• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Архіў

    Адфільтраваць па даце публікацыі
    Паказаць
    Навіны

    З Беларускай службы Радыё Свабода сыходзіць дырэктар, які ўзначальваў яе 25 гадоў

    Сёння стала вядома, што дырэктар Беларускай службы Радыё Свабода Аляксандр Лукашук завяршае працу ў кампаніі. Пра гэта паведаміла "Радыё Свабода".
    Навіны

    Журналіста Паўла Падабеда пасля 15-суткавага арышту перавялі на «Валадарку»

    4 лютага скончыліся 15 сутак адміністрацыйнага арышту, якім пакаралі відэааператара Паўла Падабеда. Але, як стала вядома Беларускай асацыяцыі журналістаў, на волю ён так і не выйшаў. Яго перавялі ў СІЗА №1 Мінска і завялі крымінальную справу.
    Акцэнты

    Гродзенская актрыса Наталля Лявонава: «Сярод тых беларусаў, хто з’ехаў, цяпер вельмі вялікі запыт на ўсё, што звязана з тэатрам»

    Абласны драмтэатр для карэннай гарадзенкі Наталлі Лявонавай быў запаветнай марай з самага дзяцінства. Яна прыйшла сюды адразу пасля заканчэння сталічнага Універсітэта культуры і прапрацавала ў яго сценах без малога 20 гадоў. У 2020-м ёй разам з калегамі, што выступілі супраць рэпрэсій, прыйшлося забраць сваю працоўную кніжку і пачынаць усё зноўку. У замежжы. Пра сваё новае прафесійнае жыццё ў Літве Наталля Лявонава распавяла Art-context.com.

    Бярэзінская пракуратура ацаніла працу “Альянса расследавальнікаў Беларусі”: экстрэмісцкія матэрыялы

    Тэлеграм-канал Генеральнай пракуратуры  паведаміў пра чарговае папаўненне ў Рэспубліканскім спісе экстрэмісцкіх матэрыялаў – гэтым разам туды патрапіла супольнасць незалежных журналістаў-расследавальнікаў.
    Навіны

    Журналістаў Інанец і Лычаўку, якія адбываюць “хатнюю хімію”, унеслі ў “экстрэмісцкі” спіс

    Міністэрства ўнутраных спраў 3 лютага абнавіла “пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці”. Сярод “фігурантаў” аказаліся незалежныя журналісты Сняжана Інанец і Алаксандр Лычаўка. 
    Навіны

    Журналіст-палітвязень можа застацца без лекаў — іх яму папросту не аддаюць

    Аляксандр Сацук распавёў “Народнай Волі” пра апошнія навіны ад брата.
    Навіны

    Галоўрэд БелаПАН Ірына Леўшына знаходзіцца ў гомельскай жаночай калоніі №4

    Па звестках "Позірк. Навіны пра Беларусь", палітзняволеную этапіравалі туды пасля разгляду апеляцыі. Да таго Леўшына знаходзілася ў размешчаным у гэтым жа абласным цэнтры СІЗА №3.
    Навіны

    Справа Nexta: Пуцілу і Рудзіка выклікаюць добраахвотна “засудзіцца па спецвытворчасці”, Пратасевіча ў позве няма

    Мінскі абласны суд прызначыў на 16 лютага пасяджэнне ў межах так званай “спецыяльнай вытворчасці” з удзелам рэдактараў інфармацыйнага рэсурсу Nexta Сцяпана Пуцілы і Яна Рудзіка. Абодва даўно за межамі краіны і беларускаму правасуддзю не давяраюць. 
    Акцэнты

    3 простыя наладкі для абароны акаўнтаў ад узлому

    Сёння журналісты, рэдактары, блогеры і іншыя працаўнікі медыя — уразлівая група ў плане лічбавай бяспекі (ды і многіх іншых) у Беларусі. Але і за яе межамі ў медыя мноства рызык, якія неабходна ўлічваць: перадача інфармацыі, бяспека перапіскі з людзьмі ўнутры Беларусі і патэнцыйнымі мішэнямі сілавікоў за яе межамі ды іншыя. Як можна засцерагчы свае акаўнты ад узлому?  Разам з экспертамі ініцыятывай па лічбавай бяспецы КіберБабер сабралі простыя парады, якія дапамогуць зменшыць рызыкі ўзлому вашых акаўнтаў.

    “Зараз ёсць імкненне і жаданне. Больш нічога”. Гутарка з блогерам Аляксандрам Кабанавым

    Аляксандр Кабанаў, які напрыканцы мінулага года вызваліўся з калоніі, цяпер нарасхват. Яго тэлефон звоніць няспынна, і такое адчуванне, што блогер ужо ўварваўся ў інфармацыйную прастору. Беларуская асацыяцыя журналістаў паразмаўляла з былым палітычным вязнем пра планы, успрыманне падзей апошніх гадоў у месцах няволі і новых рэаліях медыяполя.

    Сілавікі пахваліліся перамогамі на “экстрэмісцкім фронце” – рыторыка ў духу выканання планаў па “ворагах народу”

    2022 год стаў трагічным для грамадзянскай супольнасці, якая з падачы ўладаў папоўнілася сотнямі новых “экстрэмістаў”. Сярод  найбольш пацярпелых аказаліся журналісты – дзясяткі ў няволі ці чакаюць судоў, сотні ў эміграцыі. Сілавікі пры гэтым сцвярджаюць, што “дэструктыўная актыўнасць” заўважна знізілася – з вуліц апаненты рэжыму перайшлі ў інтэрнэт, “але і там не схаваюцца”.
    Акцэнты

    60 гадоў таму ў эфір выйшла радыёстанцыя «Беларуская маладзёжная»

    Сёння — важная дата для вольнай беларускай журналістыкі. 2 лютага 1963 года ў эфір выйшла радыёстанцыя “Беларуская маладзёжная”, якая стала сімвалам свабоды думкі ў новай, незалежнай Беларусі на пачатку 1990-х гадоў. "Новы час" перадрукоўвае тэкст 2016-га года калегі — Геннадзя Кеснера, які ўжо пайшоў з жыцця, з успамінамі пра легендарную рэдакцыю.
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці