• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Будзем працягваць да таго часу, пакуль не спыняцца рэпрэсіі». Міжнародны інстытут прэсы пачаў у Twitter праект па Беларусі

    У адной з самых папулярных сацсетак Міжнародны інстытут прэсы (IPI) раз на тыдзень пачаў размяшчаць агляд парушэнняў правоў беларускіх журналістаў і медыя. Гэта ўжо выклікала адпаведную рэакцыю: замежныя чытачы ўражаны рэпрэсіямі, што адбываюцца ў Беларусі.

    Затрыманне былога выдаўца газеты ў Смаргоні, ануляванне рэгістрацыі газеты «Народная воля», блакаванне сайта «Прэсбола» — сціслыя паведамленні на ангельскай мове аб сітуацыі ў Беларусі цяпер з’яўляюцца ў Twit­ter-акаўнце IPI, на які падпісаны больш чым за 52 тысячы чалавек.

    Як паведамілі ў Міжнародным інстытуце прэсы, публікацыі пра Беларусь плануецца размяшчаць рэгулярна — раз на тыдзень да таго часу, пакуль не спыняцца рэпрэсіі.

    — У кантэксце вайны мы праводзім маніторынг парушэнняў правоў журналістаў ва Украіне і Расіі, — расказаў у каментары для БАЖ супрацоўнік Міжнароднага інстытута прэсы па маніторынгу и абароне правоў журналістаў Усходняй Еўропы Караль Лучка. — Адначасова назіраем за сітуацыяй у Беларусі. Гэта адзін з асноўных напрамкаў. Вырашылі, што было б справядліва запоўніць прабел і сістэмна паведамляць пра шматлікія парушэнні ў дачыненні да медыя і журналістаў у РБ.

    Ён заўважыў: шматлікія дзеянні рэжыму не трапляюць у публічную прастору з‑за таго, што лічацца дробнымі. Але калі ж іх закумуляваць у штотыдынёвай сводцы, то становіцца зразумелым ахоп рэпрэсій і іх сістэмнасць.

    — Назіраем адпаведную рэакцыю аўдыторыі, — паведаміў Караль Лучка. — Нашы чытачы ўражаны рэпрэсіямі, што адбываюцца ў дачыненні да прадстаўнікоў прэсы. Многія пачалі забывацца пра сітуацыю ў Беларусі, якая толькі пагаршаецца.

    Міжнародны інстытут прэсы быў заснаваны ў 1950 годзе ў Нью-Ёрку (ЗША) кіраўнікамі медыя з пятнаццаці краін. Ад самага пачатку дэкларавалася мэта ў мадэрнізацыі падыходаў журналістыкі і абароне свабоды слова. Сярод чальцоў IPI — выдаўцы, рэдактары, уладальнікі найбуйнейшых медыякарпарацый, а таксама вядомыя журналісты.

    Чытайце яшчэ:

    Ня дай страху табой авалодаць. Фрагмэнты кнігі Алега Грузьдзіловіча

    Журналіст «Камсамольскай праўды ў Беларусі» Генадзь Мажейка трапіў у «тэрарыстычны спіс»

    Спыненне дзяржрэгістрацыі і цэнзарскія функцыі Мінінфарма. Папраўкі супраць незалежных выдаўцоў прайшлі другое чытанне

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці