BGmedia віншуе БАЖ з 30-годдзем!
Беларуская асацыяцыя журналістаў
Беларуская асацыяцыя журналістаў ужо 30 гадоў стаіць на баку свабоды слова, прафесійнай салідарнасці і права людзей ведаць праўду!

Гэта тры дзесяцігоддзі не толькі барацьбы за выжыванне ва ўмовах ціску, але і развіцця, поспехаў, навучання і падтрымкі калегаў. БАЖ заўсёды быў пра сілу і рост, пра вернасць прафесіі і ўзаемадапамогу. За гэтыя гады рэалізавана мноства праектаў, многія журналісты атрымалі прафесійную адукацыю, а сама асацыяцыя стала прызнанай аўтарытэтнай арганізацыяй на міжнароднай арэне.
Сёння БАЖ працуе ў выгнанні, у жорсткіх умовах ціску і пагроз. Асацыяцыя працягвае сваю місію — абараняць журналістаў, развіваць прафесію і адстойваць свабоду слова.
Мы памятаем калегаў, якія цяпер знаходзяцца за кратамі — несправядліва, толькі за тое, што шчыра і прафесійна выконвалі свой абавязак. Іх стойкасць — частка нашай агульнай гісторыі і крыніца сілы для будучыні.
БАЖ — гэта пра свабоду, пра праўду і пра будучыню, якую мы абавязкова пабудуем.
Няхай наперадзе будуць новыя праекты, новыя перамогі і той час, калі журналістыка ў Беларусі стане свабоднай.
З вялікай павагай,
ваша BGmedia/ «Брестская газета»
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia

Больш матэрыялаў