• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Першы беларускі дзіцячы тэлеканал: і хочацца, і грошай няма?

    У Беларусі дзейнічае 18 дзіцячых тэлеканалаў, 17 з якіх расійскія, але ніводнага — беларускага.

    Марат Маркаў. Фота: Глеб Фралоў/ Tochka.by

    У Беларусі зарэгістравана і вяшчаюць 18 тэлеканалаў, разлічаных на дзіцячую аўдыторыю: 17 расійскіх, большая частка з іх прыватныя. Аднак сярод іх няма ніводнага беларускага тэлеканала, паведамляе тэлеграм-канал Міністэрства інфармацыі.

    Міністр інфармацыі Марат Маркаў лічыць, што дзіцячага відэакантэнту ў краіне хапае, але хацелася б «выхоўваць сваіх дзяцей на ўласных каштоўнасцях», а «тэлебачанне — гэта адзін з інструментаў такога выхавання».

    Ці дастаткова ў краіне ўласнага беларускага «дзіцячага» кантэнту (у усімі архівамі «Беларусьфільма»)? Хто будзе рабіць гэты кантэнт на пастаяннай аснове, каб запоўніць 16—18 гадзінаў эфіру? Ці павінен тэлеканал быць дзяржаўным, ці ёсць энтузіясты, гатовыя ўскласці частку турботаў па выхаванні нашых дзяцей у межах дзяржаўна-прыватнага партнёрства, і галоўнае – які працэнт дзяцей будзе яго глядзець – гэта толькі малая частка пытанняў, якія патрабуюць дэталёвай прапрацоўкі, — разважае міністр.

    Маркаў заклікае не «мець ілюзіяў, што канал будзе цікавым для рэкламадаўцаў, а значыць — гэта выключна сацыяльны і вельмі затратны праект».

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці