• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Архіў

    Адфільтраваць па даце публікацыі
    Паказаць

    Дональд Трамп упершыню трапіў у спіс «Драпежнікаў свабоды прэсы». Лукашэнка там ад 2004 года

    Арганізацыя «Рэпарцёры без межаў» (RSF) апублікавала 2 лістапада, у Міжнародны дзень барацьбы з беспакаранасцю за злачынствы супраць журналістаў, партрэты 33 драпежнікаў свабоды прэсы, якія ў 2026 годзе нападалі на журналістаў і СМІ. Што іх аб’ядноўвае? Аднолькавая нянавісць да свабоды прэсы.
    Навіны

    Палітзняволены журналіст Дзяніс Івашын зноў у ШІЗА?

    Падазрэнні наконт чарговага пакарання выказвае жонка журналіста Вольга Івашына. Яны грунтуюцца на тым, што з Дзянісам, якога ўтрымліваюць у магілёўскай ПК-15, ужо працяглы час няма сувязі.
    Навіны

    Трыумф у Ляйпцыгу: фільм «Лісты» беларускага дакументаліста Андрэя Куцілы атрымаў «Залатога голуба»

    Стужка «Лісты» (Let­ters from the Silenced Coun­try) беларускага рэжысёра Андрэя Куцілы здабыла «Залатога голуба» (Gold­en Dove) — галоўную ўзнагароду ў Міжнародным конкурсе поўнаметражных дакументальных фільмаў (Inter­na­tion­al Com­pe­ti­tion Doc­u­men­tary Film) на прэстыжным фестывалі DOK Leipzig. Таксама фільм атрымаў адмысловую прэмію MDR Doc­u­men­tary Award.
    Навіны

    Распачалося намінаванне на навуковую прэмію зіна Pamyłka «Бізон Гіґс – 2026»

    «Бізон Гіґс» — прэмія супольнасці беларусаў для беларускіх навукоўцаў у галіне натуральных, дакладных навук, або навук пра Зямлю. Намінаваць на сёлетнюю ўзнагароду можна да 27 лістапада.
    Навіны

    Былога заснавальніка баранавіцкай газеты выключылі са спісу тэрарыстаў

    Раней стала вядома, што былога заснавальніка баранавіцкай газеты Анатоля Вайцяхоўскага, які вярнуўся ў Беларусь праз камісію па вяртанні і інтэрв’ю БТ, абвясцілі яшчэ і тэрарыстам. Але цяпер у гэтым спісе яго ўжо няма. 
    Навіны

    2 лістапада ў свеце адзначаюць Міжнародны дзень спынення беспакаранасці за злачынствы супраць журналістаў

    У беларускіх турмах зараз знаходзіцца 15 журналістаў і журналістак. БАЖ робіць усё магчымае, каб пра нашых калег не забываліся ў свеце.
    Навіны

    Памёр гомельскі прапагандыст Станіслаў Галкоўскі

    31 кастрычніка памёр Станіслаў Галкоўскі — былы намеснік галоўнага рэдактара «Гомельскіх ведамасцяў» і вядоўца дзяржаўнага тэлебачання. Пра яго смерць паведамілі родныя і блізкія на ягонай старонцы ў Face­book. Прычына смерці ў паведамленні не называецца. У апошнія месяцы прапагандыст публікаваў у сацсетках дэпрэсіўныя паведамленні, у якіх скардзіўся на тое, «што яго ўсё дастала».

    Воркшоп «Асаблівасці беларускага OSINT. Як даследаваць Беларусь на адлегласці» (рэгістрацыя — да 2 лістапада)

    З чаго пачаць і дзе шукаць дадзеныя пра Беларусь, калі знаходзішся па-за яе межамі – абмяркуем на воркшопе з журналістам-расследвальнікам Андрэем Шаўлюгам. Запрашаем журналістаў без досведу OSINT, а таксама тых, хто ўжо выкарыстоўвае ў сваёй працы OSINT, але хацеў бы далей развівацца ў дадзеным кірунку.
    Акцэнты

    Як хлопец з Пінска змяніў гісторыю тэлебачання: лёс вынаходніка Ісаака Шонберга

    Навуковая група пад кіраўніцтвам Ісаака  Шонберга зрабіла сапраўдны прарыў у тэлебачанні, ператварыўшы яго з эксперыментальнай навінкі ў звыклую частку паўсядзённага жыцця. Як звычайны хлопец з Пінска дасягнуў поспеху ў Англіі, і за што атрымаў тытул «сэр», расказваюць у артыкуле Наталля Гардзіенка і Лявон Юрэвіч.
    Акцэнты

    «Шляхціц Завальня» ў Быдгашчы: спектакль беларускай рэжысёркі Жэні Давідзенкі паказалі на міжнародным Фестывалі прапрэм’ер

    На міжнародным Фестывалі прапрэм’ер у Быдгашчы (Fes­ti­w­al Prapremier w Byd­goszczy) паказалі спектакль беларускай рэжысёркі Жэні Давідзенкі «У старым доме хтосьці яшчэ чакае» («W starym domu ktoś jeszcze czeka»), створаны паводле культавай беларускай класікі — «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях» Яна Баршчэўскага.
    Навіны

    Пачалася кампанія за ўключэнне беларускай мовы ў абавязковы спіс YouTube

    Беларус з Беластока Алег Мамонька распачаў кампанію за ўключэнне беларускай мовы ў абавязковы спіс YouTube. Да яго далучыўся палітык, пісьменнік, публіцыст і былы палітвязень Павел Севярынец.
    Замежжа

    «Нас забілі». «Новая газета» абвясціла пра спыненне працы ў Расіі

    «9 лістапада мы пагасім святло ў нашым доме, дзе пражылі 30 гадоў, выключым серверы і сыдзем», — гаворыцца ў заяве газеты, якая дагэтуль працавала ў Расіі ў надзвычай цяжкіх умовах.
    Навіны

    Facebook-акаўнт Юліі Дарашкевіч трапіў у «экстрэмісцкі» спіс Мінінфарма

    Міністэрства інфармацыі Беларусі 29 кастрычніка чарговы раз папоўніла на сваім сайце Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў. У ім з’явіліся Face­book-акаўнт Юліі Дарашкевіч, старонкі ў Threads брэсцкіх і магілёўскіх праваабаронцаў, Tik­Tok-акаўнт «Что за день?!».
    Акцэнты

    Мост праз межы: як рэгіянальныя рэдакцыі застаюцца сваімі для чытачоў унутры Беларусі

    БАЖ працягвае размову пра трансфармацыю (або не) рэгіянальных медыя ў выгнанні. Сёння гаворым з Hrodna.life, Proinfo.news, якія трымаюцца даэміграцыйнага фармату з папраўкамі на абставіны, і Palatno.media, якое робіць «зусім іншае, чым тое, што рабілі ў Беларусі», хаця і застаецца прыхільным да свайго рэгіёна.

    Journalism Lab: анлайн-заняткі для рэдакцый па выкарыстанні штучнага інтэлекту (дэдлайн — 2 лістапада)

    Запрашаюць падаць заяўку на ўдзел у Jour­nal­ism Lab — бясплатнай навучальнай праграме для рэдакцый, якія хочуць даследаваць магчымасці лічбавых інструментаў і штучнага інтэлекту ў журналістыцы.
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.