• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Белпошта» прызнала, што «Кричевская жизнь» не выканала абавязкаў перад падпісчыкамі (копія)

    Сябар ГА “БАЖ” з Крычава Мікалай Гердзій атрымаў адказ на свой зварот ад дырэктара Магілёўскага філіяла РУП “Белпошта”.

    Журналіст звяртаў увагу на тое, што падпісчыкі раённай газеты «Кричевская жизнь» атрымалі ў 2015 годзе толькі 100 нумароў раёнкі, у той час як паводле падпісных каталогаў павінна было выйсці 104.

    Дырэктарка Магілёўскага філіяла РУП “Белпошта” А. Котава паведаміла Мікалаю Гердзію, што яе ведамства па выніках праверкі пацвердзіла факт невыканання  рэдакцыяй як дамоўленасцяў з “Белпоштай”, так і абавязкаў перад падпісчыкамі.  

    На адрас установы “Рэдакцыя Крычаўскай раённай газеты «Кричевская жизнь»” быў накіраваны зварот з патрабаваннем вярнуць падпісчыкам кошт чатырох нумароў, а таксама выконваць абавязкі па дамове перад Магілёўскім філіялам РУП “Белпошта”.

    Яшчэ 21 студзеня супрацоўнікі пошты вярнулі спадару Гердзію грошы ў памеры 14 300 рублёў за чатыры нумары газеты “Крычаўскае жыццё” за 2015 год. Між тым, у выдання ў 2015 годзе было каля 6,5 тыс. падпісчыкаў, якія таксама недаатрымалі заяўленыя нумары.

    Па словах Мікалая Гердзія, да гэтага часу рэдакцыя не выбачылася перад чытачамі. А намесніца старшыні Крычаўскага райвыканкама Жанна Дзмітрыева, якае з’яўляецца “куратарам” газеты з боку раённай вертыкалі, у пісьмовым адказе на зварот журналіста перконвала, што газета выканала абавязкі перад падпісчыкамі ў 2015 годзе.

    Падпісчыкі “Крычаўскага жыцця” недалічыліся 4 нумароў

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці