Архіў
Адфільтраваць па даце публікацыі
4‑гадовая дзяўчынка трапіла ў лік самых перспектыўных маладых блогераў ад «Форбс»
У інстаграм-блогу, які вядзе маці чатырохгадовай дзяўчынкі, — 1,1 мільён падпісчыкаў.
Стыпендыя Sir Harry Evans Global Fellowship для расследавальнікаў (дэдлайн — 18 чэрвеня)
Падавацца на стыпендыю Sir Harry Evans Global Fellowship могуць журналісты-расследавальнікі з усяго свету. Кандыдаты павінны мець досвед працы ад двух да пяці гадоў.
У Таджыкістане адмянілі крымінальную адказнасць за лайкі ў сацсетках
Прэзідэнт Таджыкістана Эмамалі Рахмон 14 траўня падпісаў закон, які выключае з Крымінальнага кодэкса палажэнні аб пакаранні за «лайкі» і рэпосты ў сацыяльных сетках. Пра гэта паведаміла прэс-служба кіраўніка дзяржавы.
Аліна Коўшык у Радзе Еўропы: Было важна данесці, як зараз працуе беларуская медыяпрастора
Роля медыяў ва ўмовах глабальнага інтэрнэт-свету – пра гэта сёння дыскутуе прафесійная супольнасць. Дыскусіі выходзяць на міжнародны ўзровень. На палях ПАРЕ праходзіла канферэнцыя, якая пазіцыянуецца як адна з галоўных еўрапейскіх пляцовак для дыскусіі пра СМІ. Там удзельнічала галоўная рэдактарка Belsat TV Аліна Коўшык. «Радыё Рацыя» абмяркоўвае з ёй асноўныя аспекты, што прагучалі ў Страсбуры.
Моладзевы відэафестываль PLURAL+ (дэдлайн — 15 чэрвеня)
Маладыя аўтары (да 25 гадоў) могуць прадставіць на фестываль фільмы пра міграцыю, разнастайнасць, сацыяльную інтэграцыю і прадухіленне ксенафобіі.
Субота — апошні дзень! Прыём матэрыялаў на конкурс «Вольнае слова»
Творчы конкурс «Вольнае слова» праводзіцца пад эгідай Еўрапейскай федэрацыі журналістаў. Да 31 траўня прымаюцца матэрыялы за 2024 год.
dekoder і RAAM заклікалі ЕС падтрымаць незалежную прэсу Беларусі, Украіны і Расіі
Экспертные сайты dekoder (Германія) і Платформа RAAM (Нідэрланды) заклікалі Еўрапейскі Саюз выдзеліць сродкі на падтрымку незалежных СМІ рэгіёна.
Больш за 60 беларускіх журналістаў у выгнанні асуджаныя ці знаходзяцца пад крымінальным пераследам — даклад CPJ
З‑за пагрозы пераследу сваякоў у Беларусі журналісты мусяць працаваць ананімна і часта ўжываюць самацэнзуру.
Рэдакцыя Hrodna.life звярнулася да чытачоў з просьбай пра падтрымку
Галоўны рэдактар выдання чацверты месяц працуе як валанцёр.
«Экономическая газета» развіталася з чытачамі
Сход акцыянераў ЗАТ «Белбізнэспрэс», які з’яўляецца заснавальнікам і выдаўцом «Экономической газеты», прыняў рашэнне спыніць яе выпуск з ліпеня гэтага года, паведамляецца на сайце СМІ. Гэта было апошняе грамадска-палітычнае выданне ўнутры краіны.
Швецыя выдзеліць два мільёны долараў для «Радыё Свабода» ў 2025 годзе
Швецыя выдаткоўвае 20 мільёнаў шведскіх крон (2 мільёны долараў) на падтрымку Радыё Свабодная Еўропа/Радыё Свабода пасля таго, як ЗША прыпынілі фінансаванне вяшчальніка. На паведамленне шведскага ўрада звярнуў увагу «Детектор медіа».
Ігар Карней. Пралятаючы над Полацкам
Успаміны палітзняволенага журналіста Ігара Карнея запісаў Зміцер Бартосік.
Вышаградскія гранты на праекты 2025 (дэдлайн — 1 чэрвеня)
Міжнародны Вышаградскі фонд абвяшчае конкурс грантаў Visegrad+ для падтрымкі праектаў, якія спрыяюць працэсам дэмакратызацыі і трансфармацыі ў краінах Заходніх Балкан і рэгіёнах Усходняга партнёрства (Арменія, Азербайджан, Беларусь, Грузія, Малдова і Украіна).
Мінінфарм вынес папярэджанне «Первому музыкальному каналу»
Міністэрства інфармацыі вынесла пісьмовае папярэджанне заснавальніку беларускай тэлепраграмы «Первый музыкальный канал», паведаміла прэс-служба ведамства.
БЕЛТА будзе супрацоўнічаць з тэлебачаннем Зімбабвэ
Беларускае тэлеграфнае агенцтва і Зімбабвійская тэлерадыёвяшчальная карпарацыя падпісалі мемарандум аб супрацоўніцтве, паведамляе БЕЛТА.
Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці