Архіў
Адфільтраваць па даце публікацыі
Хакеры ўзламалі сайты некалькіх украінскіх СМІ
Невядомыя атакавалі сайты як мінімум чатырох украінскіх СМІ. На іх старонках размясцілі фэйк пра нібыта «разгром» расійскімі войскамі элітных падраздзяленняў ВСУ ў Аўдзееўцы.
Чацвёртая ўлада: як лакальныя медыі ўплываюць на гарадское жыццё
Можа падавацца, што незалежных СМІ ў Беларусі не засталося. Гэта не зусім так. Шэраг недзяржаўных выданняў усё яшчэ працуе ў краіне. А рэдакцыі, што былі вымушаныя з’ехаць, прыкладаюць усе намаганні, каб заставацца ў кантакце са сваёй аўдыторыяй і актуальнай павесткай.
Як бы гэта самая аўдыторыя не была стомленая ад навінаў, людзей усё адно цікавіць, што адбываецца ў месцы, дзе яны жывуць. Таму рэгіянальныя медыі застаюцца моцным фактарам уплыву на гарадское жыццё. Як менавіта працуе ўплыў медыя на горад і гараджан, у падкасце «Утульны горад» расказвае галоўны рэдактар Hrodna.life Аляксей Шота.
У Берліне ў межах кінапрэміі «Чырвоны верас» уганаравалі фільм Мары Тамковіч «У жывым эфіры»
У Берліне прайшло ўзнагароджанне другой Беларускай прэміі кінакрытыкаў «Чырвоны верас». Фільм Мары Тамковіч «У жывым эфіры» атрымаў ганаровы дыплом у катэгорыі «Спецыяльная згадка» за віртуознае мастацкае адлюстраванне трагедыі цэлай краіны праз кароткі эпізод у менскай кватэры.
Журналісты ў зоне баявых дзеянняў: 24 лютага БАЖ і Саюз журналістаў Літвы адкрыюць выставу, прысвечаную ўкраінскім медыйшчыкам
24 лютага на чыгуначным вакзале ў Вільні адкрыецца выстава «Украіна: журналісты ў зоне баявых дзеянняў», якая раскажа пра працу рэпарцёраў падчас паўнамаштабнага нападу Расіі на Украіну, а таксама стане данінай павагі і памяці калегам, якія аддалі свае жыцці, асвятляючы вайну.
Васіль Калач: «Для Беларусі гэта неадпрацаваная карма — вярнуць памяць пра шляхту»
Васіля Калача многія ведаюць як вядучага праграмы «Сармат». Але гэта далёка не ўсё: актор, рэжысёр, выкладчык, фехтавальшчык, інструктар па турызме, нават — кантрабандыст... budzma.org паразмаўляла з Васілём пра гісторыю, тэатр, рэферэндум 1995 года, шляхту і — эміграцыю.
Сілавікі апублікавалі відэа з затрыманай супрацоўніцай медыя, высвятляем яе асобу
На відэа, якое апублікаваў блізкі да сілавікоў тэлеграм-канал «Книга ГУ"БАЗА"», жанчына не называе свае дадзеныя. Яна кажа, што ў 90-х гадах працавала ў Вярхоўным Савеце і Савеце міністраў Беларусі. Пасля працавала ў розных «часопісах і газетах».
Улады прызналі «экстрэмісцкім» кантэнт старонак «Новага Часу», «Брестской газеты», «Белсата» і іншых медыяў
Міністэрства інфармацыі Беларусі папоўніла спіс інтэрнэт-рэсурсаў, прызнаных экстрэмісцкімі матэрыяламі. У яго дадалі яшчэ некалькі старонак у сацсетках, афіляваных з незалежнымі выданнямі. А таксама старонку ў Facebook віцебскай блогеркі Алены Янушкоўскай.
Ціханоўская на канферэнцыі ў Мюнхене заклікала падтрымаць беларускія СМІ і грамадства
Святлана Ціханоўская на Мюнхенскай канферэнцыі па кібербяспецы заклікала тэхналагічныя кампаніі падтрымаць беларускую грамадзянскую супольнасць і незалежныя СМІ.
Мининформ санкционировал показ чемпионата мира по пляжному футболу в Беларуси без получения разрешения ФИФА
Министерство информации внесло Международную федерацию футбольных ассоциаций (ФИФА) в список правообладателей передач из недружественных стран, что позволяет транслировать чемпионаты организации в Беларуси без получения разрешения. Соответствующее постановление опубликовано на pravo.by.
Суд у Брэсце надаў экстрэмісцкі статус незалежнаму сайту і акаўнтам мясцовых СМІ ў сацсетках
У Рэспубліканскім спісе экстрэмісцкіх матэрыялаў на сайце Міністэрства інфармацыі Беларусі адбылося чарговае і гэтым разам істотнае абнаўленне. Асабліва вызначыўся суд у Брэсце, які надаў экстрэмісцкі статус вялікай колькасці сайтаў і акаўнтаў у сацыяльных сетках, што маюць дачыненне да незалежных медыяў і асобных журналістаў.
Што рабіць, калі ў Беларусі стануць блакаваць VPN — і ці трэба хвалявацца ўжо зараз
Беларускія ўлады даўно змагаюцца са сродкамі супраць цэнзуры. У Расеі з 1 сакавіка набудзе моц забарона «папулярызацыі VPN», а разам з тым Беларусь і Расея хочуць аб’яднаць «спісы экстрэмістаў». Не выключана, што ў Беларусі захочуць блакаваць VPN – «Белсат» расказвае, што рабіць у такім выпадку.
Мо і хоча, ды не можа. Чаму Лукашэнка не вызваляе Пачобута
Лукашэнка не раз заяўляў, што хоча наладзіць адносіны з Польшчай. Маўляў, суседзяў не выбіраюць. З боку Варшавы звычайна гучыць у адказ: вызваленне Пачобута для нас — прыярытэт. Але Пачобут застаецца ў турме. Чаму? І галоўнае, пра што сведчыць гэтая гісторыя?
«Шмат людзей накінуліся на мяне, як на лёгкую нажыву». Былая фатографка БелТА адказала на хвалю хейта ў свой адрас
Былая фатографка БелТА Аксана Манчук, якая пераехала ў Польшчу, адрэагавала на дыскусію, што разгарнулася вакол яе асобы.
«Яны баяцца і разумеюць, што нас думаць па-іншаму не прымусіш». Інтэрв’ю з Вольгай Такарчук
Віцебскі відэаблогер Віталь Усціновіч паведаміў, што ідзе ў суд і знік. Верагодна, яго пакаралі «суткамі»
Пра абвінавачанні ў несанкцыянаваным пікетаванні блогер з Віцебска Віталь Усціновіч распавёў у сваім канале на YouTube. Паводле Усціновіча, першымі днямі лютага яго затрымалі міліцыянты і склалі пратакол паводле артыкулу 24.23 Адміністрацыўнага кодэкса, бо на старых відэа знайшлі ягоную аватарку з бел-чырвона-белым сцягам.
Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці