• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Архіў

    Адфільтраваць па даце публікацыі
    Паказаць
    Навіны

    Даносы на «Белсат» і радыё «Свабода» напісаў расійскі журналіст

    Сацыяльны антраполаг Аляксандра Архіпава і лінгвіст Данііл Скарынкін зрабілі сваё расследаванне і сцвярджаюць, што пад імем серыйнай даносчыцы Ганны Карабковай хаваецца екацярынбургскі журналіст, вікіпедыст Іван Абатураў.
    Навіны

    «Вусы Скарыны» прызнаныя праектам года па версіі канала «YouTube Беларусi»

    Telegram-канал «YouTube Беларусi» абвесціў вынікі галасаванкі «Праект года 2024». З 10 намінантаў праект гісторыка Цімоха Акудовіча набраў найбольшую колькасць галасоў па выніках апытанкі.
    Навіны

    Беларусы сабралі неабходную суму грошай на калядныя падарункі дзецям палітвязняў

    «Цуд на Каляды адбыўся! Збор на дзяцей палітвязняў цалкам сабраны! Дзякуй усім, хто данаціў, рэпосціў і падтрымліваў!» — напісаў кіраўнік «Байсола» Андрэй Стрыжак.
    Замежжа

    На адкрыцці лякарні на Гаіці два журналісты загінулі, сем атрымалі раненні

    У канун Раства ў сталіцы Гаіці Порт-а-Прэнсе ладзілася ўрачыстае адкрыццё самай буйной дзяржаўнай лякарні. Падчас прэс-канферэнцыі па людзях адкрыла агонь група ўзброеных баевікоў. Як паведамляе «Холод» са спасылкай на брытанскую The Guardian, загінулі двое журналістаў і адзін паліцэйскі, яшчэ сем супрацоўнікаў мясцовых СМІ і двое паліцэйскіх былі параненыя.
    Акцэнты

    «Народны Лукашэнка» і замежныя падпісчыкі. Як беларуская прапаганда перад выбарамі працуе ў TikTok

    Колькасць падпісчыкаў у праўладных каналах Tik­Tok не перавышае некалькі соцень тысяч, аднак яна імкліва расце, а відэа набіраюць мільённыя прагляды. Радыё Свабода прааналізавала сотні праўладных каналаў у Tik­Tok і паглядзела, што яны паказваюць перад выбарамі.
    Замежжа

    У Расіі знайшлі парэшткі журналіста, якога 20 гадоў таму забіў паліцэйскі

    Пад Санкт-Пецярбургам былі знойдзеныя парэшткі журналіста расійскага выдання «Фонтанка» Максіма Максімава. 20 гадоў таму ён знік без звестак. І толькі ў сярэдзіне снежня 2024 года палкоўнік паліцыі ў адстаўцы прызнаўся ў забойстве, паведаміла «Медуза».

    Як бабруйскія журналісты навучылі штучны інтэлект маляваць баброў і пісаць музыку

    Беларускія медыі пачалі больш актыўна карыстацца штучным інтэлектам. Гэта можна заўважыць на прыкладзе бабруйскага сайта 1387.io.
    Замежжа

    За здымку наступстваў авіякатастрофы ў Актаў арыштавалі блогера

    Казахскі блогер Азамат Сарсенбаеў здымаў месца катастрофы борта Embraer-190 авіякампаніі Azer­bai­jan Air­lines паблізу аэрапорта Актаў. Яго здымкі выкарыстоўвалі сусветныя СМІ.
    Акцэнты

    Курыца ў Японіі, кот ісландцаў і мексіканская кветка. Якія калядныя міфы і легенды ёсць у розных краінах?

    Каляды — свята, багатае на міфы і легенды, і яны ўсе адрозніваюцца ў розных культурах. Дзесьці існуюць калядныя каты, а дзесьці нават і ведзьмы. PALATNO расказвае пра цікавыя міфы і легенды з розных куткоў планеты.
    Навіны

    З Божым нараджэннем і надыходзячым Новым годам, калегі!

    Дарагія калегі, шчыра віншуем вас з Божым нараджэннем і надыходзячым Новым годам!
    Навіны

    «Экстрэмісцкі спіс» Мінінфарма: старонка Аліны Коўшык у Facebook і «Будзьма беларусамi!» у Х

    Увечары 23 снежня Міністэрства інфармацыі Беларусі папоўніла на сваім сайце Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў. Пералік забароненых уладамі да распаўсюду інтэрнэт-рэсурсаў павялічыўся больш як на 20 пазіцый. Адпаведныя рашэнні прынялі суды Брэсцкай, Віцебскай, Гродзенскай і Мінскай абласцей. 
    Навіны

    Запрацаваў новы партал, на якім папулярызуюць беларускую гісторыю на трох мовах

    Партал «Гісторыя Беларусі» створаны, каб перадаць праўдзівую гісторыю Беларусі і зрабіць яе даступнай для беларусаў і замежнай аўдыторыі — даследчыкаў, журналістаў і ўсіх зацікаўленых.
    Навіны

    Журналіста Дзяніса Івашына кінулі ў ШІЗА напярэдадні святаў

    Палітзняволенага гродзенскага журналіста Дзяніса Івашына змясцілі ў ШІЗА, паведамляе яго жонка Вольга. Ліставанне з Дзянісам спынілася больш за два тыдні таму.
    Акцэнты

    Элеанора Язерская: яркае жыццё і незайздросны фінал першай беларускай тэлезоркі

    Гэта яркая жанчына была першай беларускай тэлезоркай і свецкай ільвіцай, якая мела мноства ўплывовых прыхільнікаў. Яна была каралевай эпатажу, а на розныя фестывалі вазіла з сабой ката, якому прыносілі ежу проста ў гасцінічны нумар. У Элеаноры Язерскай, здавалася, было ўсё — слава, малады кавалер і насычанае на падзеі жыццё. Але ж усё скончылася трагічна і […]

    Гайд ад БАЖ для НДА! Як наладзіць эфектыўную камунікацыю з медыя

    Беларуская асацыяцыя журналістаў падрыхтавала два ўнікальныя гайды для калег. Першы пабачыў свет на мінулым тыдні. Сёння мы прэзентуем другі з іх. 
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці