Архіў
Адфільтраваць па даце публікацыі
Journalism Lab: анлайн-заняткі для рэдакцый па выкарыстанні штучнага інтэлекту (дэдлайн — 2 лістапада)
Запрашаюць падаць заяўку на ўдзел у Journalism Lab — бясплатнай навучальнай праграме для рэдакцый, якія хочуць даследаваць магчымасці лічбавых інструментаў і штучнага інтэлекту ў журналістыцы.
Ва Украіне аштрафавалі Tribuna.com за рэкламу азартных гульняў. Медыя абскардзіць рашэнне
Украінскае дзяржаўнае агенцтва PlayCity (рэгулятар у сферы азартных гульняў) паўторна аштрафавала кампанію «Спорт Сёння», якая валодае спартыўным медыя Tribuna (ua.tribuna.com), на суму 5,2 мільёна грыўняў (каля 103 тысячы еўра).
Што за «PHP-апакаліпсіс» адбыўся ў інтэрнэце і чым гэта пагражае беларусам. У пытаннях і адказах
Доступ з‑за мяжы да многіх беларускіх сайтаў цяпер абмежаваны. Гэта наступствы ўразьлівасцяў, знойдзеных у мове праграмавання PHP, на якой працуе большасць сэрвераў у свеце. Радыё Свабода расказвае, што гэта за памылкі і чым яны небяспечныя.
«Ад думкі да публічнай пазіцыі»: Кампус палітычнай навукі адкрывае набор на праграму Think Tank Gym (дэдлайн — 10 лістапада)
Кампус палітычнай навукі абвяшчае пачатак прыёму заявак на адукацыйную праграму Think Tank Gym для моладзі ва ўзросце ад 18 да 35 гадоў. Праграма скіраваная на фармаванне новага пакалення экспертаў, аналітыкаў, журналістаў і грамадскіх лідараў.
Юрыст БАЖ Яўген Пыльчанка: Заканадаўства адназначна прадугледжвае публікацыю «экстрэмісцкіх» спісаў без аніякіх затрымак
Пасля 25 верасня на сайце МУС Беларусі перасталі размяшчаць абнаўленні пераліку асоб, прызнаных «датычнымі да экстрэмісцкай дзейнасці». Звесткі пра так званыя «экстрэмісцкія фармаванні» не абнаўляюцца з 3 верасня. Юрыст тлумачыць, чаму гэта незаконна і якія могуць быць наступствы.
У Канстанціна Залатых выявілі анкалогію, BYSOL адкрыў збор
У былога палітзняволенага, экс-дырэктара газеты «Белорусы и рынок» Канстанціна Залатых знайшлі рак ныркі. Яму патрэбна дапамога.
У міждзяржаўны крымінальны вышук абвесцілі блогера Глеба Сямёнава
Асабовыя звесткі Глеба Сямёнава з’явілася 27 кастрычніка ў вышуковай базе РФ. 30‑гадовага блогера шукае УУС Гомельскай вобласці. Артыкул, паводле якога супраць Сямёнава высунута крымінальнае абвінавачанне, не названы.
Памерла маці палітзняволенай журналісткі Вольгі Радзівонавай
Вольга Радзівонава знаходзіцца ў зняволенні ад 7 сакавіка 2024 года. Хворая маці журналісткі, якой было больш за 80 гадоў, мела патрэбу ў сталым доглядзе.
Як незалежным медыям не толькі выжываць, але і развівацца: галоўнае з канферэнцыі ў Кішынёве
15–16 кастрычніка ў Кішынёве прадстаўнікі медыяў з Беларусі, Малдовы, Грузіі, Украіны і Арменіі абмяркоўвалі выкарыстанне штучнага інтэлектe, бяспеку журналістаў, дэзынфармацыю, манетызацыю і ўстойлівасць рэдакцый. Сёлета ў шосты раз адбылася канферэнцыя «Практыкі практыкам: людзі, тэхналогіі, менеджмент» пры арганізацыйнай падтрымцы Беларускай асацыяцыі журналістаў.
Ноч расстраляных паэтаў 2026: дзе пройдуць акцыі
У ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года былі расстраляныя больш за 100 беларускіх дзеячаў навукі, культуры, мастацтва і літаратуры, у ліку 22 літаратары. Штогод напрыканцы кастрычніка ў розных гарадах свету праходзяць мерапрыемствы, прысвечаныя памяці загінулых.
Больш за палову тэлегледачоў у Беларусі — старэйшыя за 55 гадоў
Пра гэта сведчаць звесткі праекта Mediameter за верасень 2026 года, піша Thinktanks.pro.
Instagram тэстуе гарызантальныя відэа даўжынёй да 90 хвілінаў
Instagram вырашыў кінуць выклік YouTube і пачаў тэставаць новы для сябе фармат гарызантальных відэа пад назвай Features — іх хранаметраж зможа дасягаць 90 хвілін, піша The Verge і TechCrunch.
Сербская тэлекампанія папрасіла ў гледачоў прабачэння за шматгадовую прапаганду
Сербская грамадская тэлекампанія «Радыё і тэлебачанне Ваяводзіны» (RTV) пачала выпуск навін 26 кастрычніка з прабачэнняў перад гледачамі за шматгадовае аднабаковае асвятленне падзей і падтрымку ўрадавай пазіцыі, паведамляе выданне Vijesti.
«Медыязона. Беларусь» шукае журналіста і SMM-спецыяліста
Рэдакцыя «Медыязона. Беларусь» абвясціла пра дзве вакансіі — журналіста і SMM-спецыяліста. Разглядаюць кандыдатаў, якія знаходзяцца па-за межамі Беларусі.
Незалежная Школа фатаграфіі ФШ1 адзначыла 10-годдзе
У варшаўскай кавярні Turnus 25 кастрычніка адбылося святкаванне дзесяцігоддзя фатаграфічнай платформы ФШ1. Павіншаваць ініцыятыву прыйшло некалькі дзесяткаў чалавек — заснавальнікі, фатографы, мастакі і сябры супольнасці сабраліся разам, каб адзначыць юбілей, падвесці вынікі і паказаць, чым жыве беларуская незалежная фатаграфія ў эміграцыі.
Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.