Архіў
Адфільтраваць па даце публікацыі
Сёння адбудзецца суд па справе супраць «Новага Часу». Прыходзьце падтрымаць калег!
Сёння, 27 снежня, а 14.30 у судзе Савецкага раёна Мінска адбудзецца асноўнае судовае пасяджэнне паводле пазову аб абароне гонару, годнасці і дзелавой рэпутацыі бізнесоўца Леаніда Зайдэса да недзяржаўнай агульнанацыянальнай беларускамоўнай газеты «Новы Час» і журналіста Дзяніса Івашына.
З ізалятара — у ізалятар. Блогер Максім Філіповіч атрымаў чарговыя 15 сутак арышту
Суддзя Савецкага раёна Гомеля Аляксандр Мохараў пакараў 26 снежня мясцовага відэаблогера Максіма Філіповіча 15 суткамі адміністрацыйнага арышту. Блогер прызнаны вінаватым ў дробным хуліганстве (артыкул 17.1 КаАП).
Названы лучшие антидискриминационные статьи и самые толерантные редакции 2018 года
J4T наградили победителей конкурса «Найлепшы журналіст-барацьбіт з дыскрымінацыяй у Беларусі», а также редакции победившие в номинации #Stophateby.
БАЖ віншаваў рэдакцыі з Калядамі і Новым годам ФОТЫ
Прадстаўнікі ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" наведалі рэдакцыі незалежных медыя ў Мінску, каб павіншаваць калег з Новым годам і Калядамі.
Віншаванні і пажаданні добрых падзей у асабістым жыцці і ў прафесійнай дзейнасці, цёплых адносінаў ды надзейных паплечнікаў прымалі супрацоўнікі "Нашай Нівы", Tut.by, "Еўрарадыё", "Народнай Волі", "Радыё Свабоды", "Белсату" і БелаПАН.
Віншуем усіх сябраў ГА "БАЖ" з зімовымі святамі!
Нашы найлепшыя зычэнні!
Бажаўцы Магілёўшчыны лічаць, што кнігі Святланы Алексіевіч павінны дайсці да чытачоў Магілёўскай вобласці
Сябры ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” Магілёўскай вобласці на сходзе прынялі адмысловую заяву, у якой выказалі сваё неразуменне пазіцыі кіраўніцтва Магілёўскай абласной бібліятэкі імя Леніна.
Дмитрий Быков о Беларуси: Никогда я не видел страну такой испуганной
На прошлой неделе журналистская судьба занесла меня в Беларусь. Честно скажу: никогда я не видел страну такой испуганной. Она не хочет сливаться с нами даже при условии экономических льгот, даже по крымскому сценарию, при условии вкачивания в нее огромных сумм – в которые тоже, кстати, никто не верит.
Пишет российский поэт, публицист Дмитрий Быков после своего визита в Беларусь.
Гарантуецца права на інфармацыю! Пра што гаварылі падчас ток-шоу “Доступ да праўды”
Наколькі цяжка атрымаць інфармацыю ад уладаў? У ЗША, да прыкладу, улады самі “бегаюць” за журналістамі, каб распавесці пра сваю дзейнасць. А ў Беларусі назіраецца зусім іншая карціна: атрымаць патрэбную інфамарцыю ад чыноўнікаў — той яшчэ квэст для журналістаў. У Гомелі ў межах кампаніі “За права на інфармацыю” прайшло ток-шоу “Доступ да праўды”.
У Магілёве прайшла канферэнцыя па пытаннях бяспекі
У Магілёве 22 снежня адбылася рэгіянальная канферэнцыя па бяспецы, арганізаваная мясцовымі сябрамі ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў”.
Магілёўскія бажаўцы падвялі вынікі года
У Магілёве 22 снежня прайшоў сход сябраў Магілёўскай суполкі грамадскага аб’яднання “Беларуская асацыяцыя журналістаў”. Мясцовыя бажаўцы падвялі вынікі сваё дзейнасці ў 2018 годзе і абмеркавалі планы на надыходзячы 2019-ы.
Асуджаны за рэпост у «ВКонтакте»: Я чатыры гадзіны гартаў сваю стужку, каб знайсці той допіс
За рэпосты ў сацсетках асуджаны чарговы гарадзенец. Пра гэта паведамляў раней інфармацыйны рэсурс hrodna.life. Ягонае імя і прозвішча, а таксама некаторыя важныя дэталі судовага працэсу не раскрываліся. Мы вырашылі высветліць усе падрабязнасці гэтай справы. Абвінавачаным за перапосты аказаўся гродзенец Уладзімір Глазкоў.
Журналіста-фрылансера Змітра Лупача зноў аштрафавалі
Дзявяты па ліку суд адбыўся сёлета над глыбоцкім журналістам-фрылансерам Змітром Лупачам па частцы 2 артыкула 22.9 КаАП — за незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ.
Ад кіравання бяспекай да глабальнай камунікацыі
Міжрэгіянальны круглы стол па абазначаных пытаннях ладзіўся ў Пінску.
Анлайн з Андрэем Бастунцом ВІДЭА
Старшыня Беларускай асацыяцыі журналістаў Андрэй Бастунец падводзіць вынікі года і адказвае на пытанні сябраў арганізацыі.
Журналістку «Новага Часу» Дзіяну Серадзюк аштрафавалі на 490 рублёў за асвятленне акцыі салідарнасці
Суд Цэнтральнага раёна Мінска 22 снежня разгледзеў адміністрацыйныя справы ўдзельнікаў акцыі з папяровымі караблікамі каля Расійскай амбасады. Сярод фігурантаў — журналістка газеты "Новы Час" Дзіяна Серадзюк. Журналістку за асвятленне акцыі пакаралі штрафам у памеры 20 базавых велічынь.
У дзень народзінаў Лунінецкай філіі ГА “БАЖ” журналісты сабраліся на “кватэрнік”
Лунінецкая філія адзначыла 19-годдзе з дня афіцыйнай рэгістрацыі.
Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці