• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Архіў

    Адфільтраваць па даце публікацыі
    Паказаць

    Тэлеканал «Белсат» шукае беларускамоўнага журналіста (дэдлайн — 7 ліпеня)

    «Белсат» прапануе вакансію ў беларускамоўнай рэдакцыі ў Варшаве — для тых, хто гатовы працаваць перад камерай.
    Акцэнты

    Праца ва ўмовах рэпрэсій: Як Dev.by трымаецца на плаву ў эміграцыі

    Dev.by — адна з беларускіх медыякампаній, якая выжывае ў эміграцы. Выданне, прысвечанае IT-індустрыі ў Беларусі і свеце, выпускае навіны, інтэрв’ю, справаздачы і аналітыку. Арганізацыя дзейнічае, нягледзячы на пастаянныя пагрозы і недахоп фінансавання.
    Замежжа

    У Кіеве стралялі ў казахстанскага журналіста. Зараз ён у цяжкім стане

    У Кіеве ў Шаўчэнкаўскім раёне невядомы падышоў да аўто і стрэліў у казахстанскага журналіста-апазіцыянера Айдаса Садыкава, паведамляе «Украінская Праўда».
    Акцэнты

    «Маёй праўкай журналісты былі незадаволеныя». Як Васіль Быкаў працаваў у «Гродзенскай праўдзе»

    Амаль 20 гадоў са сваіх няпоўных 80 Васіль Быкаў працаваў у газеце «Гродзенская праўда». Ён прыйшоў сюды на пасаду карэктара, а выходзіў ужо знакамітым пісьменнікам. У «Гродзенская праўдзе» Быкаў спрабаваў сябе ў якасці журналіста, адточваў майстэрства рэдактра і раскрыўся як таленавіты празаік. БАЖ сабраў сведчанні і ўспаміны самога Быкава пра яго «рэдакцыйны» перыяд жыцця.
    Навіны

    TikTok накладзе абмежаванні на дзяржаўныя СМІ

    Tik­Tok зменіць свае правілы адносна акаўнтаў дзяржаўных СМІ ў рэкамендацыях карыстальнікаў. Акаўнты дзяржаўных СМІ будуць заблакаваныя для размяшчэння рэкламы ў дадатку за межамі іх краін. Пра гэта абвясціла прэс-служба пляцоўкі.
    Навіны

    У журы прэстыжнай амерыканскай кінапрэміі «Залаты глобус» увайшлі двое беларускіх кінакрытыкаў

    У журы 82 кінапрэміі «Залаты глобус», найвядомейшай амерыканскай узнагароды, якая прысуджаецца Галівудскай асацыяцыяй замежнай прэсы з 1944 года за працы ў кінафільмах і тэлевізійных карцінах, будзе працаваць беларуская кінакрытык, — напісала ў сацсетках Ірэна Кацяловіч.
    Акцэнты

    Прадстаўнікоў беларускіх прапагандысцкіх медыяў акрэдытавалі ў Парыж для асвятлення Алімпіяды

    Шэраг прадстаўнікоў гэтых выданняў разам з сілавікамі ўдзельнічалі ў допытах затрыманых удзельнікаў мірных пратэстаў.
    Навіны

    Архіў сайтa холдынга «Культура і Мастацтва» стаў недасяжным для наведвальнікаў

    Днямі перастаў адчыняцца сайт дзяржаўнай рэдакцыйна-выдавецкай установы «Культура і Мастацтва». Цяпер наведвальнікаў www.kimpress.by сустракае паведамленне: «Акаўнт заблакаваны адміністратарам сервера».
    Навіны

    Дзяржаўныя TV-каналы Беларусі не будуць паказваць матчаў зборнай Украіны на «Еўра-2024»

    Дзяржаўны тэлеканал СТВ, які атрымаў права на трансляцыю ўсіх матчаў чэмпіянату Еўропы па футболе, відаць, пастанавіў цалкам ігнараваць гульні зборнай Украіны.
    Навіны

    Асуджанага відэаператара Андрэя Толчына накіравалі ў магілёўскую калонію № 15

    Сёлета 21 сакавіка гомельскага відэааператара Андрэя Толчына асудзілі да двух з паловай гадоў зняволення ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Суддзя Гомельскага абласнога суда Дзмітрый Казлоў прызнаў журналіста-фрылансера вінаватым паводле часткі 1 артыкула 361–4 Крымінальнага кодэкса (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці) і часткі 2 артыкула 367 Крымінальнага Кодэкса (паклёп на прэзідэнта Рэспублікі Беларусь).
    Навіны

    Папаўненне ў «экстрэмісцкім спісе» Мінінфарма: акаўнты «Народный репортер» і Сяргея Пятрухіна ў TikTok

    Мінінфармацыі Беларусі папоўніла Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў старонкамі SIARHEI PIATRUKHIN і NARODNYREPORTER у сацсетцы Tik­Tok. Адзін з акаўнтаў належыць асабіста брэсцкаму блогеру Сяргею Пятрухіну. Другі — гэта старонка супольнага праекта блогераў Сяргея Пятрухіна і Аляксандра Кабанава.

    Як ствараюцца дыктатары і што гэтаму можна супрацьпаставіць. Парады ад Ганны Мірочнік

    БАЖ прапануе трэцюю лекцыю са смарт-курса «Выкрываем правільна. Аналіз і тэхнікі дэканструкцыі прапагандысцкіх наратываў для журналістаў і актывістаў», які ладзіць Фонд імя Фрыдрыха Эберта.  Медыяэкспертка i PR-спецыялістка Ганна Мірочнік распавядае, як прапаганда стварае дыктатуру і што можа супрацьпаставіць незалежная прэса.
    Акцэнты

    Выстава беларускіх фотакніг і зінаў адкрылася на фотафестывалі ў Лодзі

    Сёлета беларускі ўдзел звузіўся да некалькіх невялікіх імпрэзаў, сярод якіх — сустрэча беларускіх фатографаў і выстава, прысвечаная беларускім фотакнігам і часопісам, выдадзеным за некалькі гадоў у розных краінах. Усіх аўтараў аб’ядноўвае цікавасць да калектыўнай і індывідуальнай памяці.
    Навіны

    BySol абвясціў збор сродкаў для фотажурналіста Аляксандра Васюковіча

    Фатограф-дакументаліст Аляксандр Васюковіч шукае падтрымкі, каб пачаць новае жыццё і працягнуць працу ў эміграцыі. Ён распачаў збор сродкаў на платформе BySol.
    Акцэнты

    Даследаванне: усё больш людзей у свеце перастае цікавіцца навінамі

    Жаданне людзей «адключыцца» ад навінавага парадку дня можа быць выклікана войнамі ва Украіне і на Блізкім Усходзе.
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці