Архіў
Адфільтраваць па даце публікацыі
DW асудзіла вышук чатырох сваіх журналістак у Беларусі
6 лістапада генеральная дырэктарка нямецкай медыякампаніі Deutsche Welle Барбара Масінг (Barbara Massing) асудзіла рашэнне беларускіх уладаў аб’явіць у вышук чатырох журналістак DW — Вольгу Капусціну, Аляксандру Багуслаўскую, Ульяну Бабаед і Кацярыну Крыжаноўскую. Усе чацвёра таксама аб’яўлены ў вышук у Расіі.
Анджэй Пачобут выступіць у Львове. Мадэруе сустрэчу Аліна Рудзіна
Цэнтр памежжа УКУ сумесна з Цэнтрам польскай культуры ў Львове і Фундацыяй прамоцыі палякаў на Усходзе пры ўдзеле прадстаўнікоў беларускай супольнасці Львова запрашаюць на сустрэчу з Анджэем Пачобутам — беларускім журналістам, грамадскім дзеячам, былым палітычным зняволеным рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.
Двухдзённы трэнінг «Што можна і нельга журналісту ў Літве» (дэдлайн — 25 лістапада)
Калі вы працуеце ў беларускім медыя ў Літве і хочаце лепш разумець, як не парушаць нормы права — БАЖ запрашае на двухдзённы трэнінг для беларускіх журналістаў і рэдактараў «Што можна і нельга журналісту ў Літве».
Стужку Мары Тамковіч «У жывым эфіры» пакажуць на фестывалі ўсходнееўрапейскага кіно ў нямецкім Котбусе
Гэта кароткаметражная ігравая праца пра журналісцкі стрым з Плошчы перамен у лістападзе 2020 года, у якім удзельнічала Дар’я Чульцова і Кацярына Андрэева, якая выйшла ў 2023 годзе.
Вы з’ехалі з Беларусі, але сілавікі працягваюць запалохваць вас у сацсетках? Парады, што рабіць у такім выпадку
Апошнім часам з’яўляецца інфармацыя аб ціску на беларусаў, якія пражываюць у ЗША. Юрыдычны дэпартамент Офіса Святланы Ціханоўскай распавядае пра выпадкі, калі нашым суачыннікам у месэнджарах пішуць людзі, якія прадстаўляюцца супрацоўнікамі беларускіх праваахоўных органаў. Што рабіць у такіх выпадках?
Гродзенская пракуратура сёлета накіравала ў суды 75 заяў аб прызнанні інтэрнэт-рэсурсаў «экстрэмісцкімі»
З улікам таго, што ў заявах пракурора горада часам былі згаданыя не адзін, а некалькі рэсурсаў, іх колькасць сягае за сотню. Абсалютную большасць гэтых заяў разглядаў суд Ленінскага раёна Гродна.
Музей Вольнай Беларусі абвесціў збор на падарункі для дзяцей беларускіх палітвязняў
Музей Вольнай Беларусі ў Варшаве збірае дзяцей, каб разам сустрэць Каляды і Новы год. Там казачныя героі, карагод, песні па-беларуску, салодкі стол і падарунак, які кожнае дзіця забярэ дадому. Сёлета арганізатары чакаюць каля 50 дзяцей. Пляцоўка, праграма і артысты ўжо ёсць. Не хапае аднаго — падарункаў.
Фінляндыя застанецца без свайго нацыянальнага інфармацыйнага агенцтва — пасля 140 гадоў працы STT спыняе працу
Фінскае інфармацыйнае агенцтва STT з сакавіка 2027 года закрывае навінавы і фотажурналісцкі аддзелы. Рада дырэктараў скарачае 89 працоўных месцаў у адным з найстарэйшых дзейных інфармацыйных агенцтваў свету.
Как присмотреть за могилой родных из-за границы
Многие эмигранты не могут попасть на кладбище в Беларуси. «Розовые косынки» собрали, на что смотреть, если могила осталась без присмотра, и куда обращаться, чтобы её убрали без вас.
Вакансія SMM-спецыяліста ў Літве (дэдлайн — 15 лістапада)
Лабараторыя стратэгій і дыялогу DobraCoLab шукае SMM-спецыяліста, які зробіць размовы аб стратэгіях, дыялогу і канфліктах цікавымі.
Стажыроўка ў Deutsche Welle ў Боне і Берліне (дэдлайн — 17 лістапада)
Пачаўся прыём заявак на стажыроўку ў DW на 2028–2029 гады. Пачаткоўцы ў журналістыцы могуць падаць заяўку на ўдзел у гэтай двухмоўнай праграме ў розных рэдакцыйных аддзелах DW у Берліне, Боне і адным з замежных бюро.
Прыём заявак на прэмію IPI-IMS у галіне свабоды прэсы-2027 (дэдлайн — 15 снежня)
Міжнародны інстытут прэсы (IPI) і арганізацыя IMS (International Media Support) абвяшчаюць прыём заявак на атрыманне ўзнагарод «Лаўрэат у галіне свабоды прэсы» (IPI-IMS Press Freedom Laureate) і «Піянер свабодных СМІ» (Free Media Pioneer) за 2027 год.
У Беларусі супраць журналісткі Кацярыны Андрэевай завялі новую крымінальную справу
Пра гэта журналістка «Белсату» паведаміла 4 лістапада 2026 года ў сябе на старонцы ў Facebook. Бацькоў Кацярыны Андрэевай выклікаюць у Следчы камітэт.
«Рэпарцёры без межаў» падтрымалі навінавыя выданні ў справе аб парушэнні аўтарскіх правоў Microsoft і OpenAI
Некалькі амерыканскіх навінавых выданняў цяпер судзяцца з OpenAI і Microsoft, абвінавачваючы тэхналагічныя кампаніі ў парушэнні аўтарскіх правоў праз капіяванне мільёнаў іх артыкулаў для навучання мадэляў штучнага інтэлекту.
YouTube выдаліў некалькі стрымаў Сяргея Ціханоўскага
З ютуб-канала «Краіна для жыцця», на якім апошнім часам перыядычна з’яўляюцца новыя відэа блогера Сяргея Ціханоўскага, былі выдаленыя чатыры ролікі. Гаворка ідзе пра два стрымы і два відэа. «Мы прасілі Сяргея не злоўжываць памяццю Мікіты Мелказёрава. Наш зварот быў праігнараваны», — патлумачыла «Нашай Ніве» каманда праекта «Жыццё-Маліна».
Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.