• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Блогеру Пятрухіну прад’явілі абвінавачванне па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса

    Праваабаронцам стала вядома, што брэсцкаму блогеру Сяргею Пятрухіну прад’яўлена абвінавачванне па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса — 342, 369 і 391.

    • ч. 1 арт. 342 КК РБ — Арганізацыя ці актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак. Караецца штрафам, або арыштам, ці абмежаваннем волі на тэрмін да 3 гадоў, або пазбаўленнем волі на той жа тэрмін.

    • арт. 369 КК РБ — Публічная абраза прадстаўніка ўлады ў сувязі з выкананнем ім службовых абавязкаў. Караецца грамадскімі працамі, або штрафам, або папраўчымі работамі на тэрмін да 2 гадоў, або арыштам, або абмежаваннем волі на тэрмін да 3 гадоў.

    • арт. 391 КК РБ — Абраза суддзі або народнага засядацеля ў сувязі з ажыцьцяўленнем імі правасуддзя. Караецца штрафам, або папраўчымі работамі на тэрмін да 2 гадоў, або арыштам, ці абмежаваннем волі на тэрмін да 3 гадоў.

    Паводле папярэдняй інфармацыі, артыкулы аб «абразе суддзі» і «абразе прадстаўніка ўлады» тычацца падзей двухгадовай даўніны.

    Сяргея Пятрухіна затрымалі 16 чэрвеня і адправілі адбываць прысуджаны раней 15-суткавы арышт. Пазней высветлілася, што ён стаў фігурантам крымінальнай справы па арт. 342 КК РБ, якая была заведзена пасля інцыдэнту ў Гродне 29 траўня. 25 чэрвеня Пятрухін быў дастаўлены ў ізалятар часовага ўтрымання Мінска, а адтуль пераведзены ў СІЗА‑1 на вул. Валадарскага, дзе знаходзіцца дагэтуль.

    Праваабарончая супольнасць Беларусі прызнала Сяргея Пятрухіна, як і іншых затрыманых блогераў, палітычным зняволеным.

    Сяргей Пятрухін у красавіку 2019 года ўжо быў асуджаны па крымінальнай справе. Яго прызналі вінаватым па ч. 2 арт. 188 («Паклёп») і ч. 2 арт. 189 («Абраза») і прысудзілі вялікі штраф. Праваабаронцы прызнали тую справу палітычна матываванай.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці