Архіў
Адфільтраваць па даце публікацыі
5 красавіка будзе разглядацца скарга адваката Паўла Падабеда на заключэнне падабароннага пад варту
Беларускай асацыяцыі журналістаў стала вядома, што 2 красавіка скончыўся тэрмін папярэдняга ўтрымання пад вартай відэааператара Паўла Падабеда.
У выдання Office Life узніклі праблемы з Мініфармам
Выданне Office Life у сваім тэлеграм-канале папярэдзіла чытачоў, што ў бліжэйшы час яго сайт можа быць недаступным.
Патрэбна дапамога сям’і Сяргея Сацука, палітвязня журналіста-расследавальніка
3100 € — названая сума — гэта частка з неабходных сродкаў, якія патрэбны для аплаты фінансавых спагнанняў, накладзеных на Сяргея Сацука.
В Польше суд вынес приговор журналисту за клевету на пограничников
В городе Сокулка (Подляское воеводство) осудили журналиста, который сравнил польских пограничников с солдатами СС. Об этом рассказывают польские медиа.
«Правасуддзе да злачынстваў супраць журналістаў павінна быць забяспечана!» — у Лондане апублікаваная гадавая справаздача НСЖУ
«Усе ваенныя злачынствы, учыненыя ва Украіне супраць супрацоўнікаў СМІ, павінны быць як мага больш дэталёва задакументаваныя, каб забяспечыць іх дбайнае расследаванне і непазбежнае правасуддзе для ўсіх злачынцаў», — падкрэслівае Марыя Арджанікідзэ, дырэктар лонданскага фонда «Справядлівасць для журналістаў», які падтрымлівае журналісцкія расследаванні злачынстваў у дачыненні прадстаўнікоў СМІ і дапамагае супрацоўнікам СМІ мінімізаваць прафесійныя рызыкі.
Да «экстрэмісцкіх» адносяць сацсеткі былой карэспандэнткі «Рэгіянальнай газеты»
Улады працягваюць прэсінг супраць «Рэгіянальнай газеты». Следам за арыштам галоўнага рэдактара Аляксандра Манцэвіча ў пералік «экстрэмісцкіх матэрыялаў» масава дадаюць кантэнт сацсетак і нават акаўнт колішняй супрацоўніцы выдання.
Галоўная рэдактарка скандальнага «Вечернего Могилёва» сышла на пенсію
Шматгадовай рэдактаркай «Вечернего Могилёва» была Надзея Леўчанка. З яе імем звязваецца тое, што газета стала славутай антысеміцкімі, гамафобнымі, а часам адкрыта абсурднымі публікацыямі.
Заяву на Азаронка перадалі ў Цэнтральны апарат Следчага камітэта
Заяву на прапагандыста Азаронка з патрабаваннем адкрыць крымінальную справу перадалі ў Цэнтральны апарат Следчага камітэта. Так вынікае з адказу намесніка начальніка аддзелу па рабоце з грамадзянамі СК Жаўранка Н.М.
Медыяспажыванне ў Беларусі. Здагадайцеся, у каго 3%?
Дырэктар «DigitalHub» Міхаіл Дарашэвіч у эфіры «Delfi» расказаў, якімі асноўнымі крыніцамі інфармацыі карыстаюцца беларусы і як месцазнаходжанне ўплывае на спажыванне інтэрнет-кантэнту.
Васкрасенскі распавёў, як сустракаўся з Пачобутам дзеля яго вызвалення
Юрый Васкрасенскі ў інтэрвʼю праграме «Панарама» расказаў, як па ініцыятыве польскіх дыпламатаў арганізаваў сустрэчу з палітвязнем, актывістам польскай меншасці ў Беларусі Андрэем Пачобутам. Гэта адбылося «прыкладна паўтара года таму». Імаверна, перамовы ішлі пра ўмовы вызвалення і прымусовага вывазу Пачобута ў Польшчу.
Ідэалагічны міжсабойчык. Ува што ператвараецца факультэт журналістыкі
На факультэце журналістыкі Белдзяржуніверсітэта 1 красавіка прайшоў Дзень адчыненных дзвярэй для бацькоў і падлеткаў. Нядаўна прызначанае кіраўніцтва расказала патэнцыйным абітурыентам пра запланаваныя рэформы ў сістэме набору.
Гранты на журналистские расследования (дедлайн — 20 апреля)
Journalismfund.eu предлагает гранты для команд, в которые входят профессиональные журналисты как минимум из двух разных стран Европы.
Гомельскіх школьнікаў выкарыстоўваюць для ўшанавання памяці Уладлена Татарскага
У афіцыйных тг-каналах РЦНК у Гомелі з’явілася паведамленне пра выкарыстанне беларускіх дзяцей ва ўшанаванні памяці адыёзнага расейскага прапагандыста, які заклікаў забіваць і рабаваць украінцаў.
Гэтым разам дакладна: адхілены апеляцыі журналіста Вацлава Арэшкі і прафсаюзных лідараў
У Вярхоўным судзе 3 красавіка разглядаліся скаргі прафсаюзных актывістаў, асуджаных на працяглыя тэрміны зняволення нібыта за «экстрэмісцкую дзейнасць». На перагляд беспадстаўна суровага выраку разлічваў і журналіст, публіцыст, палітолаг Вацлаў Арэшка. Аднак найвышэйшая судовая інстанцыя не знайшла прычын, каб змякчыць пакаранні для фігурантаў справы.
У Батумі распачаў працу «Медыя Хаб» — прастора для медыйшчыкаў, якую стварылі беларусы
Ідэя адкрыцця ў прыморскім Батумі адмысловай прасторы-каворкінга для медыйшчыкаў належыць двум беларускім журналістам — Алесю Залеўскаму і Антону Сурапіну. Рэалізацыя праекта заняла амаль год. І вось 3 красавіка 2023 года «Медыя Хаб» адчыніў дзверы для наведнікаў. Якія паслугі прапаноўвае прастора, чым яна можа быць карыснай менавіта беларускім медыйшчыкам, распавёў Антон Сурапін.
Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці