• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Блогер Vadimati з Гродна выйшаў на волю

    Блогер Вадзім Ермашук (Vadi­mati) выйшаў на волю 29 чэрвеня 2024 года, паведамляе «Вясна». Ён правёў у калоніі тры гады.

    Блогер Вадзім Ермашук. Фота: сацсеткі блогера

    Вадзім Ермашук — Insta­gram-блогер і прадавец на рынку «Карона». Падтрымліваў палітвязняў і наведваў суды па «палітычных» працэсах, называў сябе «народным дэпутатам».

    Вадзіма Ермашука затрымалі ў Шчучыне 16 жніўня 2021 года. Там ён здымаў для свайго блога ролік аб мясцовым скейт-парку. Ён адбыў тры адміністрацыйныя арышты, а потым яму выставілі абвінавачанне. У гэты час сілавікі займаліся дыскрэдытацыяй мужчыны, для падтрымкі якога ў суд Шчучына прыязджалі дзясяткі людзей.

    Ермашука асудзілі на тры гады калоніі ў снежні 2021 года. Справу за здзек з дзяржаўных сімвалаў (арт.370 КК) і абразу прэзідэнта Беларусі (арт. 368 КК) разглядалі ў Шчучынскім раённым судзе.

    Ён адбываў пакаранне ў ПК Бабруйска.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці