Архіў
Адфільтраваць па даце публікацыі
Семінар «Fake ≠ Fact Info Lab» (23 верасня)
Семінар арганізаваны ў рамках праекта «The Traveling Democracy Lab 2022. A Media Literacy Campaign in the Baltics», які накіраваны на тое, каб даць грамадзянам інструменты і ноу-хау для развіцця крытычнага мыслення ў СМІ і здольнасць адрозніваць факты ад дэзінфармацыі.
Марш-кідок да каханай. Дзень з Ігарам Ільяшом у падарожжы ў гомельскі СІЗА, дзе трымаюць яго жонку Кацярыну Андрэеву
Журналістка Кацярына Андрэева мусіла выйсці з калоніі на пачатку верасня, але 13 ліпеня ёй быў агучаны новы прысуд — 8 гадоў пазбаўлення волі. Разгляд справы аб «здрадзе дзяржаве» ўжо традыцыйна праходзіў у «закрытым рэжыме». Ад пачатку лютага Кацярына знаходзіцца ў гомельскім СІЗА-3, і кожны тыдзень яе муж — Ігар Ільяш накіроўваецца ў Гомель, каб перадаць сваёй любай жоначцы перадачу.
Сёння пачнуць судзіць галоўнага рэдактара парталу «Аўтабізнэс» Юлію Мудрэўскую
Працэс пройдзе ў судзе Фрунзенскага раёна Мінска. Справу будзе разглядаць Алена Бушава.
Фільм, заснаваны на гісторыі Кацярыны Андрэевай і Дар’і Чульцовай, атрымаў узнагароду на кінафэстывалі
Кароткамэтражны фільм «У жывым эфіры« («Na żywo»), заснаваны на рэальнай гісторыі журналістак «Белсату» Кацярыны Андрэевай і Дарʼі Чульцовай, асуджаных у 2020 годзе за стрым з «плошчы Перамен» у Менску, атрымаў спэцыяльную ўзнагароду на 47 фэстывалі польскага мастацкага кіно ў Гдыні.
Затрымалі галоўнага рэдактара анлайн-газеты “Бобруйский курьер” Анатоля Санаценку
Як стала вядома БАЖ ад бабруйскіх журналістаў, яго арыштавалі на 15 сутак
“Кінакрытыкі ёсць, а кінакрытыка знікла”. Гутарка з Ірэнай Кацяловіч
Пра ролю культурніцкай журналістыкі ў сённяшнім дні і спецыфіку працы з творчымі асобамі, пра перспектывы беларускага кіно БАЖ распытала журналістку і вядомага кінакрытыка Ірэну Кацяловіч.
Анджэй Пачобут пра будучы суд: “Чаканне можа расцягнуцца на два месяцы”
Палітзняволены журналіст і актывіст незалежнага Саюза палякаў Беларусі Анджэй Пачобут даслаў ліст на волю. У ім журналіст паведамляе, што ягоную справу павінны перадаць у Генеральную пракуратуру, адтуль — у Вярхоўны суд, а затым у адзін з абласных судоў. Куды канкрэтна — пакуль невядома.
Экс-кіраўніка прэзідэнцкага пула асудзілі на 15 сутак, яго жонку пакаралі штрафам
16 верасня суд Фрунзенскага раёна Мінска разбіраў справы журналістаў Семчанкаў. У выніку Дзмітрыя асудзілі на 15 сутак адміністрацыйнага арышту, а Юліі выпісалі штраф у памеры 30 базавых велічынь.
Як мінімум у трох гарадах Беларусі апошнімі днямі адбыліся выклікі на допыт і ператрусы у рэгіянальных журналістаў
БАЖ стала вядома пра 8 выклікаў у міліцыю на допыт, 5 ператрусаў і як мінімум адно затрыманне.
16 верасня – 27 гадоў Беларускай асацыяцыі журналістаў
Восенню 1995 года 38 беларускіх калег сталі заснавальнікамі арганізацыі, якая цягам наступных дзесяцігоддзяў будзе абараняць і прасоўваць інтарэсы беларускіх медыйшчыкаў.
Як звязаныя «справа Івашына» і ацяпленне рэзідэнцыі Лукашэнкі?
Мы, канешне, не чакалі, што наш калега Дзяніс Івашын атрымае «кароткі» тэрмін. Яго прысудзілі да 13 гадоў і 1 месяца пазбаўлення волі. За што? За тое, што проста маніторыў афіцыйныя крыніцы інфармацыі. Нават не буду казаць, што гэты вырак — не Дзянісу Івашыну, а ўсім тым, хто ўдзельнічаў у ягоным працэсе з боку абвінавачвання.
Дзень памяці загінулых ва Украіне журналістаў. У Вільні адкрылася выстава пра працу калег на вайне
Штогод у трэцюю пятніцу верасня ва Украіне адзначаецца Дзень памяці журналістаў. Ён быў створаны па ініцыятыве Нацыянальнага саюза журналістаў з мэтай ушанавання памяці калег, якія загінулі пры выкананні прафесійных абавязкаў.
Традыцыйна ў гадавіну знікнення Георгія Гангадзэ адбываюцца памятныя мерапрыемствы.
Былая вядучая «Белсату» Аліна Коўшык стала прадстаўніцай Аб’яднанага пераходнага кабінета
Яна будзе займацца пытаннямі нацыянальнага адраджэння.
«Мне очень не хватает работы»: прошло 22 месяца со дня ареста Екатерины Андреевой
Её муж Игорь Ильяш приводит в своём фейсбуке выдержку из очередного письма Екатерины.
«Лукашенко спросил: Ты думаешь, что это я стрелял в Виктора?»
23 года назад исчезли Виктор Гончар и Анатолий Красовский. Предлагаем вашему вниманию архивный материал, который впервые был опубликован на «Салідарнасці» 16 сентября 2009 года.
Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці