Былы рэпарцёр БТ расказаў пра сваё звальненне, сёння да яго прыйшла міліцыя
Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"
Мікіта Дземенцьеў раней працаваў рэпарцёрам у Белтэлерадыёкампаніі. У жніўні ён удзельнічаў у страйку, пасля чаго быў звольнены. Мікіта расказаў пра сваю працу і звальненне ў відэаінтэрв’ю. А сёння да яго дадому прыйшлі супрацоўнікі міліцыі.
Журналіст адмовіўся размаўляць з міліцыянтамі і не адчыніў ім дзверы кватэры. Тады супрацоўнікі міліцыі распыталі суседзяў, ці ўвесь час Мікіта Дземенцьеў жыве па гэтым адрасе і ў які садок ён водзіць сваё дзіця.
Верагодна, міліцыя хоча затрымаць журналіста
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
![](https://baj.media/wp-content/themes/baj/assets/images/telegram-logo.jpg)
Больш матэрыялаў