• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Завочна асуджанага блогера Сяргея Бяспалава ўключылі ў спіс «тэрарыстаў»

    Гэта вынікае з абноўленага 5 чэрвеня 2025 года «Пераліку арганізацый і фізічных асоб, датычных да тэрарыстычнай дзейнасці».

    Інфармацыя пра гэта з’явілася 9 чэрвеня 2025 года ў Telegram-канале Камітэта дзяржбяспекі Беларусі.

    На пачатку траўня стала вядома, што блогера Сяргея Бяспалава, стваральніка Telegram-канала «Мая краіна Беларусь», завочна асудзілі да 18 гадоў пазбаўлення волі і штрафу памерам 1 000 базавых велічынь (42 тысячы рублёў). Суд над ім распачаўся 26 лютага 2025 года ў Мінскім абласным судзе. Суддзя Аляксандр Рыбакоў разбіраў справу блогера на працягу двух месяцаў. Яе расследаванне ішло ў рэжыме спецыяльнай вытворчасці з 13 снежня 2024 года.

    • Блогер быў прызнаны вінаватым паводле шэрагу крымінальных артыкулаў:

      Змова з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам (ч. 1 арт. 357 КК РБ);

    • Наўмысныя дзеянні, накіраваныя на распальванне сацыяльнай варожасці і варажнечы па прыкмеце іншай сацыяльнай прыналежнасці, учыненыя групай асоб, якія прывялі да іншых цяжкіх наступстваў (ч. 3 арт. 130 КК РБ);
    • Арганізацыя масавых беспарадкаў, якія суправаджаліся гвалтам, пагромамі, падпаламі, знішчэннем маёмасці і ўзброеным супраціўленнем прадстаўнікам улады (ч. 1 арт. 293 КК РБ);
    • Арганізацыя групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак і спалучаныя з відавочным непадпарадкаваннем законным патрабаванням прадстаўнікоў улады, якія пацягнулі парушэнне працы транспарту, прадпрыемстваў, устаноў і арганізацый (ч. 1 арт. 342 КК РБ);
    • Стварэнне экстрэмісцкага фармавання і кіраўніцтва ім (ч.1 арт. 361–1 КК РБ);
    • Публічныя заклікі да захопу дзяржаўнай улады, здзяйснення акта тэрарызму і іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы краіны, уключаючы прымяненне санкцый да яе дзяржаўных фізічных і юрыдычных асобаў, распаўсюд матэрыялаў з такімі заклікамі, а таксама звароты з імі да замежных дзяржаў і арганізацый з выкарыстаннем СМІ і сеткі Інтэрнэт (ч. 3 арт. 361 КК РБ);
    • Паклёп у дачыненні да прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у сетцы Інтэрнэт і яго публічная абраза, спалучаныя з абвінавачаннем у цяжкіх і асабліва цяжкіх злачынствах (ч. 2 арт. 367 і ч. 2 арт. 368 КК РБ);
    • Распаўсюд у сетцы Інтэрнэт загадзя ілжывых звестак пра палітычнае, эканамічнае, сацыяльнае, ваеннае і міжнароднае становішча Рэспублікі Беларусь, прававое становішча яе грамадзян, дзейнасць дзяржаўных органаў, узброеных сіл, іншых войскаў і воінскіх фармаванняў, ваенізаваных арганізацый, якія дыскрэдытуюць краіну, накіраваны на прычыненне істотнай шкоды дзяржаўным і грамадскім інтарэсам (арт. 369–1 КК РБ);
    • Распаўсюд у сетцы Інтэрнэт загадзя ілжывых звестак, якія з’яўляюцца паклёпам на іншую асобу і змяшчаюць абвінавачанне ў цяжкім злачынстве (арт. 188 КК РБ).

    Сяргей Бяспалаў з’ехаў з Беларусі пасля задушэння пратэсных падзей 2020 года, яго звесткі ўнесеныя ў базу міждзяржаўнага вышуку, агульную для Беларусі і Расіі.

    16 траўня 2025 года стала вядома, што Сяргея Бяспалава ўключылі ў пералік «экстрэмістаў» на сайце МУС РБ.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці