Архіў
Адфільтраваць па даце публікацыі
У Канстанціна Залатых выявілі анкалогію, BYSOL адкрыў збор
У былога палітзняволенага, экс-дырэктара газеты «Белорусы и рынок» Канстанціна Залатых знайшлі рак ныркі. Яму патрэбна дапамога.
У міждзяржаўны крымінальны вышук абвесцілі блогера Глеба Сямёнава
Асабовыя звесткі Глеба Сямёнава з’явілася 27 кастрычніка ў вышуковай базе РФ. 30‑гадовага блогера шукае УУС Гомельскай вобласці. Артыкул, паводле якога супраць Сямёнава высунута крымінальнае абвінавачанне, не названы.
Памерла маці палітзняволенай журналісткі Вольгі Радзівонавай
Вольга Радзівонава знаходзіцца ў зняволенні ад 7 сакавіка 2024 года. Хворая маці журналісткі, якой было больш за 80 гадоў, мела патрэбу ў сталым доглядзе.
Як незалежным медыям не толькі выжываць, але і развівацца: галоўнае з канферэнцыі ў Кішынёве
15–16 кастрычніка ў Кішынёве прадстаўнікі медыяў з Беларусі, Малдовы, Грузіі, Украіны і Арменіі абмяркоўвалі выкарыстанне штучнага інтэлектe, бяспеку журналістаў, дэзынфармацыю, манетызацыю і ўстойлівасць рэдакцый. Сёлета ў шосты раз адбылася канферэнцыя «Практыкі практыкам: людзі, тэхналогіі, менеджмент» пры арганізацыйнай падтрымцы Беларускай асацыяцыі журналістаў.
Ноч расстраляных паэтаў 2026: дзе пройдуць акцыі
У ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года былі расстраляныя больш за 100 беларускіх дзеячаў навукі, культуры, мастацтва і літаратуры, у ліку 22 літаратары. Штогод напрыканцы кастрычніка ў розных гарадах свету праходзяць мерапрыемствы, прысвечаныя памяці загінулых.
Больш за палову тэлегледачоў у Беларусі — старэйшыя за 55 гадоў
Пра гэта сведчаць звесткі праекта Mediameter за верасень 2026 года, піша Thinktanks.pro.
Instagram тэстуе гарызантальныя відэа даўжынёй да 90 хвілінаў
Instagram вырашыў кінуць выклік YouTube і пачаў тэставаць новы для сябе фармат гарызантальных відэа пад назвай Features — іх хранаметраж зможа дасягаць 90 хвілін, піша The Verge і TechCrunch.
Сербская тэлекампанія папрасіла ў гледачоў прабачэння за шматгадовую прапаганду
Сербская грамадская тэлекампанія «Радыё і тэлебачанне Ваяводзіны» (RTV) пачала выпуск навін 26 кастрычніка з прабачэнняў перад гледачамі за шматгадовае аднабаковае асвятленне падзей і падтрымку ўрадавай пазіцыі, паведамляе выданне Vijesti.
«Медыязона. Беларусь» шукае журналіста і SMM-спецыяліста
Рэдакцыя «Медыязона. Беларусь» абвясціла пра дзве вакансіі — журналіста і SMM-спецыяліста. Разглядаюць кандыдатаў, якія знаходзяцца па-за межамі Беларусі.
Незалежная Школа фатаграфіі ФШ1 адзначыла 10-годдзе
У варшаўскай кавярні Turnus 25 кастрычніка адбылося святкаванне дзесяцігоддзя фатаграфічнай платформы ФШ1. Павіншаваць ініцыятыву прыйшло некалькі дзесяткаў чалавек — заснавальнікі, фатографы, мастакі і сябры супольнасці сабраліся разам, каб адзначыць юбілей, падвесці вынікі і паказаць, чым жыве беларуская незалежная фатаграфія ў эміграцыі.
Анджэй Пачобут плануе стала жыць у Беларусі пасля вяртання
Ён хоча вярнуцца дадому ў снежні. Нягледзячы на тое, што былы палітвязень мае ў Беларусі статус «экстрэміста» і «тэрарыста» і звязаныя з гэтым абмежаванні, ён плануе застацца ў Гродне на сталае месца жыхарства.
Для Белтэлерадыёкампаніі ўзвядуць новы будынак
У Мінску на вуліцы Макаёнка плануюць пабудаваць новы корпус Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Беларусі. На сайце дзяржаўных закупак апублікавалі запрашэнне да ўдзелу ў конкурсе на выбар генеральнай праектнай арганізацыі, якая будзе выконваць праектныя і пошукавыя работы.
У Signal знайшлі баг, які дазваляў падслухоўваць пасля завяршэння званка
У месенджары Signal выявілі крытычную ўразлівасць, праз якую мікрафон мог працягваць перадаваць гук пасля завяршэння званка. У некаторых выпадках актыўнай магла заставацца і камера.
Ігара Карнея ўзнагародзілі медалём «Гонар і Годнасць»
Аб’яднаны пераходны кабінет узнагародзіў медалямі сем беларусаў і замежнікаў. У іх ліку — былы палітзняволены журналіст Ігар Карней.
Пад выглядам праваабаронцаў: у Telegram выявілі два фэйкавыя боты «Гомельскай Вясны»
У месенджары Telegram з’явіліся два падробленыя чат-боты, якія выкарыстоўваюць назву і лагатып «Гомельскай Вясны». Праваабаронцы выявілі іх 24 кастрычніка і папярэджваюць: людзі, якія шукаюць дапамогі, могуць перадаць асабістыя звесткі невядомым.
Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.