• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Блогера з Шаркаўшчыны Андрэя Буку асудзілі да пяці сутак арышту

    Суд Шаркаўшчынскага раёна 28 кастрычніка прызнаў Андрэя Буку вінаватым паводле часткі 1 артыкула 24.23 КаАП — за «пікетаванне ў інтэрнэце». Прычынай адміністрацыйнага пераследу стала выява, што была размешчаная на хостынгу.

    Фота: Katrin Bolovtso­va / pexels.com

    Пасля абвяшчэння судовага рашэння Андрэя Буку адпусцілі дахаты.

    Увесну мінулага года Шаркаўшчынскі раённы суд таксама абвінаваціў Андрэя Буку ў парушэнні заканадаўства аб масавых мерапрыемствах паводле артыкула 24.23 КаАП і аштрафаваў на 30 базавых велічынь (1110 рублёў). Падставай тады стала аватарка ў сацыяльнай сетцы Face­book — міліцыянты ўбачылі на ёй выяву бел-чырвона-белага сцяга. Той фотаздымак Андрэй Бука размясціў у сацыяльнай сетцы яшчэ за некалькі гадоў да таго, як узніклі прэтэнзіі.

    Сёлета ў траўні ў Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў быў уключаны Telegram-канал «Андрэй Бука. Думкі ўслых», а таксама Telegram-бот @Dumkiuslyhbot. Telegram-канал не абнаўляецца з лютага мінулага года.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Акцэнты

    «Нават збеглую, нават іх прыхільніцу». Прапаганда пераконвае беларусаў, што трэба вяртацца дадому, выкарыстоўваючы гісторыю згвалтавання ў Варшаве

    06.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці