• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    BYSOL аб’явіў збор для каманды незалежнага выдання BGmedia

    BYSOL аб’явіў збор 5 тысяч еўра для каманды рэгіянальнага выданння BGme­dia.  Гэтая сума дапаможа выплаціць месячны заробак тром супрацоўнікам рэдакцыі. Агулам у камандзе працуюць сем чалавек.

    Грошы пойдуць на выплату месячнага заробку тром супрацоўнікам выдання: двум журналістам і відэамантажору. Менавіта яны робяць тэксты, выпускаюць відэа ў YouTube, Insta­gram, Tik­Tok, якія набіраюць сотні тысяч праглядаў.

    BGme­dia — незалежнае рэгіянальнае выданне, якое піша пра праблемы Брэста і Брэсцкай вобласці. Як і большасць недзяржаўных медыяў, рэдакцыя аказалася ў выгнанні.

    Сайт і 10 акаўнтаў у сацсетках і мэсэнджэрах аб’яўленыя рэжымам Лукашэнкі «экстрэмісцкімі».

    Але пры гэтым выданне выжыла і дасюль застаецца брэсцкім: і па зместу, і па духу. Разбітыя дарогі, іржавая вада, смецце ў дварах, дрэннае харчаванне ў бальніцах, недахоп дактароў, неадэкватныя рашэнні чыноўнікаў (напрыклад, штрафы за траву), некампетэнтнасць уладаў усіх узроўняў — вось толькі няпоўны пералік тэмаў, якія штодня падымае BGme­dia.

    «Наша інфармацыя — як глыток свежага паветра ў прапагандысцкім тумане. А паветра праўды і свабоды сёння як ніколі патрэбнае беларусам. Нягледзячы на тое, што рэжым Лукашэнкі прызнаў усе нашыя інфармацыйныя каналы (а гэта сайт і 10 акаўнтаў у сацыяльных сетках і мэсэнджэрах) «экстрэмісцкімі», колькасць нашых падпісчыкаў працягвае расці. А гэта значыць, што нас чытаюць, нам давяраюць, нас чакаюць», — зазначае рэдакцыя.

    ДАПАМАГЧЫ BGmedia

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці