• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Бюро» спаўняецца 2 гады

    Другі год існавання праекта стаў не менш дынамічным і плённым, чым першы. За год рэдакцыя правяла і апублікавала 13 эксклюзіўных вялікіх расследаванняў і некалькі дзясяткаў унікальных міні-расследаванняў і расследавальніцкіх навін. Акрамя таго, медыя эксперыментавала з фарматамі і цяпер выпускае расследаванні яшчэ і ў аўдыя.

    Бюро

    У 2025 годзе «Бюро» стала членам GIJN. Медыя ўзяло ўдзел у маштабным праекце Dear Com­pa­tri­ots сумесна з 30 замежнымі расследавальніцкімі медыя. А восенню двое журналістаў рэдакцыі былі ўзнагароджаныя прэміяй «Вольнае слова» за свае расследаванні.

    «Дзякуй, што вы з намі на гэтым шляху. Ваша вера ў нас матывуе і натхняе», — зазначае рэдакцыя.

    Таксама медыяпраект прыводзіць у прыклад сваіх дасягненняў, такія падзеі:

    У рэдакцыі падкрэсліваюць: яны і надалей будуць інфармаваць беларусаў пра выпадкі карупцыі і пра тых, хто падрывае дэмакратычныя прынцыпы, парушаючы законы і правы людзей.

    «Сёння карупцыя застаецца адной з ключавых перашкодаў на шляху да справядлівасці і развіцця краіны. Раскрываючы новыя факты карупцыйных практык, мы не толькі перадаем грамадству важную інфармацыю, але і ствараем умовы для грамадскага абмеркавання і адкрытага дыялогу», — дадаюць журналісты.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці