• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Беларускія фатографы сталі фіналістамі літоўскай прэміі Vilnius Photo Circle Award

    Журы літоўскага фотаконкурса Vil­nius Pho­to Cir­cle Award абвясціла фіналістаў. Сярод іх беларускія фатографы Аляксандр Васюковіч і Паша Крычко.

    Vil­nius Pho­to Cir­cle Award гэта частка штогадовага фестывалю Vil­nius Pho­to Cir­cle, які прысвечаны фотажурналістыцы і дакументальнай фатаграфіі. Сёлета яго тэма — «Перакрыжаванні» — запрашае да дыскусіі пра геапалітычныя зрухі, культурныя і гістарычныя скрыжаванні.

    У конкурсе Vil­nius Pho­to Cir­cle Award удзельнічала больш за 120 заявак ад фатографаў з розных краін. У лік пяці фіналістаў трапілі работы двух беларускіх фатографаў. Гэта «Уздоўж закрытых дарог Украіны» Аляксандра Васюковіча і «Мапа ўспамінаў» Пашы Крычко.

    Пераможцы прэміі будуць абвешчаныя падчас фестывалю ў Вільнюсе, 26–28 верасня 2025 года.

    «Потым прылятае ракета, і раптам усё скончана». Фатограф Аляксандр Васюковіч — пра працу падчас вайны

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці