• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Архіў

    Адфільтраваць па даце публікацыі
    Паказаць
    Навіны

    У байнэце з’явіўся сайт з самай доўгай назвай — 50 знакаў

    Як паведамляе кампанія hoster.by, тэхнічны адміністратар нацыянальных даменных зон.BY /.БЕЛ, у снежні 2018-га з'явіўся сайт з самым доўгім даменным іменем, з існуючых сёння ў Байнэце. Рэкордным стала імя refrizherator-holodilnaja-ustanovka-kondicioner.by, яно складаецца з пяцідзесяці знакаў. На ім размешчана інфармацыя аб рэфрыжэратарах, халадзільных устаноўках і аўтамабільных кандыцыянерах. Другое месца, 44 сімвала, сярод самых доўгіх даменных імёнаў на лацінцы займае ritualno-memorialnaya-kompaniya-soligorsk.by.
    Навіны

    Рэтракалендары ад журналістаў Hrodna.life

    Календары на 2019 год з рэтраздымкамі Гродна ХХ стагоддзя выпусціла рэдакцыя гродзенскага рэгіянальнага сайта Hrodna.life.
    Навіны

    Віцебскі журналіст — пра папулярнасць рускамоўных і беларускамоўных медыя ў рэгіёне

    З вынікамі сваіх даследаванняў сябра ГА “БАЖ” Зміцер Казакевіч пазнаёміў прысутных падчас  канферэнцыі “Беларуская дзяржаўнасць. Гісторыя і сучаснасць”, якая прайшла ў Віцебску 5 студзеня.
    Навіны

    У крымінальнай справе блогера Сяргея Пятрухіна з восені ніякіх навін, але яму абмежаваны выезд за мяжу

    Як распавёў cлужбе маніторынгу ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” блогер Сяргей Пятрухін, рашэнне абмежаваць яму выезд за межы краіны прыняў следчы Брэсцкага міжраённага аддзела Следчага камітэта Андранік Хачатран, які вядзе яго справу.
    Навіны

    Пазіцыя БАЖ: Патрабаванне ўзгадняць матэрыял перад публікацыяй — праява цэнзуры і непавага да журналістаў

    9 студзеня ў Мінску прыватная кампанія Andersen ладзіць сустрэчу з лаўрэатам Нобелеўскай прэміі па літаратуры, ганаровым сябрам ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” Святланай Алексіевіч.
    Навіны

    Блогер Андрэй Павук з Акцябрскага падаў скаргу ў Камітэт па правах чалавека ААН

    Гэта ўжо шосты зварот ад журналісцкай грамады.
    Акцэнты

    «Прымусова падпіска на газеты — савецкі анахранізм», — праваабаронца Стэфановіч

    Штогод у падпісны перыяд жыхары Беларусі сутыкаюцца з адвечнай праблемай — прымусовай падпіскай на дзяржаўныя газеты. Прычым, падобныя факты фіксуюцца па ўсёй краіне. Калі набраць у пошуку “прымушаюць падпісвацца на газеты ў Беларусі”, то гугл выдае каля 211 тысячаў запытаў.

    Human Winter Camp-2019: зімовы праваабарончы лагер (рэгістрацыя да 15 студзеня)

    Што важнага можна зрабіць у самым пачатку года? Падацца на праграму па правах чалавека!
    Акцэнты

    Сергей Ваганов: Молчалины в законе

    Акцэнты

    Сергей Ваганов: Молчалины в законе

    Навіны

    Міністэрства інфармацыі просіць у “Газеты Слонімскай” тлумачэнняў наконт публікацыі пра крымінальны суд

    Жыхарка Слоніма Вольга Герасімчык звярнулася са скаргай у Міністэрства інфармацыі пасля публікацыі ў газеце матэрыялу Ганны Валадашчук “Загадчыца слонімскай дашкольнай установай разам з сынам апынуліся на лаве падсудных”.
    Навіны

    Міліцыя ў Івацэвічах спыніла адміністрацыйную справу ў дачыненні журналіста “Белсат”

    Пра гэта гаворыцца ў лісце за подпісам намесніка начальніка аддзела ўнутраных спраў Івацэвіцкага райвыканкама, начальніка міліцыі грамадскай бяспекі Ігара Пастушына.
    Навіны

    У рэдакцыі «Ганцавіцкага часу» адбылася кансультацыя па тэматыцы міграцыі і мове нянавісці

    Прадстаўнікі ПІУ «Цэнтр падтрымкі бежанцаў» правялі для рэдакцыі рэгіянальнага выдання «Ганцавіцкі час» кансультацыю пра сітуацыю з міграцыяй у Беларусі і асвятленні гэтай тэматыкі ў беларускіх медыя.
    Навіны

    «Арганізатары спалохаліся» — Алексіевіч пра патрабаваньне да журналістаў узгадняць публікацыі зь яе сустрэчы з айцішнікамі

    9 студзеня мае адбыцца адкрытая сустрэча з нобэлеўскай ляўрэаткай Сьвятланай Алексіевіч, якую ініцыявала кампанія Andersen People. Высьветлілася, што арганізатары патрабуюць у журналістаў узгадняць зь імі матэрыялы, якія яны падрыхтуюць па выніках.
    Навіны

    Старшыня камісіі па садзейнічанні занятасці насельніцтва адмовіў у інфармацыі пра яе дзейнасць

    Сябра ГА “БАЖ” Алег Мацкевіч у сярэдзіне снежня 2018 года звярнуўся да старшыні камісіі па садзейнічанні занятасці насельніцтва Барысаўскага раёна Пятра Навіцкага з шэрагам пытанняў, якія тычыліся вынікаў працы камісіі за перыяд яе існавання. Улічваючы, што праблема “дармаедства” наўпрост кранае амаль паўмільёна чалавек, такі інтарэс цалкам абгрунтаваны, а сама інфармацыя пра дзейнасць камісій можа зацікавіць шырокія колы грамадства.
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці