• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Нікому там не патрэбныя? Як справы беларускіх блогераў і прапагандыстаў у Рутубе

    У Расіі запаволілі працу YouTube. А да верасня яго могуць цалкам заблакаваць. На гэты выпадак там ёсць свае альтэрнатывы. RuTube і «УКантакце» — відэаплатформы, якія рэкламуюць расійскія ўлады і прапагандысты.

    беларускія блогеры і прапагандысты на RuTube

    Якія прагляды ў беларускіх блогераў на расійскіх пляцоўках? / @rubanau_collage

    Пра блакаванне YouTube у Беларусі пакуль нічога не чуваць, але ўлічваючы тое, наколькі сінхронна часам дзейнічаюць расійскія і беларускія ўлады, гэтага цалкам можна чакаць.

    Еўрарадыё вывучыла старонкі самых вядомых беларускіх блогераў на расійскіх пляцоўках і высветліла, наколькі адрозніваецца колькасць іх падпісчыкаў у параўнанні з Ютубам (заадно паглядзелі і каналы прапагандыстаў).

    Улад “А4” Бумага

    Улад Бумага / kp.ru

    Адзін з самых вядомых рускамоўных відэаблогераў, мінчук Улад Бумага, мае на сваім YouTube-канале 63 мільёны падпісчыкаў, дзясяткі мільёнаў праглядаў пад кожным відэа і вялікую армію фанатаў.

    Афіцыйнага канала ў расійскім RuTube у Бумагі, здаецца, няма, а ў дзвюх фэйкавых старонак — па 5 тысяч падпісчыкаў. Затое відэаканал у «VK» абнаўляецца пастаянна, аднак усё адно не мае гэткай жа папулярнасці: у блогера ўсяго 2,4 мільёна падпісчыкаў — гэта ў 26,5 разы менш, чым у Ютубе.

    ГЛЕНТ

    Улад Глент / steepmen.ru

    YouTube-блогер Улад Глент стаў шырока вядомым дзякуючы ўдзелу ў роліках з Уладам Бумагам. Хлопец родам з Ліды, у 2017 паступіў у БДУ і пераехаў у Мінск. У асноўным ён здымае агляды тэхнічных дэвайсаў, камп’ютарных гульняў і чэленджы.

    Зараз Глент — адзін з самых папулярных YouTube-блогераў з Беларусі: на яго канал падпісаныя больш за 21 млн чалавек. Кожнае відэа ў сярэднім набірае больш за адзін мільён праглядаў.

    У адрозненні ад А4, афіцыйны канал Глента ёсць на RuTube, але справы там ідуць не вельмі добра: першае відэа на расійскай платформе блогер апублікаваў два гады таму, з тых часоў на яго падпісаліся крыху больш за 4 тысячы чалавек. За гэты час ён выклаў усяго 27 відэа, самае папулярнае з якіх набрала толькі 34 тысячы праглядаў. Апошняе відэа ён апублікаваў 8 месяцаў таму.

    «УКантакце» статыстыка Глента трошкі весялейшая: 1,2 млн падпісчыкаў і немалыя прагляды пад відэа. Але і з гэтай платформы Глент, здаецца, сышоў — апошняе відэа хлопец выклаў 9 месяцаў таму.

    Дзім Дзімыч

    Дзім Дзімыч / nashaniva.com

    Мінчук Дзмітрый Сіўчык, вядомы ў інтэрнэце як SIVCHIK або Дзім Дзімыч, завёў YouTube-канал некалькі гадоў таму.

    Зараз на яго акаўнце больш за сем мільёнаў падпісчыкаў. Летась папулярнасць блогера выйшла яму бокам: на яго звярнула ўвагу «інфаказачка» Вольга Бондарава.

    Яна абвінаваціла Сіўчыка ў «ЛГБТ-прапагандзе», бо той часта носіць ружовы колер. У выніку блогер апраўдаўся за свой знешні выгляд, а заадно прызнаўся ў любові да Лукашэнкі і заявіў, што гатовы ісці ў войска, але не можа служыць па стане здароўя.

    Свой RuTube папулярны блогер асабліва не раскручвае: на яго канале ўсяго 219 падпісчыкаў і два кароткіх вертыкальных відэа. «УКантакце» сітуацыя крыху лепшая: 11 тысяч падпісчыкаў, але гэта ўсё роўна не параўнаць з велізарнай аўдыторыяй блогера ў YouTube.

    Lesha Maisak

    Лёша Майсак /eapa.ru

    Чарговы стваральнік дзіцячага забаўляльнага кантэнту, мінчук Лёша Майсак, на сваім канале мае больш за 7 мільёнаў «фолавераў». Шмат хто называе яго яшчэ адным Уладам Бумагам праз падабенства стылю і падачы матэрыялаў: тэматыка і сутнасць ролікаў блогераў практычна не адрозніваюцца.

    Майсак, як і ягоныя калегі па цэху, мабыць, не моцна зацікаўлены ў пераходзе на расійскія платформы. У RuTube у яго няма афіцыйнага канала, а «УКантакце» маецца толькі група з амаль 70-тысячнай аўдыторыяй.

    Прыемны Ільдар

    Прыемны Ільдар / Onlin­er

    Вядомы слонімскі блогер Ільдар Хабібулін завёў YouTube-канал яшчэ ў 2012 годзе. Але вядомасць набыў толькі праз некалькі гадоў. У асноўным ён высмейвае выпускі скандальных шоу тыпу «Давай ажэнімся» і «Цяжарная ў 16». Яго аўдыторыя на YouTube — каля 4 мільёнаў падпісчыкаў.

    Ільдар таксама вядзе RuTube — там больш за 8 тысяч падпісчыкаў і літаральна некалькі відэа. «УКантакце» ў блогера больш вялікая аўдыторыя: 128 тысяч падпісчыкаў і практычна штодня абнаўляецца кантэнт.

    Што рабіць, калі ў Беларусі «запаволяць» YouTube? Такое ўжо задумалі ў Расеі

    А што ў прапагандыстаў?

    Напрыклад, на канал «АТН: Навіны Беларусі і свету» Белтэлерадыёкампаніі ў YouTube падпісана больш за 1,2 мільёна чалавек.

    Развіваюцца прапагандысты і на расійскіх платформах, але пакуль без асаблівага поспеху: на RuTube у БТ 2,5 тысячы фолавераў, а большасць ролікаў не набірае і 100 праглядаў.

    Тое ж самае ў АНТ: больш за мільён у YouTube і толькі дзве тысячы ў RuTube з 10–20 праглядамі на адным відэа.

    Папулярныя ў YouTube каналы БЕЛТА і СТВ, на якія падпісаныя больш за мільён чалавек, сваіх каналаў у RuTube не маюць зусім.

    Рыгор Азаронак, дарэчы, у RuTube свой канал завёў — у яго каля 900 падпісчыкаў і да 500 праглядаў пад кожным відэа.

    Што па статыстыцы  

    Па дадзеных сайта Sim­i­lar­Web, штомесячная аўдыторыя сайта rutube.ru складае 125,6 мільёна наведванняўЗ іх 3,65%, або 4,5 мільёна, — з Беларусі. Прыблізна палова ўсяго трафіку платформы — з пошукавых сетак.

    Аўдыторыя Рутуба / Similarweb.com

    «Укантакце» мае аўдыторыю большую: 1,124 мільярда наведванняў за месяц, з іх 30 мільёнаў — з Беларусі.

    YouTube жа, паводле сайта semrush.com, — другі па папулярнасці сайт у нашай краіне. Яго штомесячная аўдыторыя ў Беларусі дасягае 142 мільёнаў наведванняў.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Акцэнты

    «Нават збеглую, нават іх прыхільніцу». Прапаганда пераконвае беларусаў, што трэба вяртацца дадому, выкарыстоўваючы гісторыю згвалтавання ў Варшаве

    06.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці