• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Дзясяткі воркшопаў, дыскусій і фільмаў — беларусы прынялі ўдзел у фестывалі еўрапейскай журналістыкі ў Заграбе

    У заключныя дні фестывалю еўрапейскай журналістыкі VOICES Аксана Бровач, Кацярына Васілёнак і Барыс Гарэцкі дзяліліся з еўрапейскімі калегамі досведам і выклікамі беларускіх медыя.

    Аксана Бровач на фестывалі VOICES у Заграбе

    Беларуская спікерка Аксана Бровач на фестывалі VOICES у Заграбе. Сакавік 2025 года. Фота: БАЖ

    Гэты тэкст з’явіўся, дзякуючы дапамозе нашых чытачоў. Падтрымайце БАЖ!

    Штогадовы фестываль еўрапейскай журналістыкі VOICES завяршыўся ў нядзелю ў Харватыі. Па запрашэнні прэзідэнткі Еўрапейскай федэрацыі журналістаў Маі Север, удзел у ім узяла і беларуская дэлегацыя.

    Сам фестываль штогод праходзіць у розных гарадах Еўропы і збірае медыйшчыкаў, навукоўцаў, палітыкаў, еўрапейскіх чыноўнікаў і праваабаронцаў для абмеркавання важных праблем медыя. У прыватнасці, у сёлетняй праграме воркшопаў і дыскусій шмат увагі было надзелена фінансавай падтрымцы медыя, абароне журналістаў, барацьбе з дэзінфармацыяй і SLAPP (адмысловы тып нядобрасумленна заяўленых пазоваў аб дыфамацыі — абароне гонару, годнасці, рэпутацыі).

    — Для БАЖ вельмі важна, каб праблемы беларускіх журналістаў не заставаліся толькі нашымі праблемамі. Сёння мы — частка еўрапейскай журналісцкай супольнасці, нас успрымаюць і запрашаюць цалкам на роўні з калегамі з іншых краінаў, — гаворыць намеснік старшыні БАЖ Барыс Гарэцкі.

    З першай сакратаркай Нацыянальнага саюза журналістаў Украіны Лінай Кушч

    Намеснік старшыні БАЖ Барыс Гарэцкі з першай сакратаркай Нацыянальнага саюза журналістаў Украіны Лінай Кушч і іншымі ўдзельніцамі фестывалю VOICES у Заграбе. Сакавік 2025 года. Фота: БАЖ

    Ён упэўнены, што вельмі важна, каб беларусы карысталіся ўсімі такімі магчымасцямі і запрашэннямі, каб максімальна шырока расказваць пра Беларусь, поспехі і праблемы незалежнага медыясектара, а таксама абавязкова як мага часцей нагадваць еўрапейцам пра нашых калег за кратамі.

    — Я вельмі рады, што нягледзячы на складанае фінансавае становішча, мы прыехалі ў Заграб і галасы беларускіх журналістак і журналістаў гучаць тут. Таксама фестываль VOICES гэта пляцоўка для нефармальнай камунікацыі з партнёрамі, дзе можна сам-насам абмеркаваць нейкія выклікі і дамовіцца аб супольных дзеяннях, — падкрэсліў намеснік старшыні БАЖ.

    У выходныя дні фестываль VOICES у асноўным працаваў у выглядзе дыскусійных пляцовак на двух сцэнах, дзе ўдзельнікі маглі самі выбіраць, да якой тэмы і спікера далучацца па часе.

    на фестывалі VOICES у Заграбе

    Барыс Гарэцкі і Кацярына Васілёнак на фестывалі VOICES у Заграбе. Сакавік 2025 года. Фота: БАЖ

    Так супала, што пакуль беларуская спікерка Аксана Бровач выступала на панэлі We are humans, hear our sto­ries, дзе расказвала пра калег у турмах, Барыс Гарэцкі і Кацярына Васілёнак былі спікерамі панэлі Con­nect­ing Voic­es, дзе размова ішла пра працу беларускіх медыя, нягледзячы на пераслед і абмежаванні.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці