• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Ініцыятыву «Будзьма беларусамі!» беларускія ўлады абвесцілі «эстрэмісцкім фармаваннем»

    Культурна-асветніцкую ініцыятыву «Будзьма беларусамі!» унеслі ў «Пералік арганізацый, фармаванняў, індывідуальных прадпрымальнікаў, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці». Звесткі пра гэта з’явіліся 3 лютага  2026 года на сайце МУС.

    Ініцыятыва «Будзьма беларусамі!» дзейнічае з 1 кастрычніка 2008 года, сваёй  місіяй называе паглыбленне нацыянальнай ідэнтычнасці беларусаў.

    Паводле інфармацыі на сайце сілавога ведамства, адпаведнае рашэнне МУС Беларусі прыняў 29 студзеня 2026 года. У той жа дзень яно набыло моц.

    У якасці ўдзельнікаў «экстрэмісцкага фармавання» сілавікі згадваюць Алену Макоўскую і Ніну Шыдлоўскую. Апрача іх, туды нібыта ўваходзіць яшчэ група неназваных грамадзян.

    Таксама пералічаныя інтэрнэт-рэсурсы, праз якія нібыта здзяйсняецца «экстрэмісцкая» дзейнасць:

    • Сайт budzma.org;
    • Telegram-канал «Будзьма беларусамі!», які мае амаль дзве з паловай тысячы падпісчыкаў (ідэнтыфікатар https://t.me/budzmaorg);
    •  Telegram-канал «Будзьма разам», які мае 19 падпісчыкаў (ідэнтыфікатар https://t.me/budzma_razam);
    •  некалькі Telegram-ботаў (ідэнтыфікатары @Suviaz_z_Budmaj_Bot; @Budzma_razam_bot; @BudmaBot; @BudzmaSuviaz_Bot);
    • старонка ў Face­book з назвай «Будзьма беларусамі!» (ідэнтыфікатар https://www.facebook.com/budzmabelarusami);
    • старонка ў Face­book з назвай Ale­na Mak­ouskaya;
    • старонкі «ВКонтакте» з назвамі «Будзьма беларусамі!» (ідэнтыфікатар  https://vk.com/budzmabelarusami) і
    • Budz­ma Razam (ідэнтыфіктара  https://vk.com/budzma);
    • старонка ў Insta­gram з назвай «Будзьма беларусамі!» (ідэнтыфікатар https://www.instagram.com/budzma);
    • старонка ў Insta­gram з назвай Ale­na Mak­ouskaya (ідэнтыфікатар https://www.instagram.com/al.makko);
    • старонка ў Threads (ідэнтыфікатар не ўказаны);
    • старонка ў Tik­Tok з назвай Budzma_razam, які мае болш за 41 тысячу падпісчыкаў (ідэнтыфікатар https://www.tiktok.com/@budzma_razam);
    • старонка ў «Одноклассниках» Budz­ma Belarusa­mi! (ідэнтыфікатар https://ok.ru/group/50897479139407);
    • старонка ў «Одноклассниках» з назвай «Нина (Ніна) Шидловская (Шыдлоўская)» (ідэнтыфікатар  https://ok.ru/profile/124862515764);
    • старонка ў X «Будзьма Беларусамі!» (ідэнтыфікатар   https://x.com/budzma);
    • YouTube-каналы з назвамі «Будзьма Беларусамі!» (ідэнтыфікатар  https://www.youtube.com/@TheBudzma) і «Будзьма дзецям» (ідэнтыфіктар https://www.youtube.com/@BudzmaDzieciam);
    •  адрасы электроннай пошты (ідэнтыфікатары bialorusini.kp@gmail.com і budzma.dzieciam@gmail.com);
    • адрас рахунка на сервісе Pay­Pal (ідэнтыфікатар https://www.paypal.com/paypalme/budzma);
    • Адрас рахунка на сервісе Кo-fi (ідэнтыфікатар https://ko-fi.com/budzma).

    «Экстрэмісцкім» прызнаны таксама лагатып ініцыятывы «Будзьма беларусамі!», апісаны як «схематычная выява трох сілуэтаў людзей белага колеру на чырвоным фоне».

    Частка гэтых інтэрнэт-рэсурсаў раней была ўключана ў Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў, апублікаваны на сайце Міністэрства інфармацыі. Пра гэта адразу былі размешчаны папярэджанні для чытачоў і гледачоў.

    «Экстрэмісцкі» статус ініцыятывы цяпер азначае тое, што за інтэрв’ю для сайта «Будзьма беларусамі!» або іншае ўзаемадзеянне з ёй пагражае крымінальная адказнасць.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці