Як за апошнія пяць гадоў змянілася беларуская прапаганда? Вынікі даследавання
За апошнія пяць гадоў змяніліся стылістыка, фарматы, якасць і тэмы, з якой працуе беларуская прапаганда. Такое меркаванне выказала дырэктар Цэнтра новых ідэй Леся Руднік на анлайн-прэзентацыі даследавання «Мэпінг беларускай прапаганды: пра што і як пішуць беларускія праўладныя аўтары?», якая прайшла 9 снежня.

Леся Руднік. Фота: Цэнтр новых ідэй
У ім адзначаецца, што пасля пратэстаў 2020 года ўлады пачалі актыўна прасоўваць свой парадак дня ў Telegram: дзясяткі праўладных каналаў штодня публікуюць тысячы пастоў на падтрымку ўладаў і асабіста Лукашэнкі, адначасова крытыкуючы яго апанентаў. Усе гэта адбываецца на фоне блакіроўкі доступу да альтэрнатыўнай інфармацыі і стыгматызацыі незалежных СМІ.
Кажучы пра ўцягнутасць аўдыторыі, Руднік адзначыла, што ў цэлым яна «не вельмі актыўна рэагуе на праўладны кантэнт».
Злачынствы беларускай прапаганды не застануцца незаўважанымі і беспакаранымі
«Праўладны Telegram працуе як фонавы шум: ён стварае адчуванне дамінуючай пазіцыі ўлады, вырабляе плынь аднатыпных паведамленняў і ў прынцыпе не імкнецца або не здольны сфарміраваць супольнасць, эмацыйную мабілізацыю», — адзначыла спікер.
@bajmedia