Архіў
Адфільтраваць па даце публікацыі
Чыноўнік “Белінтэртранса” прасіў завесці на журналіста крымінальную справу. Але нешта пайшло не так
Намеснік дырэктара транспартна-лагістычнага цэнтра Беларускай чыгункі “Белінтэртранс” Аляксандр Янчэўскі прасіў завесці супраць журналіста Станіслава Івашкевіча крымінальную справу за паклёп.
У Віцебску — яшчэ адна адміністрацыйная справа за допіс у Facebook
Жыхарка Віцебска Наталля Спірыдонава 13 студзеня атрымала копію пратакола пра адміністратыўнае парушэнне ч. 1 арт. 23.34 КаАП.
У “Витебского курьера” — новы ўласнік. І новы змест
Заснавальніца сайта Вольга Карач прадала інфармацыйны рэсурс мінскаму стартап-тэхнолагу Аляксею Шаблоўскаму. Рэдакцыя ў поўным складзе пакінула выданне. На сайце больш няма аўтарскіх матэрыялаў, ён стаў звычайным дайджэстам навін.
Кіраўнік суполкі «Гэта Мінск, дзетка!»: Мяне спрабавалі вербаваць, пагражалі адказнасцю за распальванне варожасці
Блогер і кіраўнік суполкі УКантакце «Гэта Мінск, дзетка» (82 тысячы падпісчыкаў) Яўген Малахоўскі расказаў «Нашай Ніве» пра дзіўны паход у органы, падчас якога яго спрабавалі вербаваць.
Суполка «Гэта Мінск, дзетка» размяшчае навіны і прыколы пра сталіцу, але не абыходзіць палітычных тэм і часам дае вельмі жорсткія ацэнкі рэаліям.
Адукацыя, юрыдычная падтрымка і абарона калег, — магілёўскія БАЖаўцы вызначыліся з планамі на 2020 год
Сябры Магілёўскай суполкі ГА “БАЖ” 12 студзеня сабраліся ў грамадскім цэнтры “Кола” ў Магілёве, каб падвесці вынікі 2019 года і вызначыцца з планамі на 2020 год.
Завод падаў у суд на “Рэгіянальную газету”. Патрабуе абвяржэння інфармацыі пра мыла на вяровачцы
Вы памятаеце мыла на вяровачцы? “Каб не скралі. У прыбіральні на маладзечанскім заводзе мыла прывязалі на вяроўку”. Пад такім загалоўкам 10 кастрычніка мінулага года на сайце “Рэгіянальнай газеты” была змешчаная фатаграфія, якую даслаў у рэдакцыю чытач выдання.
Суддзі, якія штрафавалі журналістаў за працу без акрэдытацыі ў 2019 годзе
ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” візуалізавала інфармацыю пра суддзяў, якія штрафавалі беларускіх журналістаў у 2019 годзе за працу без акрэдытацыі.
Відэаблогера Казлова, другі раз асуджанага на 15 сутак, чакае яшчэ адзін суд
Праваабаронцы высветлілі, з якой прычыны Дзмітрый Казлоў — відэаблогер Шэры Кот — не выйшаў з-пад варты 9 студзеня. Яго арышт за ўдзел і прамую трансляцыю з мінскай акцыі супраць “паглыбленай інтэграцыі” 20 снежня 2019 года мусіў скончыцца ўвечары ў 20.45. Але ўдзень над ім адбыўся яшчэ адзін працэс, на якім Дзмітрыя Казлова чарговы раз прызналі парушальнікам артыкула 23.34 КаАП і пакаралі яшчэ 15-цю суткамі — цяпер за мінскую акцыю 21 снежня.
Как работают в изгнании журналисты из России, Китая, Бурунди, Венесуэлы и Турции
Работа из изгнания — сложный путь, на котором приходится преодолевать и этические, и практические препятствия.
В Ираке убит оператор видеоагентства Ruptly
Стрингер-оператор видеоагентства Ruptly Сааф Гали убит в Ираке. Об этом в твиттере сообщила главный редактор телеканала RT Маргарита Симоньян. Она не привела других подробностей.
Эпапея змагання Уладзіміра Лапцэвіча скончылася? У Магілёве суд не задаволіў скаргу журналіста
У судзе Ленінскага раёна Магілёва 9 студзеня адбыўся разгляд скаргі журналіста Уладзіміра Лапцэвіча. Журналіст прасіў суд адмяніць пастанову старшага следчага ўпраўлення Следчага камітэта па Магілёўскай вобласці Ігара Рыбакова ад 20 лістапада 2019 года аб адмове распачаць крымінальную справу ў дачыненні супрацоўніка Ленінскага РАУС Сяргея Калеснікава і работніка адміністрацыі Ленінскага раёна Магілёва Канстанціна Кісцянёва.
Блогера Сяргея Ціханоўскага вызвалілі з ізалятара
У другой палове дня 11 студзеня блогера Сяргея Ціханоўскага нечакана вызвалілі з Гомельскага ізалятара часовага ўтрымання.
«Диана — известная в оппозиции личность». Журналистку судят за акцию, на которой она даже не была
В пятницу в суде Первомайского района Минска начался административный процесс против журналистки газеты «Новы Час» Дианы Середюк за якобы участие в акции протеста.
Дрыбінскі актывіст, якога аштрафавалі за дыслайк у “Одноклассниках”, абскарджвае пакаранне
Грамадскі актывіст з Дрыбіна Андрэй Юркоў 8 студзеня накіраваў скаргу ў Магілёўскі абласны суд, у якой просіць адмяніць пастанову Дрыбінскага раённага суда па адміністрацыйнай справе за распаўсюд экстрэмісмцкай сімволікі паводле ч.2 арт.17.11 КаАП.
Першы штраф сёлета за супрацоўніцтва з “Белсатам” — Змітру Лупачу
Журналіст-фрылансер з Глыбокага Зміцер Лупач атрымаў штраф у памеры 1 134 рублі (42 базавыя велічыні) за супрацу з незалежным тэлеканалам “Белсат”. Такое пакаранне журналісту за прафесійную дзейнасць прызначыла 10 студзеня суддзя Пастаўскага суда Наталля Максімовіч.
Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці