Беларускія дзяржаўныя СМІ пачалі заклікаць чытаць іх у расійскім месенджары Max
Пасля таго як у Расіі перайшлі да чарговага этапу блакіроўкі Telegram і YouTube, некаторыя беларускія прапагандысцкія СМІ пачалі актыўна прасоўваць свае каналы ў Max.
Рэкламаваць свае каналы ў расійскім месенджары некаторыя дзяржСМІ пачалі з 10 лютага.

Скрыншот: тэлеграм-канал @sbbytoday
Адно з іх — «SB.BY Беларусь сегодня». Адметна, што аўдыторыя з’яўленне новага канала ўспрыняла не вельмі пазітыўна. Сярод нешматлікіх рэакцый — 6 смайлікаў, якія плачуць, і адзін, які лаецца.

Скрыншот: тэлеграм-канал @sbbytoday
І калі раней СБ пад допісамі заклікала падпісвацца непасрэдна на свой тэлеграм-канал, то цяпер — выключна на месенджар Max.
Такі заклік цяпер публікуюць пад кожным допісам.

Аналагічныя паводзіны назіраюцца ў тэлеграм-канале СТБ.

Скрыншот: тэлеграм-канал @minskctvby
Праўда, СТБ, у адрозненне ад СБ, свой канал у Max прасоўвае не так агрэсіўна. Апроч заклікаў падпісацца ў Max, там працягваюць публікаваць допісы без заклікаў ці са спасылкай на YouTube.

Скрыншот: тэлеграм-канал @minskctvby
У тэлеграм-каналах АНТ і АТН (news.by) прасоўвання каналаў у Max прынамсі пакуль няма.
Паколькі афіцыйных заяў пра тое, што ў Беларусі збіраюцца ісці расійскім шляхам, не было, можна меркаваць, што асобныя беларускія прапагандысцкія СМІ ідуць у Max перш за ўсё дзеля таго, каб захаваць сваю расійскую аўдыторыю.
7 способов, которыми российский мессенджер Max следит за пользователями
@bajmedia