BYSOL адкрыў збор для «Витебский Курьер news»
Фонд BYSOL распачаў збор для незалежнага выдання «Витебский Курьер news». Каб рэдакцыя магла працягнуць працу, трэба знайсці 3500 еўра.
«Витебский Курьер news» – незалежнае медыя, якое з 2020 года распавядае пра жыццё Віцебска і вобласці сумленна і без цэнзуры. Праз гэта матэрыялы выдання прызналі «экстрэмісцкімі», сайт заблакавалі, а частка каманды была вымушаная з’ехаць з Беларусі. Нягледзячы на гэта, рэдакцыя працягвае працаваць.
«Перазапусцілі сайт, плануем пашыраць аўдыторыю і развіваць новыя фарматы – напрыклад, відэа для TikTok і іншых платформаў. Мы верым, што Віцебск заслугоўвае мець праўдзівыя навіны, – піша рэдактар «Витебский Курьер news» Аляксандр Корнышаў. – У бліжэйшыя тры месяцы мы плануем стварыць юрыдычную асобу, знайсці пастаянную падтрымку, каб ствараць новы, цікавы кантэнт, каб працягваць нашу місію. Таксама мы хочам выйсці на новыя платформы і ствараць кароткія відэа пра жыццё Віцебска, выкарыстоўваючы сучасныя тэхналогіі, уключаючы штучны інтэлект, каб зрабіць кантэнт яшчэ больш жывым і даступным.
Але зараз праект на мяжы выжывання. Фінансаў амаль не засталося, працаваць далей без падтрымкі немагчыма».
Сума збору для рэдакцыі «Витебский Курьер news» – 3500 еўра.
- 3000 еўра – зарплата супрацоўнікам на працягу 3 месяцаў
- 84 еўра – хостынг для сайта і тэхнічныя выдаткі
- 416 еўра – вытворчасць відэакантэнту з выкарыстаннем ШІ
Для рэдакцыі будзе важны нават невялікі ўнёсак. Гэта дапаможа прадоўжыць працу і расказваць праўду пра Віцебск.
Дапамагчы калегам можна ТУТ
Аляксандр Корнышаў: «Віцебскі кур’ер NEWS» быў маім пропускам на блокпастах
