• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    BBC уводзіць абавязковы курс па антысемітызме пасля рэдакцыйнага скандалу

    Брытанская медыякарпарацыя BBC запускае абавязковы анлайн-курс па барацьбе з антысемітызмам для ўсіх супрацоўнікаў. Пра гэта паведамляе ізраільскае выденне newsru.co.il. Ініцыятыва абвешчаная на фоне гучнай крытыкі і ўнутраных абвінавачанняў у прадузятасці, што прывяло да адстаўкі кіраўніцтва.

    сайт BBC

    Скрыншот

    Цім Дэйві, які зараз сыходзіць з паста геніральнага дырэктара BBC,  паведаміў, што ўсе работнікі мусяць прайсці анлайн-модуль цягам шасці месяцаў, а новыя супрацоўнікі — на працягу 28 дзён з моманту пачатку працы. Курс распрацаваны сумесна з арганізацыямі Jew­ish Staff Net­work, Anti­semitism Pol­i­cy Trust і Com­mu­ni­ty Secu­ri­ty Trust.

    Паводле спадара Дэйві, BBC Acad­e­my некалькі месяцаў рыхтавала абноўленую антыдыскрымінацыйную праграму. У яе цяпер уваходзяць у тым ліку модулі па антысемітызме і ісламафобіі. Супрацоўнікам будуць распавядаць і пра рэальныя кейсы антысемітызму  ў сучасным грамадстве.

    Імпульсам да зменаў стаў калектыўны зварот больш чым 200 яўрэйскіх супрацоўнікаў BBC, а таксама падрадчыкаў, пастаўшчыкоў і ўдзельнікаў праграм. Людзі абвінавацілі карпарацыю ў тым, што  яе кіраўніцтва праігнаравала патрабаванні расследаваць магчымыя выпадкі антысемітызму.

    Новае навучанне ўводзіцца на фоне сур’ёзнага рэпутацыйнага ўдару па BBC. Паводле ўнутранага дакладу незалежнага саветніка па рэдакцыйных стандартах, апублікаванага ў лістападзе, карпарацыя дапусціла шэраг істотных парушэнняў. Так парушэннем этычных нормаў было прызнанае скажэнне выказванняў Дональда Трампа —тады яшчэ кандыдата ў прэзідэнты ЗША, мэтанакіраванае прымяншэнне шкоды, якая была нанесеная Ізраілю падчас вайны ў Газе.

    У дакладзе сцвярджаецца, што BBC «прасоўвала хлусню ХАМАСа» ў асвятленні канфлікту.

    Неўзабаве пасля яго публікацыі вышэй згаданы Цім Дэйві і кіраўніца навінавай службы Дэбора Тэрнес падалі ў адстаўку.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці