Архіў
Адфільтраваць па даце публікацыі
У Берліне ў межах кінапрэміі «Чырвоны верас» уганаравалі фільм Мары Тамковіч «У жывым эфіры»
У Берліне прайшло ўзнагароджанне другой Беларускай прэміі кінакрытыкаў «Чырвоны верас». Фільм Мары Тамковіч «У жывым эфіры» атрымаў ганаровы дыплом у катэгорыі «Спецыяльная згадка» за віртуознае мастацкае адлюстраванне трагедыі цэлай краіны праз кароткі эпізод у менскай кватэры.
Журналісты ў зоне баявых дзеянняў: 24 лютага БАЖ і Саюз журналістаў Літвы адкрыюць выставу, прысвечаную ўкраінскім медыйшчыкам
24 лютага на чыгуначным вакзале ў Вільні адкрыецца выстава «Украіна: журналісты ў зоне баявых дзеянняў», якая раскажа пра працу рэпарцёраў падчас паўнамаштабнага нападу Расіі на Украіну, а таксама стане данінай павагі і памяці калегам, якія аддалі свае жыцці, асвятляючы вайну.
Васіль Калач: «Для Беларусі гэта неадпрацаваная карма — вярнуць памяць пра шляхту»
Васіля Калача многія ведаюць як вядучага праграмы «Сармат». Але гэта далёка не ўсё: актор, рэжысёр, выкладчык, фехтавальшчык, інструктар па турызме, нават — кантрабандыст... budzma.org паразмаўляла з Васілём пра гісторыю, тэатр, рэферэндум 1995 года, шляхту і — эміграцыю.
Сілавікі апублікавалі відэа з затрыманай супрацоўніцай медыя, высвятляем яе асобу
На відэа, якое апублікаваў блізкі да сілавікоў тэлеграм-канал «Книга ГУ"БАЗА"», жанчына не называе свае дадзеныя. Яна кажа, што ў 90-х гадах працавала ў Вярхоўным Савеце і Савеце міністраў Беларусі. Пасля працавала ў розных «часопісах і газетах».
Улады прызналі «экстрэмісцкім» кантэнт старонак «Новага Часу», «Брестской газеты», «Белсата» і іншых медыяў
Міністэрства інфармацыі Беларусі папоўніла спіс інтэрнэт-рэсурсаў, прызнаных экстрэмісцкімі матэрыяламі. У яго дадалі яшчэ некалькі старонак у сацсетках, афіляваных з незалежнымі выданнямі. А таксама старонку ў Facebook віцебскай блогеркі Алены Янушкоўскай.
Ціханоўская на канферэнцыі ў Мюнхене заклікала падтрымаць беларускія СМІ і грамадства
Святлана Ціханоўская на Мюнхенскай канферэнцыі па кібербяспецы заклікала тэхналагічныя кампаніі падтрымаць беларускую грамадзянскую супольнасць і незалежныя СМІ.
Мининформ санкционировал показ чемпионата мира по пляжному футболу в Беларуси без получения разрешения ФИФА
Министерство информации внесло Международную федерацию футбольных ассоциаций (ФИФА) в список правообладателей передач из недружественных стран, что позволяет транслировать чемпионаты организации в Беларуси без получения разрешения. Соответствующее постановление опубликовано на pravo.by.
Суд у Брэсце надаў экстрэмісцкі статус незалежнаму сайту і акаўнтам мясцовых СМІ ў сацсетках
У Рэспубліканскім спісе экстрэмісцкіх матэрыялаў на сайце Міністэрства інфармацыі Беларусі адбылося чарговае і гэтым разам істотнае абнаўленне. Асабліва вызначыўся суд у Брэсце, які надаў экстрэмісцкі статус вялікай колькасці сайтаў і акаўнтаў у сацыяльных сетках, што маюць дачыненне да незалежных медыяў і асобных журналістаў.
Што рабіць, калі ў Беларусі стануць блакаваць VPN — і ці трэба хвалявацца ўжо зараз
Беларускія ўлады даўно змагаюцца са сродкамі супраць цэнзуры. У Расеі з 1 сакавіка набудзе моц забарона «папулярызацыі VPN», а разам з тым Беларусь і Расея хочуць аб’яднаць «спісы экстрэмістаў». Не выключана, што ў Беларусі захочуць блакаваць VPN – «Белсат» расказвае, што рабіць у такім выпадку.
Мо і хоча, ды не можа. Чаму Лукашэнка не вызваляе Пачобута
Лукашэнка не раз заяўляў, што хоча наладзіць адносіны з Польшчай. Маўляў, суседзяў не выбіраюць. З боку Варшавы звычайна гучыць у адказ: вызваленне Пачобута для нас — прыярытэт. Але Пачобут застаецца ў турме. Чаму? І галоўнае, пра што сведчыць гэтая гісторыя?
«Шмат людзей накінуліся на мяне, як на лёгкую нажыву». Былая фатографка БелТА адказала на хвалю хейта ў свой адрас
Былая фатографка БелТА Аксана Манчук, якая пераехала ў Польшчу, адрэагавала на дыскусію, што разгарнулася вакол яе асобы.
«Яны баяцца і разумеюць, што нас думаць па-іншаму не прымусіш». Інтэрв’ю з Вольгай Такарчук
Віцебскі відэаблогер Віталь Усціновіч паведаміў, што ідзе ў суд і знік. Верагодна, яго пакаралі «суткамі»
Пра абвінавачанні ў несанкцыянаваным пікетаванні блогер з Віцебска Віталь Усціновіч распавёў у сваім канале на YouTube. Паводле Усціновіча, першымі днямі лютага яго затрымалі міліцыянты і склалі пратакол паводле артыкулу 24.23 Адміністрацыўнага кодэкса, бо на старых відэа знайшлі ягоную аватарку з бел-чырвона-белым сцягам.
«Даярка з Хацапетаўкі» абагнала Эйсманта. Што найбольш глядзелі на ТБ у студзені
Кампанія «Медыяметр» апублікавала справаздачу пра тэлеглядзенне за студзень (гэта статыстыка збіраецца з дапамогай прыбораў, якія ставяцца ў невялікага працэнта насельніцтва (650 сем'яў), і пасля экстрапалюецца на краіну).
«Голас беларуса»: аб чым пісала газета, якая пабачыла свет 100 гадоў таму?
Выданне, якое існавала ў Вільні, жыва рэагавала на падзеі беларускага жыцця. 1924 год на старонках, але калі чытаць сёння — нібы і не было цэлага стагоддзя. Паміж намі і імі — сто гадоў, але актуальнасць ні на каліва не знікла. Пра што паспелі напісаць у 21 нумары беларускага медыя?
Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці