Беларускія сайты перасталі адкрывацца з‑за мяжы
Беларуская асацыяцыя журналістаў
Доступ да беларускіх сайтаў часткова заблакаваны для карыстальнікаў з‑за мяжы. Паводле інфармацыі Reform.news, гэта адбылося на загад Аператыўнага аналітычнага цэнтра.

Фото: pixabay.com
Аператыўны аналітычны цэнтр пры прэзідэнце распарадзіўся заблакаваць доступ замежных наведвальнікаў да сайтаў, размешчаных на тэрыторыі Беларусі, на два дні, піша Reform.news. Раніцай 8 снежня з‑за мяжы часткова не адкрываліся сайты дзяржаўных устаноў і прадпрыемстваў.
Паведамляецца, што абмежаванні будуць дзейнічаць з 00.00 18 снежня да 23.59 19 снежня 2025 года. Яны распаўсюджваюцца на віртуальныя хостынгі і размешчаныя на іх сайты.
Меры нібыта выкліканы пагрозамі аб’ектам інфармацыйнай інфраструктуры і інфармацыі, якая апрацоўваецца з іх дапамогай.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
@bajmedia
Больш матэрыялаў