• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Беларускія РНПЦ рэпосцяць прапаганду праз свае Telegram-каналы

    Больш за 50 працэнтаў кантэнту афіцыйных Telegram-каналаў беларускіх РНПЦ — навіны пра Лукашэнку, цялят і “жахлівае” жыццё ў Еўропе.

    Уладзімір Пікірэня. Крыніца фота: belhalat.news

    Беларускі псіхіятр і навуковец Уладзімір Пікірэня прааналізаваў каналы Telegram, якія належаць беларускім РНПЦ, і выявіў, што ў іх амаль няма карыснай інфармацыі, заўважыў «Штодзень».

    Рэспубліканскія навукова-практычныя цэнтры (РНПЦ) — гэта арганізацыі аховы здароўя, якія лечаць найболш складаныя выпадкі, вядуць навуковыя даследаванні і займаюцца асветай.  Усе РНПЦ маюць свае тэлеграм-каналы. Але якасць матэрыялаў у іх, на думку эксперта, настолькі нізкая, што, каб не ведаць пра статус афіцыйнай крыніцы інфармацыі, можна было б закінуць канал у спам.

    Так з’явілася ідэя прааналізаваць тэлеграм-каналы 5 выпадковых РНПЦ з падлікам каэфіцыента карыснасці матэрыялаў. Вынікі міні-даследавання публікуюць Белыя халаты.

    Уладзімір Пікірэня высветліў, што 58 працэнтаў кантэнту такіх каналаў складаюць рэпосты матэрыялаў дзяржаўных рэсурсаў і СМІ.

    Гэта навіны пра дзейнасць Лукашэнкі, аб’явы пра ідэалагічныя мерапрыемствы, артыкулы пра тое, як добра ў Беларусі і дрэнна на Захадзе і іншая прапагандыстская інфармацыя.

    Чэмпіёнам гэтага «спісу па бескарыснасці інфармацыі» Уладзімір Пікірэня называе РНПЦ псіхічнага здароўя. Больш за 97% публікацый не ўяўляюць ніякай каштоўнасці для медыкаў ці пацыентаў. З іх каля паловы — гэта рэпосты розных прапагандысцкіх каналаў. Часцей за ўсё цытуюцца каналы Мінгарвыканкама, прафсаюзаў і крыніцы кшталту «Пул першага».

    А ў тэлеграм РНПЦ неўралогіі і нейрахірургіі прасочваецца выразная арыентацыя на прапаганду супраць краін Балтыі. Ледзь не палова прапагандысцкіх публікацый прысвечана тэме «жахлівага» жыцця ў Літве, Латвіі ці Эстоніі, як там растуць кошты, галадаюць людзі і вымірае насельніцтва.

    Агулам колькасць непрофільнага кантэнту такіх каналаў складае каля 90%, робіць вывад даследчык.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці