Архіў
Адфільтраваць па даце публікацыі
У Telegram сталі выкарыстоўваць максімальна пераканаўчую схему падману
Калі вам піша знаёмы з просьбай перавесці невялікую суму — лёгка западозрыць, што гэта ашуканцы ўзламалі яго акаўнт. Такая схема падману вядомая ўжо шмат гадоў. Цяпер яе моцна ўдасканалілі: зламыснікі з дапамогай штучнага інтэлекту могуць падрабіць голас і нават відэа з вашым блізкім. «Люстэрка» расказвае, што важна ведаць, каб не трапіць у гэтую пастку.
RSF запускае праект па даследаванні геапалітыкі прапаганды
Барацьба з прапагандай і дэзінфармацыяй з’яўляецца часткай змагання «Рэпарцёраў без межаў» (RSF) за праўдзівую журналістыку. Таму 30 верасня 2024 года арганізацыя запускае «Манітор прапаганды». Мэта гэтай мультымедыйнай праграмы — расповед пра механізмы і шматгранныя аспекты прапаганды ва ўсім свеце, павышэнне інфармаванасці грамадскасці аб адпаведных праблемах і дапамога людзям у арыентаванні ў патоках інфармацыі.
ChatGPT научился воровать данные пользователей: как это работает
Эксперт по кибербезопасности обнаружил уязвимость в ChatGPT, которая позволяет злоумышленникам внедрять ложные данные в память искусственного интеллекта (ИИ) через вредоносные запросы, что может угрожать безопасности персональных данных, пишет «Зеркало» со ссылкой на «Хайтек».
Глыбоцкі Telegram-канал скаціўся да асабістых абразаў на адрас Зміцера Лупача
Ананімныя аўтары Telegram-канала «Вишнёвая сгущенка» скаціліся да абразаў на ўзроўні фізічных якасцяў. І гэта ўжо нават не «мова варожасці», а тое, што па беларускім заканадаўстве падлягае пакаранню паводле ч.2 арт. 10.2 КаАП.
Дзмітрый Лукша расказаў, як сустрэўся ў адной камеры з Анджэем Пачобутам
«Наша Ніва» распавядае перадгісторыю іх даўняга канфлікту. «Ён стаіць і гаворыць: «Ну як, Дзіма, нязвыкла?»
8 папулярных пытанняў пра міжнародную абарону ў Польшчы
Апошнім часам міжнародная абарона – у топе пытанняў сярод беларусаў Польшчы. Шмат хто ў свой час прыехаў у гэтую краіну паводле гуманітарных візаў, потым атрымаў на іх падставе ВНЖ. Але дзейнае заканадаўства не дазваляе прэтэндаваць на другі гуманітарны ВНЖ, таму асобы, якія пражылі ў Польшчы 3–4 гады, шукаюць спосабы падоўжыць легалізацыю. Самым відавочным выглядае менавіта […]
Сяргей Чуб: «Рускія расказвалі, што «все мы братья», і я не вытрымаў: «Усё, братья, прыехалі – выходзім!» І высадзіў»
Купалавец распавёў «Салідарнасці» пра працу і дзівосныя выпадкі ў таксі, кропку зламанасці ў эміграцыі і паўнюткі пазітыў.
Пасля арышту рэдактара газета аднавіла выхад праз месяц: на двары быў 1925 год
Браніслаў Туронак выдаваў у Вільні газету «Крыніца», друкаваны орган Беларускай Хрысьціянскай Дэмакратыі. У жніўні 1925 года польскія ўлады кінулі яго за краты, у знакамітую вязніцу Лукішкі. Выданне было зачыненае, але неўзабаве рэдакцыя заснавала працяг гэтага медыя — «Беларуская Крыніца». Аб чым пісалі 99 гадоў таму?
Мінінфарм папоўніў «экстрэмісцкі спіс». У ім — беларускія і ўкраінскія інфармацыйныя рэсурсы
Міністэрства інфармацыі Беларусі ўвечары 26 верасня абнавіла Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў. Рашэннем суда Чыгуначнага раёна Гомеля ад 24 верасня экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй прызнаныя адразу 15 інфармацыйных рэсурсаў.
«Медыяжаба» выклала ў адкрыты доступ скан кнігі Веранікі Чаркасавай
Канал пра беларускія медыі «Медыяжаба» выклаў у адкрыты доступ адсканаваную кнігу з тэкстамі беларускай журналісткі Веранікі Чаркасавай «Чырвоным па белым». Гэта пасмяротны зборнік яе тэкстаў — артыкулаў, нарысаў, эсэ.
Ціханоўскую ў ЗША ўзнагародзілі прэміяй у галіне правоў чалавека. Яна прысвяціла яе журналістам
Святлана Ціханоўская атрымала прэмію Lantos Human Rights Prize у Вашынгтоне. Яна прысвяціла яе палітвязням і журналістам.
Сучасныя тэндэнцыі ў прасоўванні журналістыкі ў сацыяльных сетках: досвед BBC і Deutsche Welle
Як эфектыўна выкарыстоўваць сацыяльныя сеткі для прасоўвання свайго кантэнту? Ці варта пераходзіць на кароткія фарматы і як працаваць з аўдыторыяй, калі працуеш у эміграцыі? Ці магчыма пабудаваць давер у сацыяльных сетках і заваяваць увагу маладой аўдыторыі? Адказы на гэтыя пытанні БАЖ спрабаваў знайсці на Wisla Video Forum.
Блогер Vadimati пасля вызвалення знайшоў працу на рынку
Былы палітвязень і блогер Вадзім Ермашук уладкаваўся працаваць у краму жаночага адзення на рынку «Карона». Раней ён спрабаваў знайсці працу праз Цэнтр занятасці — яму прапаноўвалі цяжкую фізічную працу, якой пасля аперацый Вадзім не можа зарабляць.
Прэзідэнтка Еўрапейскай федэрацыі журналістаў: «Цяпер папросту папулярныя атакі, абвінавачванні журналістаў ва ўсім»
Беларуская служба Польскага радыё паразмаўляла з Прэзідэнткай Еўрапейскай федэрацыі журналістаў Маяй Север пра бачанне сітуацыі з медыя ў рэгіёне Усходняй Еўропы ва ўмовах крызісу і пра доўгі шлях да свабоды, які праходзяць грамадзяне. Гэтая размова адбывалася ў Вільні падчас сустрэчы з беларускімі журналістамі, арганізаванай БАЖ і ЕФЖ.
Нямецкі часопіс апублікаваў інтэрв’ю з футбалістам, які не сказаў журналісту ні слова
Нямецкі штотыднёвы спартыўны часопіс Sport Bild, які выдаецца ў Гамбургу, узяў інтэрв’ю ў падаючага надзеі футбаліста Лутшарэла Гертрэйды. Вось толькі малады гулец звычайна адмаўляе журналістам, бо вельмі моцна заікаецца. Паглядзіце, які выхад у такіх абставінах знайшлі медыйшчыкі.
Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці