Архіў
Адфільтраваць па даце публікацыі
Самая папулярная сацсетка ў беларускай моладзі — Instagram
Па даных апытання ад Baltic Internet Policy Initiative, 61% беларускай інтэрнэт-аўдыторыі ва ўзросце ад 18 да 35 гадоў выкарыстоўваюць Instagram для атрымання навін і неабходнай інфармацыі, паведамляе сайт Thinktanks.by.
Подписка на наиболее тиражные пропагандистские издания за последний год подорожала на 13—15%
В каталоге "Белпочты" по-прежнему практически нет популярных независимых общественно-политических СМИ. Наиболее тиражные государственные пропагандистские газеты подорожали на 2—8% за полгода и на 13—15% за последний год, свидетельствует проведенное @pozirkonline сравнение цен в подписных каталогах.
Блогеры-палітвязні Пятрухін і Кабанаў на свабодзе пасля трох гадоў зняволення
Папулярных блогераў і актывістаў з Берасцейшчыны Сяргея Пятрухіна і Аляксандра Кабанава абвінавацілі ў тым, што яны нібыта “рэалізоўвалі планы арганізацыі пратэставага руху". За гэта і іншыя “парушэнні закону” кожнаму прысудзілі па тры гады калоніі. Блогеры цалкам адбылі свае тэрміны і 17 снежня 2022 года выйшлі на волю.
Суд ліквідаваў тэлекампанію ў Драгічыне, якая існавала больш за 25 гадоў
Эканамічны суд Брэсцкай вобласці на пачатку 2022 года пачаў справу аб банкруцтве камунальнага ўнітарнага прадпрыемства “Тэлекампанія “Грамадскае Драгічынскае Тэлебачанне”, а мінулай восенню скончыў працэдуру ліквідацыі гэтай установы. Заснавальнікам тэлекампаніі з’яўляўся Драгічынскі райвыканкам, а маёмасць прадпрыемства належала на праве ўласнасці мясцоваму раённаму Савету дэпутатаў.
Сайт і сацыяльныя сеткі інфарэсурсу “The Village Беларусь” прызнаныя “экстрэмісцкімі матэрыяламі”
Заснавальнікам папулярнага онлайн-выдання выступае культурніцкі менеджар і былы палітычны вязень Аляксандр Васілевіч.
«Падпарадкавацца гэтаму страху — значыць, прайграць». Апошняе інтэрв’ю Аляксея Стрэльнікава
Навіна пра смерць Аляксея Стрэльнікава агаломшыла. Ганна Ермаковіч размаўляла з ім у чэрвені, доўга і шчыра. Аляксею спадабаўся гатовы тэкст. Але праз некаторы час ён патэлефанаваў і папрасіў адкласці публікацыю. «Калі мяне ўсё ж пасадзяць, публікуйце адразу ж, пад маім імем», — сказаў ён.
Памёр тэатральны крытык Аляксей Стрэльнікаў. Яму было 39 гадоў
Пра смерць беларускага аўтара і культурнага дзеяча Аляксея Стрэльнікава паведаміў на сваёй старонцы ў Facebook кіраўнік Беларускай Рады культуры Сяргей Будкін.
У Вільні 20 снежня пройдзе развітанне з Алегам Гулаком
Развітанне прызначана ў малой капліцы ўніверсітэцкага касцёла Святых Іаанаў (Šv. Jono g. 12).
Што рабіць экстрэмістам з пашпартам грамадзяніна Рэспублікі Беларусь. І без яго
Пазбаўленне грамадзянства — не беларускае ноу-хаў, камуністычны рэжым меў падобную практыку, кажа ў размове з Еўрарадыё юрыст Алесь Міхалевіч.
«Немагчыма адрозьніць пародыю ад чарговага «прабіваньня дна»». Вынікі году. Апошняе інтэрв’ю Алега Гулака
Пра што сьведчыць дынаміка колькасьці палітвязьняў? Ці зьмяніўся характар палітычнага перасьледу ў 2022 годзе? Якія юрыдычныя навацыі 2022 году былі самымі рэпрэсіўнымі і небясьпечнымі? Якім будзе грамадзка-палітычнае рэха Нобэлеўскай прэміі Алесю Бяляцкаму?
Пра гэтыя вынікі 2022 году расказвае старшыня Беларускага Хэльсынскага камітэту Алег Гулак.
Памёр старшыня БХК Алег Гулак
Памёр старшыня БХК Алег Гулак
Гэтую інфармацыю пацьвердзілі Свабодзе ягоныя калегі. Старшыні Беларускага Хэльсынскага камітэту было 55 гадоў. Прычыны сьмерці пакуль не пацьверджаныя.
«Інфармацыйная гігіена» вачыма чыноўнікаў
Беларускія чыноўнікі, уключна і ў "глыбінцы", заклапаціліся даверам да інфармацыі, якая распаўсюджваецца ў краіне.
“Магілёўсаюздрук” вырашылі ліквідаваць
Эканамічны суд Магілёўскай вобласці адкрыў ліквідацыйную вытворчасць у дачыненні да ААТ “Магілёўсаюздрук”. Прадпрыемства будзе ліквідавана да 12 ліпеня 2023 года.
Рыгор Кастусёў будзе адбываць прысуд у калоніі ў Івацэвічах
Палітыка і публіцыста Рыгора Кастусёва накіравалі адбываць пакаранне — 10 гадоў зняволення ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму — у папраўчую калонію №22 у Івацэвіцкім раёне Брэсцкай вобласці.
Во Франции и Германии пытаются понять, что происходит в Восточной Европе, используя такие проекты как ЧинЧинЧенэл
Франко-германский телеканал АРТЕ снял большое интервью с Андреем Кашперским, Михаилом Зуем, Дмитрием Есеневичем, авторами и создателями популярного беларуского YouTube канала ЧинЧинЧенэл, авторами “Шчучыншчыны” и других популярных комедийных видео.
Также на АРТЕ вышло видео, в котором герои ЧинЧин, белорусские чиновники Сергей Николаевич и Николай Сергеевич «проводят проверку» в одной из европейских столиц.
Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці