «Россия сегодня», абвінавацілі ў дзяржздрадзе
Па меркаванні дзяржаўнай пракуратуры Эстоніі, грамадзянка гэтай краіны Святлана Бурцава апошнія сем гадоў пісала артыкулы для розных мясцовых інтэрнэт-выданняў, прымаючы ў сваіх тэкстах бок расійскай прапаганды. Як перадае сайт эстонскага нацыянальнага тэлерадыёвяшчання ERR, на папярэднім пасяджэнні прапагандыстку абвінавачваюць у парушэнні міжнародных санкцый і дзяржаўнай здрадзе.
Чаму журналісты «Свабоды» Ігар Лосік і Андрэй Кузнечык не трапілі ў абменныя спісы — меркаванне Сяргея Навумчыка
Публіцыст Сяргей Навумчык звяртае ўвагу на лёсы двух журналістаў беларускай службы «Радыё Свабода» у кантэксце «вялікага абмену» вязнямі, які адбыўся на мінулым тыдні паміж Расіей, Беларуссю і Захадам.
Беларуская Летняя школа Амбасадараў лічбавых навыкаў (дэдлайн — 9 жніўня)
Digital Skills Coalition Belarus запускае Летнюю анлайн-школу па лічбавых навыках.
Журналіст Мікола Дзядок ужо два месяцы знаходзіцца ў ШІЗА
Асуджанага карэспандэнта «Новага Часу» больш за год трымаюць у адзіночнай камеры Гродзенскай турмы №1. Пра гэта паведамляе адмыслова створаны тэлеграм-канал. Між тым, 23 жніўня Мікалай Дзядок — анархіст, публіцыст і сталы аўтар «Новага Часу» — адзначыць у гродзенскай вязніцы свой 36‑ы дзень нараджэння.
Беларускія дэмсілы заклікалі міжнародных партнёраў падтрымаць незалежную прэсу
Дэкларацыю аб падтрымцы працы незалежных медыяў прынялі ўдзельнікі Канферэнцыі «Новая Беларусь», якая прайшла ў Вільні 3–4 жніўня. Беларускія дэмакратычныя сілы заклікалі міжнародную супольнасць аказаць «праграмную і інстытуцыйную фінансавую дапамогу для медыяў і блогераў».
Ведущего бобруйской радиостанции могут снять с эфира из-за поздравлений заключенным ИК‑2
На бобруйской радиостанции Zefir FM скандал из-за поздравлений осуждённым исправительной колонии №2. Ведущий может быть отстранён от программы, сообщают правозащитники могилевского отделения ПЦ «Вясна».
БАЖ і Прэс-клуб Беларусь заклікаюць польскія ўлады захаваць беларускі тэлеканал «Белсат»
Найбуйнейшыя арганізацыі беларускага медыясектара, Беларуская асацыяцыя журналістаў і Прэс-клуб Беларусь, звярнуліся да ўладаў Польшчы з заклікам захаваць беларускі тэлеканал «Белсат».
Bloomberg звольніў журналістку, якая першай паведаміла пра «вялікі абмен»
Агенцтва Bloomberg звольніла старшага карэспандэнта Джэніфер Джэйкабс, якая размясціла навіну пра абмен, і пакарала яшчэ некалькі супрацоўнікаў у адміністрацыйным парадку. Галоўны рэдактар медыя Джон Міклетвейт аргументуе сваё рашэнне тым, што паспешлівасць карэспандэнткі магла прывесці да зрыву здзелкі па абмену зняволенымі ЗША і Расіі.
Суд завочна прыгаварыў журналіста Алеся Кіркевіча да 7 гадоў зняволення, аграмаднага штрафу і адабрання нерухомасці
Крымінальную справу, распачатую супраць журналіста Алеся Кіркевіча ў парадку спецвытворчасці, разглядаў суддзя Гродзенскага абласнога суда Юрый Казакевіч.
Hrodna.life шукае адміністратара Telegram і Viber
Hrodna.life — выданне пра жыццё горада і жыццё ў горадзе. Рэдакцыя трымае руку на пульсе Гродна і кожны дзень пішам пра важныя гарадскія падзеі ды тых, хто ў гэтым горадзе жыве. Ад верасня 2024 года ў каманду медыя патрабуецца адміністратар Telegram і Viber.
Беларускія медыйшчыцы атрымалі ўзнагароды за ўнёсак у развіццё медыясектара і прыклад публічнага жаночага лідарства
У пачатку жніўня беларускія журналісткі, медыяменеджаркі і медыяменеджары, эксперткі, прадзюсары і блогеры сабраліся на другую галіновую канферэнцыю «Жанчыны+медыя 2024».
«Такое можна ўбачыць толькі ў кіно». Эстонскі фатограф зняў навальніцу падчас паўночнага ззяння
Фатограф эстонскага метэаралагічнага агенцтва здолеў зняць разрады маланкі падчас паўночнага ззяння. Фатаграфіямі незвычайнага спалучэння прыродных з’яў ён падзяліўся ў сацсетцы X, заўважыў Telegraf.news.
Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці