Архіў
Адфільтраваць па даце публікацыі
У Гродне адкрылася выстава рэпарцёрскага фота Яна Хведчына
У Гродне 14 верасня — у Дзень горада — фатограф Ян Хведчын прадставіў гродзенцам і гасцям горада свой праект “Гродзеншчына рэпарцёрская”.
Караеў: Я чытаю каментары ў незалежных СМІ і спрабую зразумець настроі грамадства
«Палачную сістэму трэба мяняць, бо за палкамі і за птушачкамі не бачна людзей», — пра гэта расказаў карэспандэнту «Нашай Нівы» міністр унутраных спраў Юрый Караеў падчас адкрыцця помніка загінулым у вайне воінам чырвонай арміі пад Мінскам.
БАЖ рыхтуецца да перапісу сябраў арганізацыі, — у Мінску прайшла Рада аб’яднання
У Мінску адбылося пасяджэнне Рады ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў". Сябры Рады заслухалі інфармацыю пра працу арганізацыі ад намеснікаў старшыні, пра этапы рэалізацыі стратэгічных кірункаў дзейнасці арганізацыі.
Нагадаем, любы сябра ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” можа прысутнічаць на пасяджэнні.
Школа мастацтва і медыя — 23 і 24 кастрычніка (Заяўкі да 30 верасня)
Вакансія менеджара праектаў па развіцці СМІ ў IBB Мінск
Вернік паскардзіўся ў Мінінфарм на kyky.org за няўдалую выяву Францішка. І патлумачыў чаму
Каталіцкі вернік Арцём Ткачук абурыўся тым, што сайт kyky.org выкарыстаў выяву папы Францішка ў якасці застаўкі да матэрыялу «Як з мяне д'ябла выганялі», на ёй Францішак у руках замест Сакраманту трымае спінер.
Геннадий Давыдько: В интернет необходимо пускать только по отпечаткам пальцев
Экс-глава Белтелерадиокомпании, руководитель общественного объединения «Белая Русь» Геннадий Давыдько заявил о своем желании стать депутатом седьмого созыва. В интервью TUT.BY он рассказал, зачем ему депутатский мандат, как относится к желанию «Мисс Беларусь — 2018» пойти в депутаты и к трансляциям заседаний из Овального зала на YouTube.
ВЯЛІКІ ФОТАРЭПАРТАЖ з цырымоніі абвяшчэння лаўрэатаў конкурсу «Вольнае слова»
У Мінску абвешчаныя вынікі традыцыйнага штогадовага конкурсу Беларускай асацыяцыі журналістаў "Вольнае слова".
Прапануем вам вялікі фотарэпартаж Вадзіма Заміроўскага з урачыстай цырымоніі!
Праўленне ГА «БАЖ» узнагародзіла Іосіфа Сярэдзіча Ганаровым дыпломам
Ганаровым дыпломам ад ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" за выбітную шматгадовую працу на карысць свабоды слова і прафесійнай журналістыкі ўзнагароджаны заснавальнік, галоўны рэдактар газеты "Народная воля" Іосіф Сярэдзіч.
Заснавальніка гомельскіх «Моцных навін» Пятра Кузняцова ўжо паўгода надглядаюць на мяжы «аж да трусоў»
Заснавальнік папулярнага гомельскага сайта «Моцныя навіны» Пятро Кузняцоў паскардзіўся, што апошнія паўгода ён, яго родныя і знаёмыя маюць стабільныя праблемы з праходжаннем мяжы.
У Мінску назвалі пераможцаў журналісцкага конкурсу “Вольнае слова” ФОТА
У Мінску абвешчаныя вынікі традыцыйнага штогадовага конкурсу Беларускай асацыяцыі журналістаў "Вольнае слова" — ВЯЛІКІ ФОТАРЭПАРТАЖ.
Пачобут: “Свабода і годнасць” — націдэя для грамадзян розных нацыянальнасцяў
Журналіст Анджэй Пачобут: “Свабода і годнасць” — націдэя для грамадзян розных нацыянальнасцяў.
12 верасня госць Еўрарадыё — сябра галоўнага савета Саюза палякаў у Беларусі журналіст Анджэй Пачобут.
Забудоўшчык Dana Holdings рэкламуецца наўпрост у навінах па АНТ — гэта законна?
“Унікальная акцыя толькі да канца лета”, “без працэнтаў і паручыцеляў”, “прапанова выклікала ажыятаж”, “дом вылучаецца па камфорце і архітэктурных рашэннях”, “новыя стандарты будаўніцтва”. Так тэлеканал АНТ у звычайным выпуску навін расказвае пра кватэры ад сербскай кампаніі Dana Holdings, якая актыўна забудоўвае Мінск. З вуснаў вядучых не гучыць ні слова пра тое, што гэта рэклама. А так можна было?
Абвешчаныя лаўрэаты конкурсу “Вольнае слова” 2018 года. Глядзіце трансляцыю!
Беларуская асацыяцыя журналістаў пачынае новы сезон мерапрыемстваў з узнагароджання лаўрэатаў творчага конкурсу “Вольнае слова”.
Цырымонія пройдзе 12 верасня а 14-й гадзіне ў офісе арганізацыі. Глядзіце трансляцыю з цырымоніі на гэтай старонцы!
Google дазволіў Еўрарадыё рэкламаваць беларускамоўнае відэа з Лявонам Вольскім
Google дазволіў Еўрарадыё прасоўваць на Youtube беларускамоўны відэаролік. Ад сёння праграма Змітра Лукашука і Максіма Гарунова "Ідэя X" з музыкам Лявонам Вольскім паспяхова рэкламуецца ў сервісе, кампанія будзе працягвацца яшчэ два дні.
Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці