• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Беларускую журналістку аб’явілі персонай нон-грата ў Азербайджане

    Адар’я Гуштын, карэспандэнтка інфармацыйнага агенцтва БелаПАН аказалася ў спісе асобаў, якім забаронены ўезд на тэрыторыю Азербайджана. Нагодай стаў артыкул, прысвечаны Нагорнаму Карабаху — тэрыторыі, якую азербайджанскія ўлады лічаць акупаванай армянамі.

    Агулам у спісе 623 асобы з розных краінаў свету. Прафесіі зусім розныя: прадстаўнікі фондаў, музыкі, рэжысёры, палітыкі… Гэта тыя, хто, паводле разумення Азербайджана, парушыў тэрытарыяльную цэласнасць краіны. Журналістаў, канечне, вельмі шмат: тут і «Нью-Ёрк Таймс», і «Эха Масквы», і «Лайфньюс», і «Берлінер Цайтунг»…

    Сам артыкул выйшаў у маі 2016 года. Але пра сваё імя ў спісе персон нон-грата на тэрыторыі Азербайджану журналістка даведалася нядаўна.

    «Цікавіліся гісторыяй блогера Лапшына, якога Беларусь плануе выдаць Азербайджану, ён быў у тым спісе. І раптам высветлілася, што маё імя таксама там, — кажа Адар’я Гуштын. — Калі я была ў Карабаху, то разумела, што пэўныя наступствы могуць быць. Яшчэ калі артыкул толькі быў апублікаваны, на маю прыватную пошту, якая нідзе не пазначана, прыйшоў ліст ад незнаёмца з пытаннем, ці быў у мяне дазвол ад азербайджанскага МЗС, каб заехаць на «акупаваную тэрыторыю Азербайджана». Я разумела, што, хутчэй за ўсё, гэта хтосьці з сілавога блоку Азербайджана, але перапіску не падтрымала».

    Крыўды на азербайджанцаў у журналісткі няма.

    «Я была ва ўсіх постсавецкіх краінах, апроч Азербайджана і Туркменістана. І ў бліжэйшы час я наўрад ці змагу трапіць у Азербайджан, канечне. Шчыра кажучы, шкада, гэтая краіна мне вельмі цікавая. Гонару за тое, што маё імя ў тым спісе не адчуваю… Але і злобы аніякай няма, я з павагай стаўлюся да Азербайджана як да краіны і маю сяброў там. Я падзяляю краіну і рэжым», — каментуе Адар’я.

    Акрамя Адар’і, у спісе непажаданых асобаў яшчэ чацвёра чалавек, пазначаных як грамадзяне Беларусі: блогер Павал Андрэеўскі, журналіст Віктар Канаплёў (рэдактар партала «Наша Среда», прысвечанага расейска-армянскім адносінам), Вера Тарывердзіева, удава кампазітара Мікаэла   Тарывердзіева, скульптар і мастак Спартак Аруцюнян.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці