Архіў
Адфільтраваць па даце публікацыі
Вэбінар «Ці выдае Еўропа? INTERPOL і экстрадыцыя ў Расію і Беларусь у 2026 годзе» (20 кастрычніка)
Reforum Help запрашае на вэбінар, прысвечаны пытанням міжнароднай абароны, механізмам INTERPOL і рызыкам транснацыянальных рэпрэсій у 2026 годзе.
Выстава БАЖ «Непачутыя галасы» ў Гамбургу. «Краіна, дзе журналістам затыкаюць рот, робіцца турмой»
Падчас Гамбургскага тыдня свабоды прэсы праходзіць выстава БАЖ «The Unheard Voices» («Непачутыя галасы»), прысвечаная беларускім медыйшчыкам, якія знаходзяцца за кратамі. Выставу асацыяцыі дапоўніла мастацкая кампанента, створаная творцамі, які знаходзяцца ў экзылі ў Нямеччыне.
«Усе ведаюць, што грошы заканчваюцца». Што чакае медыя ў выгнанні пасля скарачэння міжнароднай падтрымкі
Амерыканскае фінансаванне амаль знікла, еўрапейскія фонды падхапілі частку выдаткаў, але ўжо папярэджваюць: выратаваць усіх не атрымаецца. Ці чакае незалежныя медыя ў выгнанні новая хваля звальненняў і закрыцця, хто можа замяніць ЗША і на чым рэдакцыі здольныя зарабляць самі — пра гэта гаварылі на міжнародным журналісцкім форуме Breakwater у Гданьску.
«Трыбуна» шукае рэдактара беларускамоўнай стужкі навін
Найбуйнейшае спартыўные медыя ў Беларусі аб’яўляе вакансію рэдактара беларускамоўнай стужкі навін.
Супольная праца Ірыны Сідорскай і Дзмітрыя Нікановіча «Не былыя» выйдзе ў французскім часопісе Kometa
На праграму Kometa Fellows сёлета было пададзена больш за 200 заявак з 40 краін. Беларускія журналісты трапілі ў шасцёрку пераможцаў праграмы французскага незалежнага часопіса Kometa, які расказвае пра геапалітыку праз лёсы людзей і падтрымлівае аўтараў дакументальнай прозы і non-fiction.
«Без экзаменаў і Мінінфарма»: фатограф Сяргей Міхаленка адкрыў выдавецтва ў Літве
Беларускі фатограф і куратар Сяргей Міхаленка зарэгістраваў у Літве новае выдавецтва. Яно будзе займацца выданнем кніг і альбомаў беларускіх фатографаў, а першым рэлізам стане зборнік пераможцаў фестывалю PhotoArtDoc.
У «экстрэмісцкі» спіс Мінінфарма дадалі Facebook-акаўнт журналіста Юрася Дзяшука
Міністэрства інфармацыі Беларусі 12 кастрычніка чарговы раз папоўніла на сваім сайце Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.
У Вільні стартаваў новы цыкл праекта «Журфак па суботах»
«Тыя, хто скончыў папярэднія курсы, кажуць, што атрымалі больш тэорыі і практыкі, чым за пяць гадоў на журфаку ў Беларусі. Не здзіўляюся, бо на нашым журфаку выкладаюць найлепшыя беларускія журналісты, рэдактары і менеджары», — зазначыў на адкрыцці курсаў 10 кастрычніка ў Вільні старшыня БАЖ Андрэй Бастунец.
Сустрэча з лаўрэатамі прэміі «Голас пакалення свабоды-26» (7 лістапада, Гданьск)
7 лістапада 2026 года ў Еўрапейскім цэнтры салідарнасці ў Гданьску а 18:00 адбудзецца сустрэча з лаўрэатамі прэміі «Голас пакалення свабоды-26» у межах мерапрыемстваў вакол 15‑й літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройця. Падчас сустрэчы будзе прадстаўленая аднаіменная кніга — зборнік інтэрв’ю з лаўрэатамі прэміі.
Беларускія праваабаронцы: «Улады становяцца ўсё менш выбіральнымі ў сродках»
Праваабарончая кааліцыя апублікавала заяву аб ацэнцы сітуацыі з рэпрэсіямі ў Беларусі. Беларуская асацыяцыя журналістаў далучылася да падпісантаў.
«Людзі ў масках падбеглі к машыне і разбілі шкло». Украінскі расследавальнік распавёў пра прычыны затрымання ў Вене
Аўстрыйскія праваахоўнікі адпусцілі украінскага расследавальніка Міхаіла Ткача і яго калегу, аператара Яраслава Бандарэнку пасля ўтрымання пад вартай у Вене. Пра падрабязнасці інцыдэнту Ткач распавёў «Украінскай праўдзе».
Таццяна Заміроўская: «У нас яшчэ ў 1996 быў свой New Musical Express з сайтам!»
9 кастрычніка 1996 года ў Мінску выйшаў першы нумар «Музыкальной газеты» — штодзённага выдання, якое цалкам было прысвечанае музыцы і шоў-бізнесу. Медыя хутка набыло статус культавага, а яго асобнікі прадаваліся не толькі ў Беларусі, але і ў суседніх краінах.
Медыя Hrodna.life святкуе дзясіцігоддзе
«Мы ганарымся, што нягледзячы на ўсе праблемы, якія нам ствараюць беларускія ўлады, нашай асноўнай аўдыторыяй застаюцца жыхары Гродна»: 10 кастрычніка 2016-га на беларускай медыямапе з’явіўся новы гулец — выданне Hrodna.life.
У Telegram выявілі праблему з бяспекай, праз якую можна страціць акаўнт
У камп’ютарнай версіі Telegram выявілі сур’ёзную праблему з бяспекай, якая дазваляе махлярам атрымаць доступ да чужога акаўнта. Пры гэтым ім не спатрэбяцца ні пароль, ні код пацвярджэння. Каб абараніцца, трэба абнавіць праграму, папярэджвае ініцыятыва CyberBeaver.
Воркшоп «Прасцей простага: як журналісту пісаць пра складанае — зразумела і без скажэнняў» (рэгістрацыя да 19 кастрычніка)
Прасцей — не значыць прымітыўна. На воркшопе з эканамічнай аглядальніцай Вольгай Лойкай на канкрэтных прыкладах разбяром, як ператвараць складаныя тэмы ў зразумелыя гісторыі для людзей, якія нічога пра іх не ведаюць.
Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.