Беларускі блогер і ўкраінская журналістка знялі фільм пра тое, як выжывае Херсон
«Тэорыя херсонскіх вакон» — гэта дакументальная стужка беларускага блогера, палітычнага ўцекача Сяргея Прохарава і ўкраінскай рэжысёркі Алены Саладоўнікавай пра цяжкае жыццё ўкраінскага абласнога цэнтра праз два гады пасля вызвалення.
З лютага 2024 года херсонцы перажылі шмат выпрабаванняў, страцілі дамы і блізкіх. Праўда, героямі яны сябе не лічаць, сціпла адказваючы: «Мы проста херсонцы». Але мы гатовыя з гэтым паспрачацца. І паказаць, як працуе «тэорыя херсонскіх вокнаў».
Гэты фільм пра цяжкае жыццё Херсона праз два гады пасля вызвалення.
У стужцы можна пабачыць жыццё Херсона і людзей, якія ў цяжкія часы не пакідалі родныя мясціны. Вадзіцель маршруткі, пажарны, садоўнік-пенсіянер, валанцёры… Усе яны знаходзяць у сабе сілы дапамагчы гораду і суседзям, нягледзячы на тое, што самі пацярпелі і маюць патрэбу ў падтрымцы.
Аўтары Нацыянальнаму саюзу журналістаў Украіны за прадастаўленне сродкаў абароны для здымак.
