• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Беларуская мастачка стала лаўрэаткай Еўрапейскага Месяца фатаграфіі ў Японіі

    Саша Вялічка стала лаўрэаткай Прэміі Pho­to Essay на Еўрапейскім Месяцы фатаграфіі SEEEU у Токіа.

    Саша Вялічка стала лаўрэаткай Еўрапейскага Месяца фатаграфіі ў Японіі

    Гэта першы ў Японіі Еўрапейскі Месяц фатаграфіі, на ім прадстаўлена больш за 250 работ. Ён знаёміць з разнастайнымі фатаграфічнымі сцэнамі Еўропы і спрыяе дыялогу паміж Японіяй і Еўропай.

    Саша Вялічка атрымала ўзнагароду за праект «State of Denial», прысвечаны візуальнаму асэнсаванню механізмаў прапаганды і палітычных рэпрэсій у Беларусі.

    Саша Вялічка. «State of Denial». Фота: Insty­tut Pol­s­ki w Tokio

    «State of Denial» даследуе, як чалавек існуе ў лічбавай рэальнасці, насычанай фальшывымі навінамі, дыпфэйкамі і дзяржаўнымі маніпуляцыямі. Ён складаецца з дзвюх частак.

    Першая частка ўключае пастановачныя фотаздымкі, заснаваныя на рэальных гісторыях затрыманняў і судовых працэсаў у Беларусі, калі падставай для абвінавачання маглі стаць, напрыклад, колер шаліка або снегавік з лозунгам. Сцэны рэканструяваны з элементамі гратэску і тэатральнасці, у духу абсурдных судоў.

    Другую частку праекта складаюць выявы, згенераваныя нейрасеткай на падставе рэальных загалоўкаў з дзяржаўных СМІ Беларусі, апублікаваных у дні канкрэтных затрыманняў. Мастачка прапануе гледачу сутыкненне з бессэнсоўным інфармацыйным шумам, у якім рэальнасць падмяняецца абсурдам.

    Саша Вялічка. «State of Denial». Фота: Insty­tut Pol­s­ki w Tokio

    Праект «State of Denial», распачаты ў 2023 годзе, ужо быў прадстаўлены на шэрагу міжнародных пляцовак. У 2023 годзе Саша Вялічка стала першай беларускай мастачкай, якая атрымала штогадовую прэмію імя Конрада Пустолы ад Kry­ty­ka Poli­ty­cz­na, сёлета яна атрымала Гран-пры Les Bouto­gra­phies 2025 — аднаго з вядучых еўрапейскіх фестываляў аўтарскай фатаграфіі.

    Цырымонія ўзнагароджання адкрывала фотафестываль. Праект «Стан адмаўлення» можна паглядзець да 23 лістапада ў Europa House (Прадстаўніцтве Еўрапейскага Саюза ў Японіі).

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці