• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Архіў

    Адфільтраваць па даце публікацыі
    Паказаць
    Навіны

    Дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы сцвярджае, што гатовы праект пастановы аб стварэнні адзінай медыякампаніі. Што з ёй не так?

    Чыноўнікі віртуальнай Саюзнай дзяржавы зноў завялі гаворку пра стварэнне адзінай медыякампаніі. Раз у паўгады яны выцягваюць пажаўцелыя паперы з-пад сукна і абяцаюць «вось-вось». Цяпер гаворка ідзе пра праект пастановы, паведамляе дзяржаўнае інфармагенцтва БЕЛТА.
    Акцэнты

    Што цяпер нельга паглядзець на «Беларусь 5»? Як існуе дзяржаўнае тэлебачанне без міжнароднага спорту

    Выключэнне Белтэлерадыёкампаніі з Еўрапейскага трансляцыйнага звязу практычна цалкам пакінула дзяржаўнае тэлебачанне без міжнароднага спорту. «Белсат разбірае», што цяпер нельга паглядзець на «Беларусь 5».
    Навіны

    У спіс экстрэмістаў дадалі Святлану Лупач — асуджаную дачку незалежнага журналіста Змітра Лупача

    Імя і прозвішча жанчыны з'явілася ў «Пераліку грамадзян Рэспублікі Беларусь, замежных грамадзян і асобаў без грамадзянства, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці» 19 студзеня. У «экстрэмісцкім спісе» пазначана, што Святлану Лупач асудзілі да пазбаўлення волі паводле арт. 342 Крымінальнага кодэкса («Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх»). Летась у жніўні праваабарончая супольнасць прызнала яе палітычнай зняволенай.
    Навіны

    У зняволенай журналісткі Ларысы Шчыраковай з’явілася «хросная»

    Абавязкі сімвалічнай «хроснай» для гомельскай  журналісткі  Ларысы Шчыраковай вырашыла ўзяць на сябе  Вэндзі Чэмберлен (Wendy Chamberlain), 47-гадовая прадстаўніца ад ліберальных дэмакратаў у Парламенце Вялікабрытаніі.
    Навіны

    На гродзенскую журналістку падалі заяву ў міліцыю героі яе публікацыі

    «Прабралася на тэрыторыю, уцерлася ў давер, злоўжыла адкрытасцю і добразычлівасцю з мэтай абгаварыць». Сям’я, якая жыла пад адкрытым небам на ўчастку ў Забалаці ў Гродне, напісала заяву ў міліцыю на гродзенскую журналістку за тое, што тая расказала іх гісторыю. Аўтарка заявы папрасіла міліцыю прыцягнуць журналістку да крымінальнай адказнасці.
    Акцэнты

    Чего, кроме хорошей истории, ждут редакторы от журналистов-фрилансеров

    Журналистика предоставляет аудитории важную информацию. А для фрилансеров важнейшая часть этой работы сводится к тому, чтобы получать заказы от медиа. Поэтому очень важно создавать успешные рабочие отношения с редакторами.
    Акцэнты

    100 000 сапсаваных кадраў, або Шлях фатографа-дакументаліста ў дзесяці здымках

    Часта ў каментарах да фатаграфій Аляксандра Валодзіна можна прачытаць, што яго фота нагадваюць кадры з кінафільма. Адчуванне гэтае невыпадковае. «Мне падабаецца здымаць дакументальнае кіно, і фатаграфаваць я пачаў, каб навучыцца будаваць кампазіцыю кадра», – распавядае ў інтэрв’ю фатограф-дакументаліст і самаіранічна дадае, што на яго фотаапараце цяпер 104 000 кадраў, з якіх ён больш за 100 000 сапсаваў. Пра шлях, які ён зрабіў у фатаграфіі за апошні год, Аляксандр Валодзін распавядае дзесяццю кадрамі.  
    Навіны

    З’явіўся спіс самых папулярных беларускіх ютуб-каналаў. Пра некаторыя вы дакладна не чулі

    Тэлеграм-канал «Youtube Беларусі» склаў топ беларускіх каналаў 2023 года па праглядах. У першай дзясятцы ёсць тыя, пра якія вы маглі не чуць. «Наша Ніва» расказвае пра іх падрабязней.

    Зрабіць Беларусь бачнай. Як нямецкі медыяпраект працуе з беларускай тэматыкай. Сустрэча з Інго Пэтцам — 30 студзеня, Вільня

    Беларуская асацыяцыя журналістаў ладзіць у Вільні адкрытую сустрэчу з Інго Пэтцам — журналістам і рэдактарам, які ў нямецкім медыяпраекце dekoder адказвае за ўсё, што звязана з Беларуссю. Запрашаем прадстаўнікоў беларускіх незалежных медыя, культурніцкай і грамадзянскай супольнасці.  Мы ладзім даволі шмат мерапрыемстваў анлайн, таму ў гэты раз вырашылі запрасіць калег на сустрэчу менавіта афлайн. Для калег з іншых гарадоў на сайце БАЖ абавязкова будзе канспект сустрэчы.

    Медыяшкола 2.0 у Беластоку адкрывае новы набор (дэдлайн — 27 студзеня)

    Засвоіць асновы журналістыкі, даведацца, як працуюць медыі, паспрабаваць сябе як аўтар — такія магчымасці прапануе Медыяшкола 2.0 у Беластоку.

    Міжнародная анлайн-канферэнцыя Privacу Day 2024: AI і новыя выклікі ў прыватнасці (29 студзеня)

    Канферэнцыя прымеркавана да Міжнароднага дня абароны персанальных дадзеных. Сярод дыскусій у тым ліку заяўлена абмеркаванне пытання, хто і навошта сочыць за незалежнымі СМІ. Сярод выступоўцаў — намеснік старшыні Беларускай асацыяцыі журналістаў Алег Агееў.

    Інфасесія Беларускай Рады культуры: праца і вынікі за 2023 год (30 студзеня)

    Мерапраемства арганізавана пры інфармацыйнай падтрымцы Беларускай асацыяцыі журналістаў.
    Акцэнты

    Хто падарыў пазыўныя Беларускаму радыё? Нататкі з жыцця кампазітара

    Прайшоў вайну, стаў адным з самых вядомых кампазітараў Беларусі XX стагоддзя і падарыў Беларускаму радыё пазыўныя. PALATNO расказвае пра Уладзіміра Алоўнікава.
    Замежжа

    Скандал ва Украіне: за камандай журналістаў-расследавальнікаў сачылі. Медыйшчыкі лічаць гэта кампаніяй па запалохванні

    У гучны скандал трапіла каманда расследавальнікаў з украінскага праекта Bihus.Info. З'явілася відэа, на якім зафіксавана, як яго супрацоўнікі ўжываюць, верагодна, забароненыя рэчывы. Хто сачыў за камандай і арганізаваў зліў? Першакрыніца сюжэту — інфармацыйны рэсурс «Народная правда», галоўрэд якой Марыя Швяцова нібыта працавала ў «Нашай Ниве» (назва выдання пазначаная менавіта так). У беларускай рэдакцыі «НН» гэтую інфармацыю нам абверглі.
    Замежжа

    У Кыргызстане арыштавалі 11 незалежных журналістаў. Праваабаронцы выступілі з заявай

    У Кыргызстане прайшлі масавыя ператрусы і допыты ў рэдакцыях незалежных медыяў, 11 журналістаў узялі пад варту. Рэпрэсіі ў дачыненні да прадстаўнікоў СМІ асудзілі «Рэпарцёры без межаў», Міжнародны інстытут прэсы, міжнародныя праваабарончыя арганізацыі.
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці