Архіў
Адфільтраваць па даце публікацыі
Галоўны рэдактар «Альфа Радыё» саліраваў у праўладным флэшмобе. Хто ён такі?
Галоўны рэдактар «Альфа Радыё» Вадзім Шэпет выйшаў з баянам на чыгуначны вакзал у Мінску, каб правесці праўладны флэшоб «Бацька ў нас круты!». Ён акампанаваў студэнтам, якія «загадзя дамовіліся прыйсці на вакзал у пэўны час, каб выканаць гучна і хорам песню».
«Пра змаганне са светам і самім сабой». Аляксей Дзікавіцкі расказаў пра новую кнігу на палескай гаворцы
«Гэта вершы апошніх двух гадоў, які для мяне важныя асабіста, бо гэта закрыццё пэўнага этапу ў жыцці».
Блогер Vadimati распавёў пра арышт кватэры ў Гродне
Былы палітзняволены блогер з Гродна Вадзім Ермашук распавёў пра арышт сваёй маёмасці ў сторыс на старонцы Instagram.
У журналісткі Марыі Булавінскай арыштавалі дом, яе фота змясцілі на стэндзе «У вышуку»
Журналістка і рэжысёрка Марыя Булавінская, якая з 2020 года не жыве ў Беларусі, даведалася, што на яе вясковую хату пад Гомелем накладзены арышт. Па якой прычыне — невядома, распавяла БАЖ Марыя.
Анлайн-курс па выкрыцці дэзынфармацыі і развіцці крытычнага мыслення (дэдлайн — 2 лютага)
Беларускі нацыянальны моладзевы савет «РАДА» запрашае на анлайн-курс «У інтэрнэце зноў хтосьці няправы?» па развіцці крытычнага мыслення, майстэрстве абараняць сваю пазіцыю і выкрываць дэзынфармацыю.
Юбілей за кратамі. Вацлаў Арэшка сустрэў 70-годдзе
Вацлаў Арэшка быў затрыманы ў красавіку 2022 года разам з іншымі вядомымі актывістамі і кіраўнікамі беларускіх незалежных прафсаюзаў. Ён асуджаны да 8 годоў пазбаўлення волі паводле трох крымінальных артыкулаў, у тым ліку за стварэнне «экстрэмісцкага фармавання».
У Беластоку адзначылі дзень народзінаў MostMedia і каворкінга Media Port
Інтэрнэт-рэсурсу MostMedia і каворкінгу Media Port у Беластоку споўнілася 3 гады. З гэтай нагоды заснавальнікі і супрацоўнікі Мost, а таксама іх калегі з іншых беларускіх выданняў Беластока, сябры ды чытачы сабраліся ў каворкінгу, каб разам павіншаваць і адзначыць гэтую падзею.
Стыпендыя Space for Freedom для беларускіх журналістаў у выгнанні (дэдлайн — 2 лютага)
Deutsche Welle Akademie запрашае беларускіх медыйшчыкаў у выгнанні падаваць заяўкі на стыпендыю ў межах адукацыйнай праграмы Space for Freedom.
Сын заснавальніка БелаПАН стварыў з сябрамі стэндап-клуб. «Наша Ніва» пагутарыла з Янам Ліпаем пра яго жыццё і бацьку
У верасні 2024 года ў Варшаве адкрыўся беларускі стэндап-клуб Stand up lokal. Гэта справа рук трох комікаў — Ідрака Мірзалізадэ, Лёшы Суворава і Яна Ліпая. Фінансава справу падтрымаў Слава Камісаранка. А адзін са стваральнікаў стэндап-клуба — сын заснавальніка БелаПАН.
Завочны суд над экс-супрацоўніцамі TUT.by Лойка, Талкачовай і Ткачэнка пачнецца 4 лютага
Раней паведамлялася, што судовы працэс пачнецца ў Мінскім гарадскім судзе 15 ліпеня 2024 года. Суд перанеслі і прызначылі іншую суддзю.
Прапагандыстка БелТА пахвалілася навагоднім адпачынкам у Парыжы
Перад Новым годам у Францыі пабывала Алена Елавік — рэдактарка аддзела газеты «7 дней», што выходзіць пры дзяржаўным агенцтве БелТА. Яна актыўная ўдзельніца расійска-беларускіх інтэграцыйных медыяпраектаў, а некалькі гадоў таму яна была мадэратарам падчас гастроляў расійскага прапагандыста ў Беларусі.
Шпаргалка по безопасности: Signal
Так ли безопасен Signal, как все про него думают? Давайте проверим! БАЖ визуализировал информацию для быстрого и удобного доступа к ней. Наша шпаргалка специально сделана в сжатом графическом формате, чтобы вам не пришлось тратить много времени на изучение сложных материалов. Это доступное руководство, помогающее оперативно разобраться в технологических сложностях. Скачать PDF.
Стадзі-тур «Гендарная роўнасць» у Берлін (дэдлайн — 26 студзеня)
Арганізацыі «ІншыЯ» і Razam e.V. запрашаюць беларускіх актывістаў і актывістак і журналістак і журналістаў на стады-тур у Берлін, які адбудзецца 17–19 лютага.
Партрэт Лукашэнкі за 500 еўра. Андрэй Мялешка расказвае пра каштоўныя беларускія маркі
Філатэліст з 40-гадовым стажам паказаў Радыё Свабода сваю калекцыю і расказаў пра самыя цікавыя беларускія маркі.
Суперзорка са Шчучыншчыны: як ураджэнец Беларусі скарыў Польшчу
21 год таму ў Варшаве ва ўзросце 65 гадоў пайшоў з жыцця ўраджэнец беларускай Шчучыншчыны, былы вучань Гродзенскага музычна-педагагічнага вучылішча Часлаў Антонавіч Выдрыцкі. Ён жа — адзін з самых знакамітых польскіх музыкаў, легенда року, спявак, кампазітар і аўтар песняў, які праславіўся на ўвесь свет пад псеўданімам Чэслаў Немен.
Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці