Архіў
Адфільтраваць па даце публікацыі
Вярхоўны суд будзе разбіраць апеляцыйныя скаргі асуджаных да зняволення Алеся Сабалеўскага і Яўгена Глушкова
Разгляд апеляцыйнай скаргі асуджаных да зняволення журналістаў з Магілёва Алеся Сабалеўскага і Яўгена Глушкова распачнецца 27 верасня а 9.30 раніцы. Паводле раскладу на сайце Вярхоўнага суда, суддзём прызначаны Максім Філатаў.
Пракуратура Мінска адсправаздачылася пра «супрацьдзеянне экстрэмізму»
Мінская гарадская пракуратура са студзеня па жнівень 2024 года накіравала ў суды 103 заявы аб прызнанні шэрагу інтэрнэт-рэсурсаў «экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй».
Старонку віцебскіх навін у TikTok ужо другі раз прызналі «экстрэмісцкімі матэрыяламі»
Паводле абноўленага Рэспубліканскага спісу экстрэмісцкіх матэрыялаў, які складае Мінінфармацыі Беларусі, «экстрэмісцкай» інфармацыйнай прадукцыяй прызнаны кантэнт TikTok-аккаунта з назвай «pravtb» і ідэнтыфікатарам tiktok.com/@pravtb?lang=ru-RU.
У Глыбокім падчас рэйду сілавікоў затрымалі адміністратара мясцовага пабліка
У Глыбокім на мінулым тыдні падчас так званай «зачысткі ад экстрэмістаў» супрацоўнікі віцебскага ГУБАЗіКа затрымалі прадпрымальніка Ігара Шкетава, якога называюць адміністратарам акаўнта «Подслушано Глубокое».
Алег Мацкевіч: Алесь Бяляцкі — вельмі светлы чалавек
Ужо чацвёрты год Нобелеўскі лаўрэат, кіраўнік праваабарончага цэнтра «Вясна», палітвязень Алесь Бяляцкі знаходзіцца за кратамі. Беларускае Радыё Рацыя пагаварыла праваабаронцам Алегам Мацкевічам — пра Алеся як чалавека і праваабаронцу ў дзень яго народзінаў. Сёння Алесю Бяляцкаму спаўняецца 62 гады.
Каманда БАЖ у журналісцкім турніры па футболе ў Друскеніках. 2024 год
14 верасня каманда Беларускай асацыяцыі журналістаў чарговы раз прыняла ўдзел у міжнародным журналісцкім футбольным турніры ў Друскеніках. Фотарэпартаж.
«Вольнае слова-24» і канферэнцыя «Беларускія медыі. Якасць кантэнту і пытанні самарэгулявання»
10 верасня 2024 года ў Вільні прайшла канферэнцыя «Беларускія медыі. Якасць кантэнту і пытанні самарэгулявання», арганізаваная Беларускай асацыяцыяй журналістаў. У яе фокусе былі пытанні захавання якасці медыяпрадукту ў складаных умовах працы, а таксама этычнае самарэгуляванне галіны.
«Флагшток» зняў дакументальны фільм пра рэпрэсіі 30‑х гадоў у Беларусі
Незалежнае гомельскае выданне «Флагшток» зняла дакументальны фільм пра рэпрэсіі 30‑х гадоў XX стагоддзя. Ролі ў ім сыгралі экс-артысты Купалаўскага тэатра Алег Гарбуз і Святлана Зелянкоўская, а таксама экс-акцёр Брэсцкага акадэмічнага тэатра драмы Мікіта Хвалюк. Песню для фільма напісаў блогер Андрэй Павук.
«Чаго брэшаш?» спыняе сваё існаванне. І абяцае вярнуцца
Антыфэйкавы праект «Чаго брэшаш?», які займаўся разборам прыёмаў дзяржпрапаганды, закрываецца. Што здарылася? БАЖ пагаварыў з кіраўніцай і вядоўцай праекта «Чаго брэшаш?» Ганнай Лепяшкевіч.
Почему некоторых бесят феминитивы? Две гипотезы от психотерапевтки
Психотерапевтка Агния Лойка на своем YouTube-канале «Агния думает вслух» выпустила видео о том, почему некоторых людей бесят феминитивы. У специалистки получилось выделить две основные причины. CityDog.io публикует сокращенный вариант.
БАЖ рэкамендуе журналістам пераводзіць камунікацыю з Telegram на больш бяспечныя пляцоўкі
Пераходзіць з Telegram на больш бяспечныя пляцоўкі рэкамендуе калегам Беларуская асацыяцыя журналістаў пасля заявы стваральніка месенджара Паўла Дурава аб змене палітыкі прыватнасці.
Супраць Сяргея Скулаўца, які працаваў у Беларусі журналістам, распачалі крымінальную справу
Сяргей Скулавец жыў у Івацэвічах, дзе займаўся прадпрымальніцтвам і супрацоўнічаў з тэлеканалам «Белсат». У чэрвені 2023 года яго папярэдзілі, што чакаецца чарговая хваля вобшукай у журналістаў. Тады Сяргей разам з сям’ёй з’ехаў з Беларусі. Зараз яны жывуць у ЗША.
Трэнінг па распрацоўцы камунікацыйных стратэгій для НДА і ініцыятыў (дэдлайн — 30 верасня)
Арганізацыя «ІншыЯ» запрашае актывістаў і актывістак на трэнінг па камунікацыйных стратэгіях. Мерапрыемства будзе карысна тым, хто хоча зрабіць сваю арганізацыю або ініцыятыву больш зразумелай і прыкметнай для аўдыторый.
Анлайн-прэзентацыя пра трэнды дзяржпалітыкі ў галіне правоў чалавека ад БХК (27 верасня)
Беларускі Хельсінкскі Камітэт прэзентуе агляд трэндаў дзяржпалітыкі ў галіне правоў чалавека за травень — жнівень 2024 года.
Падкаст Свабоды «Архіпэляг БЕЛАГ» — у фінале прэстыжнага міжнароднага конкурсу
Візуалізаваны падкаст Беларускай службы Радыё Свабода «Архіпэляг БЕЛАГ», які расказвае пра карную сістэму рэжыму Аляксандра Лукашэнкі, трапіў у фінал журналісцкага конкурсу Асацыяцыі міжнароднага вяшчання (AIB). Пра гэта стала вядома 23 верасня.
Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці