Архіў
Адфільтраваць па даце публікацыі
Четыре опасных способа удалить Telegram
Есть шаги, которые дают чувство ложной безопасности. Вы можете думать, что обезопасили себя и «почистили соцсети», а в реальности — нет. «Зеркало» рассказывает о худших способах «удалить Telegram», которые могут вас подставить в беларусских реалиях.
Скетчноўтынг: як рабіць ідэі нагляднымі, калі ты не мастак (дэдлайн — 28 кастрычніка)
Ініцыятыва «Журналісты за талерантнасць» запрашае журналістаў і грамадзянскіх актывістаў на бясплатны вэбінар пра тое, як выкарыстоўваць простыя сродкі скетчноўтынгу, каб зрабіць ідэі нагляднымі.
Сайт пра беларускую літаратуру перастаў адкрывацца ў Беларусі
Сайт Міжнароднага саюза беларускіх пісьменнікаў bellit.infо перастаў адкрывацца ў Беларусі 16 кастрычніка 2024 года.
Сайт палітзняволенага журналіста Яўгена Меркіса перакупілі для казіно
Замест краязнаўчай старонкі зараз на дамене nashkraj.info адкрываецца анлайн-казіно з Казахстану, заўважыў «Штодзень».
У Беластоку прэзентуюць кнігу беларускага журналіста з Падляшша
Кніга журналіста і пісьменніка беларуска-польскага памежжа Міхала Андрасюка «Żubr i inne opowiadania» — першая з выдавецкай ініцыятывы Цэнтра беларускай культуры ў Беластоку.
Беларусь пагоршыла свае паказчыкі ў глабальным рэйтынгу Freedom House «Свабода ў інтэрнэце» за 2024 год
Беларусь апусцілася ў глабальным рэйтынгу свабоды ў інтэрнэце за 2024 год, гаворыцца ў штогадовай справаздачы Freedom House.
Брэсцкага журналіста Данііла Палянскага вінавацяць у «здрадзе дзяржаве»
Журналіст-фрылансер Данііл Палянскі быў затрыманы, найверагодней, 19 верасня пасля вяртання на радзіму з Расіі. Дакладная дата невядомая, але пазней з ім знікла сувязь.
Хаваць беларускую кінажурналістыку ці яшчэ пачакаць? Адказвае Тарас Тарналіцкі
Журналіст і аўтар тэлеграм-канала «Священный Белавуд» Тарас Тарналіцкі ў падкасце «Медыяжаба» распавёў пра сітуацыю ў беларускіх медыя з культурніцкай журналістыкай. А таксама падзяліўся сакрэтамі, назваў свае крыніцы і паразважаў пра тое, як ён з’ездзіў на Венецыянскі кінафестываль (і навошта гэта было патрэбна).
«Потым прылятае ракета, і раптам усё скончана». Фатограф Аляксандр Васюковіч — пра працу падчас вайны
Аляксандр Васюковіч — адзін з самых вядомых беларускіх фатографаў маладога пакалення. Яго здымкі з’яўляліся ў шматлікіх міжнародных выданнях. Ён дакументуе падзеі ва Украіне з пачатку Еўрамайдана, у тым ліку — і вайну з Расеяй з 2014 года.
Рак, рэмісія і жаночыя мары: выйшаў фільм пра барацьбу вядомых беларускіх журналістак з анкалогіяй
Журналісткі Кацярына Ваданосава і Кацярына Пытлева ў эміграцыі сутыкнуліся з дыягназам «рак малочнай залозы». У фільме «Каця і Каця. Рак, рэмісія і жаночыя мары», які выйшаў на YouTube-канале «Цёця Іра», маладыя жанчыны распавядаюць, як змянілася іх жыццё пасля анкалагічных аперацый.
Мининформ приостановил деятельность типографии Беларусского общества инвалидов
Министерство информации заявило, что приостановило действие свидетельства о регистрации изготовителя печатных изделий типографии Беларусского общества инвалидов.
За некалькі тыдняў беларусы сабралі дапамогу былой палітвязынцы
Фонд BYSOL адкрываў збор для дапамогі рэдактару шэрагу тэлеграм-каналаў Ірыне Шчаснай у адптацыі і рэабілітацыі пасля 4 гадоў калоніі. Дзякуючы неабыякавым людзям на рахунку ўжо з’явіліся неабходныя 4500 еўра.
Як працуе «ментальны напільнік». Андрэй Вардамацкі — пра ролю медыйнага ўплыву на геапалітычны выбар беларусаў
Кіраўнік «Беларускай аналітычнай майстэрні», прафесар Андрэй Вардамацкі тлумачыць у размове з «Филином» прычыну росту прарасійскіх і зніжэння празаходніх настрояў у Беларусі.
«Экстрэмісцкі спіс» Мінінфарма: Instagram-старонка «Брестской газеты» і «Полесское времечко»
У Рэспубліканскім спісе экстрэмісцкіх матэрыялаў 14 кастрычніка адбылося чарговае абнаўленне. Сярод іншага туды трапіла старонка ў сацыяльнай сетцы Instagram пад назвай bgmedia_365, якая належыць рэдакцыі «Брестской газеты».
Malanka Media шукае SMM-мэнэджэра для TikTok
Malanka Media адкрыла вакансію TikTok-спецыяліста. Шукаць асобу з досведам працы ад двух гадоў.
Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці