Архіў
Адфільтраваць па даце публікацыі
Як «Лукавыя навіны» перараслі ў энцыклапедыю беларускіх фэйкаў: БРЦ прэзентаваў маштабны праект
Беларусь такога яшчэ не бачыла: БРЦ стварыў і прэзентаваў беларускую базу з 750 найбольш папулярных у медыйнай прасторы фэйкаў.
Інстытут імя Гётэ ў Літве шукае менеджэра па інфармацыйнай працы і супольнасці
Інстытут імя Гётэ ў Літве шукае ў Вільні кандыдата на пасаду менеджэра па інфармацыйнай працы і супольнасці праекта MOST IV, які фінансуецца ЕС.
На журналіста Змітра Панкаўца ў Беларусі завялі крымінальную справу
19 чэрвеня 2024 года супрацоўнікі Следчага камітэта прыехалі з ператрусам на адрас у Барысаўскім раёне Мінскай вобласці, дзе Зміцер Панкавец афіцыйна зарэгістраваны. Між тым журналіст ужо некалькі год жыве па-за межамі краіны.
«Ніколі не думалі, што наш горад такі цікавы». Беларускі стварылі падкаст пра міфы і легенды Бабруйска
Бабруйчанкі робяць падкаст пра міфы і легенды горада — «Міфічны Бабруйск». У якім паказваюць гісторыю з іншага боку — таямнічага, прыгодніцкага, а часам нават да дрыжыкаў у каленках страшнага. Але што застаецца за кадрам? Колькі патрэбна дубляў, каб запісаць выпуск на дзесяць хвілін і адкуль увогуле бяруцца міфы? Пра гэта (і не толькі) 1387.io паразмаўляў з Алесяй Лацінскай, аўтаркай «Міфічнага Бабруйска».
Кінафестываль One World на тэму правоў чалавека (дэдлайн — 1 верасня)
Кінематаграфістаў з усяго свету запрашаюць на XXVII штогадовы Міжнародны фестываль дакументальнага кіно аб правах чалавека One World.
Выйшла на волю Дар’я Лосік, асуджаная за падтрымку мужа — блогера Ігара Лосіка
Пра вызваленне Дар’і Лосік стала вядома праз некалькі дзён пасля таго, як Аляксандр Лукашэнка падпісаў пастанову «Аб амністыі ў сувязі з 80-годдзем вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў». Тады быў анансаваны выхад на волю часткі палітычных вязняў.
Евгений Казарцев: (Не) спрашивайте Эйнштейна о погоде!
Альберт Эйнштейн вряд ли мог одинаково свободно рассуждать о всех аспектах физики как науки. Но это он просто не давал комментариев беларуским СМИ. В новом выпуске журналистской рассылки «Медиажаба» её авторы обсуждают проблему экспертизы в белорусских медиа. Тема дискуссионная, поэтому мы решили перепечатать мнение. Прочитать выпуск полностью и подписаться на «Медиажабу» можно здесь.
У Гомелі большасць бюджэтных месцаў на «журналістыку» аддалі абітурыентам з мэтавымі накіраваннямі ад раёнак
У гэтым годзе Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт запусціў набор на новую спецыяльнасць «Журналістыка». Але, па сутнасці, «людзей з вуліцы» там асабліва не чакаюць: 9 з 15 бюджэтных месцаў атрымаюць студэнты з мэтавымі накіраваннямі ад раёнак.
У рэдактара партала orsha.eu Ігара Казмерчака зладзілі чарговы ператрус
Ігар Казмерчак мяркуе, што супраць яго распачалі яшчэ адну крымінальную справу — за ўдзел у перадачах тэлеканала «Белсат». На сёння рэдактар незалежнага рэгіянальнага партала orsha.eu знаходзіцца ў вымушанай эміграцыі.
Дзяніс Івашын прыслаў бацькам парады, як перажыць спёку: «Ніякіх выхадаў у цяпліцу»
Зняволены журналіст Дзяніс Івашын праз пошту з крытай турмы даслаў бацькам інструкцыю пра тое, як перажыць анамальную гарачыню.
Канферэнцыя, прысвечаная даверу да медыяў (22 — 23 кастрычніка, Лондан)
Thomson Reuters Foundation арганізуе Trust Conference, прысвечаную даверу да медыяў. Мерапрыемства будзе праходзіць у Лондане з 22 па 23 кастрычніка 2024 года.
«Нешта будзе». Івулін і Мелказёраў запусцілі новы падкаст з платным доступам
Беларускія журналісты Аляксандр Івулін і Мікіта Мелказёраў запусціліі сумесны падкаст «Нешта будзе». Да яго прадугледжаны толькі платны доступ — мінімальная сума 10 еўра ў месяц, максімальная — 50.
«Белсат» паведаміў, што пераводзіць свой сайт на «мінімальны рэжым працы»
Сайт «Белсата» пераходзіць на «мінімальны рэжым працы». Пра гэта гаворыцца ў афіцыйным паведамленні тэлеканала.
Былая палітзняволеная расказала, як адчувае сябе ў калоніі Кацярына Андрэева
Былая палітзняволеная Алена (імя несапраўднае) правяла за кратамі больш за 750 дзён і нядаўна выйшла на свабоду. У размове з «Белсатам» жанчына расказала пра сваё зняволенне і ўзгадала ў тым ліку, як сустрэлася з журналісткай Кацярынай Бахвалавай (Андрэевай).
СМІ: Варшава вядзе перамовы з Мінскам аб вызваленні Анджэя Пачобута
Варшава вядзе перамовы з Мінскам аб вызваленні палітвязня Анджэя Пачобута, паведамляе польскае Radio ZET са спасылкай на неназванага высокапастаўленага чыноўніка Міністэрства замежных справаў.
Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці